XIII ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

 |  кс. Юрый Марціновіч  |  Разважанні з Божым Словам
Мц 10, 37–42
Езус сказаў сваім Апосталам: “Хто любіць бацьку ці маці больш, чым Мяне, не варты Мяне. І хто любіць сына ці дачку больш, чым Мяне, не варты Мяне. I хто не бярэ крыжа свайго і не ідзе за Мною, той не варты Мяне. Хто знайшоў жыццё сваё, страціць яго. А хто стаціў жыццё сваё дзеля Мяне, знойдзе яго. Хто прымае вас, Мяне прымае. А хто прымае Мяне, прымае таго, хто паслаў Мяне. Хто прымае прарока ў імя прарока, узнагароду прарока атрымае. І хто прымае справядлівага ў імя справядлівага, узнагароду справядлівага атрымае. I хто напоіць аднаго з малых гэтых толькі кубкам халоднай вады ў імя вучня, сапраўды кажу вам, не страціць узнагароды сваёй”.

Адкідваць тое, што няволіць
   Мы рэдка свядома выбіраем тое, што нічога не варта. Часцей ідзём на повадзе знешняга выгляду і лічым, што абралі правільна, хаця пазней упэўніваемся, што гэта не так. Езус хоча вызваліць нас з сеткі ўяўных каштоўнасцей і навучыць жыць такім чынам, каб дабірацца да праўды пра людзей, рэчы і справы.
    Хрыстос паказвае нам, што, хоць і паўтараем іншым, як моцна іх любім, фактычна ж канцэнтруемся на тым, што маем ад гэтай любові. Калі нас палохае велізарнасць пакут у свеце, Езус адкрывае іх значэнне, таму што не хоча, каб мы ўсё жыццё ўцякалі ад іх, але каб маглі вырасці дзякуючы ім.
    Збаўца пастаянна нагадвае пра вечнае жыццё, каб набліжэнне канца нашай зямной вандроўкі не было адзначана паралізуючым страхам, пустэчай і адчуваннем бессэнсоўнасці. Таму Езус увесь час напаўняе нас сваім словам і дадае патрэбнай мужнасці.
    Мы ўсе дзеці Божыя, таму павінны адрозніваць любоў ад яе “прывідаў”, бачыць у чалавеку бліжняга і адкідаць тое, што нас няволіць. Але перш за ўсё – не быць сляпымі, калі Бог праходзіць праз наша жыццё, каб суцешыць, вылечыць і ўмацаваць.
● Што для мяне з’яўляецца найбольшай вартасцю?
● Ці здольны я бачыць Бога ва ўсім, што мяне акружае?
#
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top