ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (169)

Варта ведаць

☞ Абнародавана спецыяльнае пасланне Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, у якім Святы Пасад заклікае ўсіх католікаў далучыцца да “Часу стварэння”. Гэта штогадовая падзея, якая праводзіцца з 1989 года. Сёлета яна адбудзецца з 1 верасня па 4 кастрычніка. Вернікі заахвочваюцца да малітвы і дзеянняў на карысць Зямлі. У экуменічнай акцыі ўдзельнічаюць Каталіцкі Касцёл, Англіканская Царква, Сусветная Лютэранская Федэрацыя, Сусветная Рада Цэркваў і Сусветны Евангелічны Альянс.

    ☞ 21 каталіцкая арганізацыя абавязалася інвеставаць у кампаніі, якія падпісалі абавязацельствы пад назвай Каталіцкая інвестыцыйная дэкларацыя (Catholic Impact Investing Pledge). З такой ініцыятывай выступілі 42 рэлігійныя ўстановы розных канфесій у 14-ці краінах свету, якія сумесна вырашылі спыніць фінансаванне “бруднай” энергетыкі (выраб або гандаль выкапнёвымі відамі паліва). У спецыяльнай заяве акцэнт робіцца на “справядлівы і ўстойлівы эканамічны рост”.
   
   ☞ Святы Айцец Францішак прызначыў навукоўца Эрыка Стывена Ландэра з Масачусетскага тэхналагічнага інстытута ў Кембрыджы (Вялікабрытанія) новым членам Папскай акадэміі навук. 63-гадовы прафесар з’яўляецца вядомым генетыкам, малекулярным біёлагам і матэматыкам. Ён стаў наватарам у вызначэнні, разуменні і біямедыцынскім прымяненні геному чалавека. У цяперашні час Папская акадэмія навук аб’ядноўвае 80 навукоўцаў розных спецыяльнасцей з усяго свету (не толькі католікаў).
   
   ☞ Ва Украіне выдадзена вядомая кніга “Каталіцызм: падарожжа да сэрца веры” амерыканскага прапаведніка, пісьменніка і тэолага б-па Роберта Баррана. Чытачу прапануецца па-новаму адкрыць і паглыбіць хрысціянскую веру, азнаёміцца з багаццем Хрыстовай Царквы і яе вялікім укладам у развіццё сусветнай цывілізацыі. Гэтая кніга будзе асабліва карыснай для тых, хто шукае больш глыбокага разумення таго, у што вераць католікі. Друкаванае выданне з’яўляецца часткай маштабнага мультымедыйнага праекта евангелізацыі “Каталіцызм”, што таксама ўключае дакументальны фільм і вучэбную праграму.
   
    ☞ У Польшчы адбылася ІІІ Пілігрымка сем’яў страчаных дзяцей. У ёй удзельнічаюць сем’і, якія страцілі сваіх дзяцей: ненароджаных і народжаных, без увагі на іх узрост і абставіны смерці. Бацькі, што сутыкнуліся з трагедыяй, могуць упісаць імя дзіцяці ў спецыяльную Кнігу страчаных дзяцей на старонцы du.milosierdzie.pl.
    Кожны месяц у санктуарыі Божай міласэрнасці ў Кракаве-Лагеўніках адпраўляецца св. Імша за бацькоў у жалобе пасля смерці дзіцяці.

vaticannews.va; credo.pro; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.