ГРОДНА
Аўторак,
29 красавіка 2025 года |
Маліся і патрабуй

Выбар урачыстасці Найсвяцейшага Сэрца Езуса быў натхнёны дэвізам святога пробашча Яна Віянэя, апекуна святароў, які сцвярджаў, што “святарства – гэта любоў Сэрца Езуса”. Немалаважным з’яўляецца і той факт, што ўрачыстасць адбываецца ў час, калі традыцыйна ў многіх дыяцэзіях свету ўдзяляюцца святарскія пасвячэнні, цэлебруюцца прыміцыйныя св. Імшы і святкуюцца юбілеі святарства. †
Натуральна, што тады пра душпастыраў думаюць і гавораць у Касцёле вельмі часта. Кожная паслуга ксяндза заснавана на хрысцільным пакліканні, і гэта самае галоўнае. Як хрысціяне мы пакліканы аддаваць сваё жыццё іншым, падобна Хрысту, а як святары – весці Божы народ, праз удзяленне сакрамантаў ствараць касцёльную супольнасць, якая павінна быць знакам еднасці і любові, а таксама паказваць свету прысутнасць Хрыста сёння. Для таго, каб святар мог здзяйсняць сваю місію, ён павінен быць, у першую чаргу, святым, пакорным і місійным. Святым – таму што мусіць быць чалавекам, укаранёным у сваім хросце. Мусіць заўсёды памятаць, што ў хросце ён пакінуў “старога чалавека” і нарадзіўся як “новы”. Пакорным – з улікам свайго паклікання, бо святарства – гэта не ўлада, дадзеная яму, а служэнне. Місійным – таму што не можа “ўсталявацца” ў адным месцы, але заўсёды павінен быць гатовы накіравацца туды, куды пасылае Касцёл.
Менавіта такія ксяндзы нам сёння патрэбны! Такія ксяндзы патрэбны парафіяльным супольнасцям і вернікам, а асабліва маладому пакаленню. Да такога ідэалу святарства таксама і я стараюся імкнуцца і дарастаць, перажываючы сёлета 10-ую гадавіну прыняцця гэтага “дару і таямніцы”.
Так ужо павялося, што мы ўвесь час бачым недасканаласці, дэфекты і недахопы. Свет, у якім жывём, не спрыяе вернасці: ні шлюбнай, ні святарскай. Неаднойчы на п’едэстал масавай культуры і СМІ ўзводзяцца тыя, хто не мае ніякіх маральных абмежаванняў і не прызнае ніякай святасці. Дадаць яшчэ матэрыялізм, выключную эратызацыю жыцця ва ўсіх яго вымярэннях і раздуты антыклерыкалізм, нават сярод некаторых католікаў. У сувязі з гэтым кожнаму з нас патрэбна малітва, каб магчы добра выканаць сваё пакліканне.
Зразумела, саміх святароў таксама нельга назваць абсалютна бязвіннымі. Разбэшчанасці – як сказаў сам Пан Езус – у свеце нельга пазбегнуць цалкам. Аднак трэба рабіць усё магчымае, каб яна не засланяла дабро і сэнс святарскага служэння.
Перажываючы сёлетнюю ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, памятайма пра малітву за ўсіх святароў. Ім гэтая малітва вельмі патрэбна! Я ведаю, бо я адзін з іх. Часта ўжо, верагодна, толькі малітва вернікаў і Божая дапамога спрыяюць таму, што стараемся верна трываць у сваім пакліканні і з цяжкасцю змагацца за святасць.
Дарагія Чытачы!
Памятайце, што ад святароў таксама трэба патрабаваць, мабілізаваць іх да дабра, ахінаць малітвай з любові да Хрыста і згодна з разумным сэнсам. У рэшце рэшт, святасць святароў знаходзіцца ў нашым інтарэсе.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 247 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.