ГРОДНА
Субота,
13 красавіка
2024 года
 

31 мая 2020 года

Ад шчырага сэрца

СПАСЛАННЕ СВЯТОГА ДУХА


❧✿❧
Паважанаму Галоўнаму Рэдактару Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды 10-ай гадавіны святаркіх пасвячэнняў жадаем апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа, сіл, каб весці Божы люд да Пана і абвяшчаць Добрую Навіну, здароўя, радасці і цудоўнага плёну на ніве Хрыста.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Яну Гавецкаму, Артуру Валчкевічу і Віталію Цыбульскаму з нагоды гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем шмат радасці, здароўя, неаслабнага жару духа ў святарскай паслузе. Няхай Маці Божая заўсёды атуляе сваёй апекай. Імкніцеся за Панам з верай і надзеяй, а Вашы сэрцы няхай напаўняе любоў. Шчыра дзякуем за паслугу, малітву, дабрыню і клопат пра кожнага з нас.
Легіён Марыі і апостальства “Маргарытка” з парафіі свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Шэмету з нагоды гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем, каб Езус Хрыстус адорваў усімі ласкамі, а Маці Божая прытуляла да свайго мацярынскага сэрца, нястомна апекавалася і абараняла ад зла. Няхай душпастырская паслуга будзе напоўнена моцай і дарамі Святога Духа, а здароўе і цярплівасць ніколі Вас не пакідаюць.
Вернікі з парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Стволу з нагоды 15-ай гадавіны святарскай паслугі жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення, шчасця, аптымізму і добразычлівых людзей побач. Няхай Святы Дух асвячае Вашу штодзённасць, а Маці Божая дадае сіл, энергіі, цярплівасці і стойкасці. Няхай кожны дзень паслугі Богу і людзям прыносіць радасць і задавальненне ад выбару такой адказнай жыццёвай дарогі.
Ю. Баркова і М. Чайкоўская
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Здзіславу Вэдэру з нагоды 58-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаю, каб Пан дадаваў моцы, Святы Дух адорваў мудрасцю і спакоем, а Маці Божая і Анёл-ахоўнік заўсёды абаранялі. Выражаю пашану і ўдзячнасць за натхнёную працу на ніве Пана, мудрыя навукі, імкненне набліжаць нас да Бога. Прашу Усемагутнага аб патрэбных ласках для Вас.
Аліцыя Воранава са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды 10-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў складаем сардэчныя пажаданні. Няхай шчасце спрыяе, анёл адорвае любоўю, а здароўе не падводзіць. Жадаем таксама душэўнага супакою, усмешкі на твары і традыцыйна – 100 гадоў.
Былыя парафіяне са Мсцібава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Севасцьяновічу з нагоды 20-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем, каб на жыццёвым шляху Вам заўсёды спадарожнічала блізкасць Пана. Няхай Бог узнагародзіць моцным здароўем, усімі дарамі Святога Духа і радасцю ўваскрасення, а Маці Божая адорыць сваім цяплом. Няхай рытм Вашага сэрца будзе рытмам любові Езуса, каб надалей заставаліся добрым любячым пастырам і ішлі па дарозе да святасці. Дзякуем за сапраўдную любоў да Бога, за разуменне і падтрымку, за шчырае жаданне гаварыць пра Бога словам і сваімі ўчынкамі, а таксама за вялікую справу аднаўлення нашай святыні. Дзякуем Вашым бацькам, якія дазволілі Вам быць ксяндзом. Молімся аб моцы і здароўі на доўгія гады для Вашай мамы, а для бацькі – аб вечным супакоі ў Небе.
Парафіяне з касцёла св. Мікалая ў Міры
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды 10-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў і служэння ў нашай парафіі жадаем моцнага здароўя, натхнення і вытрымкі на доўгія гады. У Вашых вачах мы бачым любоў і дабрыню. Як знак Божай любові ўспрымаем тое, што дзякуючы Вашым намаганням маем магчымасць сустракацца з Панам Богам у адноўленым касцёле. Няхай Бог Айцец апекуецца Вамі кожны дзень.
Вернікі з Казлоўшчыны
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Валянцiн Хвядук! З нагоды 20-ай гадавiны святарскiх пасвячанняў жадаем Табе здароўя, радасці, душэўнага супакою, мужнасці і задавальнення ад святарскай паслугі. Няхай кожная хвіліна будзе напоўнена любоўю, а з твару не сыходзіць усмешка. Няхай Марыя вядзе Цябе найлепшай дарогай да святасці, а Езус апраменьвае сваім святлом кожны дзень.
Родныя
❧✿❧
