ГРОДНА
Нядзеля,
14 красавіка
2024 года
 

17 мая 2020 года

Ад шчырага сэрца

УНЕБАЎШЭСЦЕ


❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды 29-ай гадавіны біскупскай сакры ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, цярплівасці ў пастырскай паслузе, апекі Маці Божай і святога заступніка, дароў Святога Духа, патрэбных ласкаў ад Усемагутнага. Няхай Бог адорвае Вас сваёй любоўю і бласлаўленнем, людская дабрыня і зычлівасць заўсёды спадарожнічаюць, а кожны дзень паслугі прыносіць шчодры плён.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Паважанаму Галоўнаму Рэдактару Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем добрага здароўя, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення і людской зычлівасці. Няхай Святы Дух асвячае Ваш шлях на працягу ўсіх гадоў святарскай паслугі, Маці Божая выпрошвае сіл, цярплівасці і стойкасці ў жыцці, а Анёл-ахоўнік верна Вам служыць. Няхай кожны дзень прыносіць радасць і задавальненне.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Паважанай Сястры Вераніцы Блізнюк з нагоды дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Усемагутны Бог і Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды трымаюць Вас у сваёй апецы, а Святы Дух натхняе на добрыя і годная справы. Жадаем моцнага здароўя, штодзённай радасці, людской добразычлівасці, а таксама Божага бласлаўлення ў кожную хвіліну жыцця. Шчасці Божа!
З удзячнасцю, рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Урбану з нагоды дня нараджэння і чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: шчодрых Божых ласкаў, нястомнай апекі Маці Божай, шмат сіл, цярплівасці, нязгаснага запалу ў душпастырскай паслузе і моцнага здароўя. Няхай добры Бог узнагародзіць за кожнае намаганне, высілак, працу, якую робіце, каб наблізіць нас да Пана.
Удзячныя вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Пробашч Юрый Марціновіч! З нагоды дня нараджэння жадаем Вам моцнага здароўя, спакою ў сэрцы, нястомных сіл і цярплівасці для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў, аптымізму, зычлівасці ад людзей і патрэбных Божых ласкаў. Далучаем да віншаванняў сваю малітву.
Вернікі з парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай, Гродна (Баранавічы-Ласосна)
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму прагнем сардэчна падзякаваць за паслугу ў нашай парафіі і бацькоўскі клопат пра кожнага з нас. Шчыра дзякуем за час, прысвечаны нам, за ўсе парады і любую дапамогу ў нашых справах і праблемах. Дзякуем за клопат пра нашу святыню і катэхізацыю дзяцей і моладзі. Няхай добры Бог бласлаўляе кожны дзень у новай парафіі і ставіць на шляху толькі зычлівых людзей, а Маці Божая няхай мае ў сваёй асаблівай апецы.
Удзячныя вернікі з Варнянаў і Вароны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Артуру Малафею з нагоды 14-ай гадавіны святарства перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, сілы – бясконцымі, а радасць – штодзённай. Няхай Вас заўсёды акружаюць промні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Езус валадарыць у Вашым сэрцы і адорвае сваімі ласкамі, а святы заступнік заўсёды знаходзіцца побач. Мы вельмі ўдзячныя Богу за тое, што ў нас служыць такі святар, які вучыць быць сапраўднымі хрысціянамі, шчыры ў малітве і працы, гатовы заўсёды прыйсці на дапамогу. Дзякуем Вам за павучальныя казанні, дабрыню, зычлівую ўсмешку, цярплівасць, сціпласць і клопат пра людзей.
З павагай і малітвай вернікі з парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Урбану з нагоды дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: нязгаснага духоўнага агню ў святарскай паслузе і Божага бласлаўлення на кожны дзень. Няхай Ваша жыццё будзе жывым голасам Евангелля і сведчаннем любові Бога да чалавека. Няхай Марыя ахінае сваёй нястомнай апекай і выпрошвае неабходныя ласкі і сілы, патрэбныя для кіравання нашай парафіяй і абвяшчэння Божага слова.
З удзячнасцю і малітвай апостальства “Маргарытка”, малітоўная група “Сям’я Найсвяцейшага Сэрца Езуса”, Жывы Ружанец і Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Парэчча
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Захарэўскаму прагнем выказаць шчырую ўдзячнасць за гады паслугі сярод нас. Вы сталі сапраўдным айцом кожнай сям’і ў нашай парафіі, ведалі ўсіх па імені. Мы заўсёды маглі знайсці ў Вас падтрымку і атрымаць канкрэтную параду. Ад усяго сэрца жадаем Вам шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, стойкасці на святарскім шляху. Няхай Пан Езус прытуляе Вас да свайго Сэрца і асвячае прамянямі міласэрнасці, а Маці Божая накіроўвае кожны дзень.
Вернікі з Раготна, Стараельні і Дварца

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  262

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.