ГРОДНА
Нядзеля,
06 кастрычніка
2024 года
 

XII ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

Мц 10, 26–33
Езус сказаў сваім Апосталам: “Не бойцеся людзей, бо няма нічога схаванага, што б не адкрылася, і нічога патаемнага, што б не стала вядомым. Што кажу вам у цемры, гаварыце на святле, і што на вуха чуеце, прапаведуйце на дахах. Не бойцеся тых, хто забівае цела, душы ж не могуць забіць; а бойцеся больш таго, хто можа і душу, і цела загубіць у геене. Ці ж не два вераб’і прадаюцца за ас? I ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю без волі Айца вашага. У вас жа і валасы на галаве палічаны. Таму не бойцеся: вартыя вы больш за многіх вераб’ёў. Так кожнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, і Я прызнаю перад Айцом Маім, які ў нябёсах. А хто адрачэцца ад Мяне перад людзьмі, ад таго і Я адракуся перад Айцом Маім, які ў нябёсах”.

Вера ў Божую прысутнасць
   Чалавек пастаянна чагосьці баіцца. Страх суправаджае яго заўсёды. Дзеці, напрыклад, баяцца цемнаты, падлеткі – рэакцыі бацькоў, калі не вярта- юцца дадому ў прызначаны час альбо маюць праблемы з вучобай. Дарослых сёння паралізуе трывога за будучыню, за тое, што будзе заўтра.
    На гэтыя страхі выліваюцца, як жыватворная раса, словы Хрыста: “Не бойцеся”. Езус запэўнівае, што не трэба баяцца тых, хто забівае цела, але не можа забіць душу. Ніхто ў свеце, акрамя нас саміх, не можа забіць нашу душу. Акрамя таго, страхі могуць быць развеяны ўсведамленнем факта, што Бог – гэта Той, хто, поўны любові, падтрымлівае сваіх вернікаў і не пакідае ў цяжкія часы.
    Бог гаворыць нам не баяцца, бо мы важнейшыя, чым пара вераб’ёў, а ніхто з іх без волі Айца не ўпадзе на зямлю. Нават валасы на галаве кожнага чалавека палічаны. Над намі чувае чулая і поўная любові прысутнасць Бога, па-бацькоўску ўважлівая нават да дробных рэчаў. Вера ў Божую прысутнасць з’яўляецца тым, што заўсёды дае нам надзею і дазваляе жыць у спакоі.
● Чаго я больш за ўсё палохаюся і баюся?
● Ці веру, што Пан Бог мне штодзённа дапамагае?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  87

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.