Паважанаму Айцу Андрэю Врублеўскаму з нагоды 15-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў і дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, радасці, святла Святога Духа і сталай апекі Панны Марыі. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай любоўю, а выконваемая паслуга прыносіць радасць і бласлаўлёны плён.
Родныя і парафіяне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Лісоўскаму з нагоды дня нараджэння жадаем Божай міласэрнасці, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, ласкі прагнення Неба, душэўнага супакою, радасці, шчырых і зычлівых людзей побач. Сардэчна дзякуем Вам за ўсё!
Вернікі з парафіі Імя НПМ, Вярэйкі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Скубу з нагоды 4-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем шмат радасці, шчасця і здароўя. Няхай Маці Божая заўсёды Вамі апекуецца, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі. Бласлаўлення ад Усемагутнага, сілы ў выкананні штодзённых абавязкаў і шчодрага плёну на ніве Пана.
Парафіяне з касцёла свсв. Анёлаў-ахоўнікаў у Раготне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем душэўнага супакою, радасці, сіл, моцнага здароўя, шчасця. Няхай Езус бласлаўляе на святарскім шляху, а Маці Божая атуляе мацярынскай любоўю. Дзякуем за нястомную працу, духоўную апеку, малітву і дабрыню.
Вернікі з парафіі Адамавічы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Велівісу з нагоды 20-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем добрага здароўя, душэўнага супакою, аптымізму, мноства Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці, а таксама шмат сіл, мудрасці і стойкасці, каб крочыць выбраным шляхам.
Вернікі з касцёла св. Роха
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды 36-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Жадаем шчодрых Божых ласкаў на чарговыя гады паслугі ў Касцёле і ў нашай парафіі. Дзякуем за штодзённы клопат і служэнне сярод нас.
Вернікі з в. Галавенчыцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Валянціну Хведуку з нагоды 20-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем мноства Божых ласкаў на кожны дзень душпастырскай службы. Няхай Хрыстос заўсёды будзе прыкладам і надзейным Правадніком. Няхай у моцы Духа Божае слова даходзіць да нашых сэрцаў і змяняе іх. Дзякуем за штодзённы клопат, дабрыню, зычлівасць і адданасць.
Вернікі з в. Буцілы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Яну Рэйшалю з нагоды дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, стойкасці і нястомнага запалу ў выкананні святарскай паслугі. Няхай Панна Марыя разам з Сынам маюць Вас у сваёй апецы і спадарожнічаюць на працягу ўсяго жыцця, каб Вы з радасцю служылі Богу і людзям.
Вернікі з Моцевічаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Марціновічу з нагоды 10-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем шмат сіл, каб разам з намі будаваць той жывы Касцёл, якім усе мы з’яўляемся. Няхай абраны жыццёвы шлях ніколі не будзе цяжарам. Мы ўпэўнены, што з Божай дапамогай супольна пабудуем сваю святыню. Таму на распачатую місію жадаем патрэбнага здароўя, каб не стаміцца на гэтым бласлаўлёным шляху. Няхай Пан бласлаўляе і аберагае.
Вернікі з парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай, Гродна (Баранавічы-Ласосна)
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яўгену Учкуронісу з нагоды гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем моцнага здароўя, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова, шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай кожны дзень будзе напоўнены любоўю Усемагутнага, а паслуга прыносіць радасць і бласлаўлёны плён.
Члены руху “Маці ў малітве” з парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Тадэвушу Крыштопіку ў сувязі са смерцю мамы перасылаем словы шчырага жалю і спачування. Няхай усемагутны Бог прыме яе душу ў сваё Валадарства.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Тадэвушу Крыштопіку ў сувязі са смерцю мамы складаем шчырыя спачуванні і словы хрысціянскай падтрымкі. Яднаемся з Вамі ў малітве аб вечным супакоі для памерлай.
Вернікі з капліцы Божай Міласэрнасці ў Свіслачы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Тадэвушу Крыштопіку ў сувязі са смерцю мамы перасылаем выразы спачування і жалю. Няхай душа памерлай адпачывае ў супакоі.
Хор “Cantate Domino”

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  263

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.