ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Стаць пастырам на ўзор Хрыста!

Выплыві на глыбіню

Марцін Лудзіч, алюмн 1 курса Гродзенскай ВДС Паходзіць з парафіі Божага Цела ў КрамяніцыЕзус аддаў жыццё за людзей, каб кожная авечка была збаўлена. Таму святар павінен пераймаць Настаўніка, які ніколі не пакіне свой статак без нагляду.
Пра паліканне
    Сваё пакліканне я адкрываў паступова. Разважаў пра гэта заўсёды, аднак сур’ёзна пачаў задумвацца ў старэйшых класах. Непакоіла, ці будзе гэта верны шлях? Аднак думкі прыходзілі і пакідалі, але жаданне крочыць за Хрыстом не знікала. Таму, скончыўшы сярэднюю школу, я вырашыў пайсці шляхам, да якога заклікае Пан. Значную ролю ў распазнанні майго паклікання адыгралі родныя і блізкія, якія былі прыкладам, заўсёды дапамагалі і падтрымлівалі. Вялікае значэнне мела таксама малітва, асаблівым чынам сямейная малітва разам з бацькамі.

   Пра семінарыю
    Семінарыя – альбо “alma mater”, як яе яшчэ называюць клерыкі, што азначае “кормячая маці” – для мяне з’яўляецца месцам духоўнага станаўлення, падрыхтоўкі да будучага служэння Богу і людзям. А для гэтага станаўлення вельмі важнае месца павінна займаць малітва ў розных яе праявах і інтэлектуальная падкаванасць.
     
    Пра цяжкасці
    Жыццёвы шлях алюмна нагадвае мне ўзыходжанне на гару, бо калі ўзыходзіш, то толькі маленькімі крокамі, якія не заўсёды з’яўляюцца лёгкімі. І мы, клерыкі, павінны змагацца з цяжкасцямі, бо, нявырашаныя, яны могуць потым выплысці на паверхню і стаць перашкодай да нечага.
   
    Пра святарства
    Кожны святар, калі прымае сакрамант, які быў устаноўлены падчас апошняй вячэры, становіцца “аlter Christus”, што азначае “другі Хыстос”. Пасля сябе Езус пакідае нам святароў, якія вучаць, дапамагаюць і вядуць Божы народ у Нябеснае Валадарства, дзе чакае Стварыцель. Як напісана ў Святым Пісанні, “бо вусны святара павінны захоўваць веды, і закону шукаюць ад вуснаў яго, бо ён пасланец Бога” (параўн. Мал 2, 7).
   
    Думаю, што…
    У цяперашні час многія маладыя людзі па розных прычынах не могуць пачуць голас Бога ў сваім сэрцы. Альбо чуюць яго, але не надаюць належнай увагі, бо не вераць таму, што Бог можа іх паклікаць. Ці нешта іншае перашкаджае… Аднак Усемагутны кліча і чакае тых, хто не чуе Яго, бо, як напісана, “калі ж Бог, які выбраў мяне ад улоння маёй маці і паклікаў сваёй ласкаю, пажадаў аб’явіць ува мне свайго Сына, каб я прапаведаваў Яго сярод язычнікаў, я не пачаў адразу раіцца з целам і крывёю і не пайшоў у Іерусалім да Апосталаў, маіх папярэднікаў, а пайшоў у Арабію і зноў вярнуўся ў Дамаск” (Гал 1, 15–17). Мы павінны давяраць шэпту Найвышэйшага, які запрашае абвяшчаць аб Яго Валадарстве ўсім людзям свету.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.