ГРОДНА
Нядзеля,
05 лютага
2023 года
 

З каталіцкіх СМІ (213)

Прэса

catholic news2 новыя святары
   ў Віцебскай дыяцэзіі
   Біскуп Алег Буткевіч удзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне Іллі Саўчанку з супольнасці айцоў марыянаў і Яўгену Шымановічу.
Знакавая падзея адбылася 23 мая ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім. На ўрачыстасць прыбылі Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, айцы марыяне, якія служаць у Беларусі, святары з Віцебскай дыяцэзіі, а таксама мясцовыя вернікі і госці з іншых парафій. Пасля завяршэння абраду пасвячэння новапрэзбітэры дзякавалі Богу за прыняты дар, а таксама ўзгадалі сваіх бацькоў, святароў і выхавацеляў, якія дапамагалі ім у распазнанні паклікання.

pch24 Малітва перад
  гандлёвым цэнтрам?
Аддзел фірмы IKEA у Вецлары (Германія) дазволіў мусульманам карыстацца тэрыторыяй перад магазінам для культурных мэт.
Захоўваць сацыяльную дыстанцыю паміж людзьмі для супольнай малітвы аказалася лягчэй на вялікай паркоўцы, чым у мясцовай мячэці. Аднак IKEA не мае аналагічнай адкрытасці на хрысціян. У Польшчы з працы быў звольнены мужчына, які, спасылаючыся на каталіцкую веру, выступаў супраць прапаганды гомасексуалізму і зацытаваў на віртуальным форуме фірмы Святое Пісанне.
wiara pl   “Супрацькавідныя
    рыцары”
Прэзідэнт Італіі Серхіа Матарэла ўдастоіў дзяржаўных узнагарод 57 чалавек, якія прынеслі карысць краіне падчас пандэміі.
Сярод іх медсястра, якая заснула на камп’ютарнай клавіятуры, таксіст, які перавёз за 1300 км уласным коштам хворую на рак дзяўчынку, карабінер, які ахвяраваў усю зарплату і інш.
    У шэрагу ўзнагароджаных шмат урачоў, у тым ліку тых, хто вярнуўся да актыўнай працы з пенсіі, замяняючы калег, якія трапілі ў каранцін (асабліва ў чырвонай зоне); супрацоўнікі дамоў састарэлых, якія засталіся ва ўстановах, каб ахоўваць сваіх падапечных; цэлыя сем’і, якія гатавалі бясплатныя пасілкі для медыцынскага персаналу; а таксама навукоўцы і даследчыкі на пенсіі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  330

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.