ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

5-годдзе кансэкрацыі касцёла ў Ваўкавыску

З жыцця Касцёла

13 чэрвеня 2015 года ў мікрараёне Цэнтральны быў асвечаны касцёл св. Станіслава Косткі. Урачысты акт здзейсніў тагачасны Апостальскі нунцый у Беларусі кс. абп Клаўдыа Гуджэроці пры ўдзеле ардынарыя Гродзенскай дыяцэзіі кс. б-па Аляксандра Кашкевіча.
Як і для кожнай парафіі, падобная падзея ўпісваецца ў гісторыю залатымі літарамі. Кансэкрацыя касцёла – гэта Божая пячаць, якая перад усімі назаўсёды пацвярджае, што гэта месца, якое Пан Бог асаблівым чынам выбраў як месца сустрэчы, прабачэння, як месца, у якім неба сустракаецца з зямлёй. Гэты акт з’яўляецца красамоўным сімвалам, які ўказвае на прызначэнне святыні і алтара.
    Касцёл св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску пабудаваны на месцы старадаўняга драўлянага, узведзенага ў 1926 годзе з тэлеграфных слупоў. У пасляваенны час святыня была зачынена і пераабсталявана для гаспадарчых патрэб, пазней перабудавана пад жылы дом.
Будынак былой святыні – часткова – вярнулі вернікам у 1995 годзе, праз 3 гады – цалкам. Парафіяне вырашылі не рэстаўраваць стары, а пабудаваць новы касцёл з каменю. Праект быў зацверджаны кс. б-пам Аляксандрам Кашкевічам у 2001 годзе. Вельмі абнадзейвала, што ў Ваўкавыску, дзе пражывае некалькі дзесяткаў тысяч чалавек, сярод якіх значная частка католікаў, паўстане яшчэ адзін касцёл.
    Першапачаткова душпастырскую паслугу там здзяйснялі святары з мясцовага касцёла св. Вацлава. Пасля пробашчам быў прызначаны кс. Яўген Учкуроніс, затым – кс. Андрэй Бародзіч. У 2007 годзе прызначаны кс. кан. Алег Дуль. Ён стаў дасканалым будаўніком новай святыні і разам з тым цудоўным душпастырам для кожнага чалавека, асабліва сябрам дзяцей і моладзі.
    “ККс. абп Клаўдыа Гуджэроці ўрачыста адчыняе дзверы святыніалі касцёльныя муры пачалі набываць пэўную форму пад наглядам маладога пробашча, кс. Алег спытаўся, ці мог бы я дапамагчы знайсці адпаведны абраз св. Станіслава Косткі, – узгадвае а. Ян Банькоўскі OFMCap. – Такі абраз знаходзіцца ў бакавым алтары касцёла Абвяшчэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Міжэрычах, дзе я служыў пробашчам у 1989–2009 гадах. Тады была зроблена дакладная копія абраза св. Станіслава Косткі з Міжэрычаў для касцёла пад яго тытулам у Ваўкавыску-Цэнтральным…
    Сёлета мінае 5 гадоў з дня кансэкрацыі святыні. Безумоўна, застануцца ўспаміны пра гэтую ўзнёслую ўрачыстасць, на якой не будзе хапаць фізічнай прысутнасці святара з Божым сэрцам – кс. Алега Дуля. Аднак я перакананы ў яго духоўнай прысутнасці разам са св. Станіславам Косткай, заступнікам парафіяльнай супольнасці ў Ваўкавыску-Цэнтральным”.
   
    Кс. канонік Алег Дуль адышоў у вечнасць 3 красавіка бягучага года. Сёння абавязкі пробашча ў парафіі выконвае кс. Павел Звяжынскі. Парафія налічвае каля 2 000 вернікаў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.