ГРОДНА
Панядзелак,
09 верасня 2024 года |
Чаму ў касцёле трэба надзяваць маску?
Нягледзячы на тое, што боль ад адносна раптоўнай страты блізкіх з прычыны дыхальнай недастатковасці, выкліканай вірусам SARS-CoV-2 (у тым ліку і ў сукупнасці з іншымі віруснымі і бактэрыяльнымі інфекцыямі), закрануў ужо вельмі многіх, на жаль, не ўсе людзі разумеюць неабходнасць выкарыстання любых сродкаў індывідуальнай засцярогі органаў дыхання (марлевых павязак, медыцынскіх масак, рэспіратараў, ізалюючых шлемаў). Часта нежаданне іх насіць мае самую разнастайную матывацыю. †
Варта нагадаць, што перадача віруса SARS-CoV-2 магчымая не толькі ў разгар клінічных праяў, калі чалавек адчувае класічныя сімптомы, але і ў інкубацыйны перыяд Covid-19, а таксама на стадыі ранніх клінічных сімптомаў (якія не заўсёды могуць быць прыняты пад увагу з боку пацыента). Акрамя таго, можна быць яшчэ і бессімптомным носьбітам. Калі носіш сродкі індывідуальнай засцярогі органаў дыхання, абараняеш не толькі сябе, але і людзей, з якімі кантактуеш. Да ўвагі: згодна з праведзенымі эксперыментальнымі даследаваннямі, прамысловыя меды цынскія маскі паказалі сябе ў 3 разы больш эфектыўнымі, чым самаробныя.
Вернікам, якія прысутнічаюць у святыні, настойліва рэкамендуецца насіць сродкі індывідуальнай засцярогі органаў дыхання. Праз гэты жэст у сённяшніх умовах здзяйсняецца выкананне запаведзі “любі бліжняга твайго, як самога сябе”.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 113 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.