ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня
2024 года
 

Ці грэх дапамагаць бацькам па гаспадарцы ў нядзелю?

Задай пытанне

Дапамога бацькам – гэта клопат пра іх, які вынікае з натуральнага права. Гэтаму вучыць таксама Катэхізіс Каталіцкага Касцёла ў разважаннях пра IV Божую запаведзь: “Адносна бацькоў дзеці абавязаны выказваць пашану (сыноўнюю любоў), удзячнасць, пакору і паслухмянасць, садзейнічаючы такім чынам, а таксама праз добрыя адносіны паміж братамі і сёстрамі, узрастанню гармоніі і святасці ўсяго сямейнага жыцця.
    У выпадку, калі бацькі апынуліся ў беднасці, хваробе, адзіноце, старасці, дарослыя дзеці павінны дапамагаць ім маральна і матэрыяльна” (Кампендый ККК, 459).
Добра разумеем, што калі мы дапамагаем бацькам, то такім чынам таксама славім Бога, які нам іх даў і даверыў у іх слабасці і старасці. Дзеці павінны заўважаць тыя сферы, у якіх бацькам або камусьці з родных патрэбна дапамога. Са свайго боку бацькі хочуць як мага даўжэй дапамагаць дзецям і ўнукам як матэрыяльна, так і духоўна (вельмі важнай дапамогай з’яўляецца малітва).
    Асаблівым чынам многія бацькі клапоцяцца пра гаспадарку, якая “корміць” іх саміх і родных. Гэта ў першую чаргу датычыць жыхароў вёсак ці аграгарадкоў, аднак не толькі іх.
    У нядзелю і святочныя дні вернікі павінны ўстрымлівацца ад заняткаў, каб гэты дзень прысвяціць сустрэчы з Богам і адпачынку ў коле сям’і. Аднак здараюцца сітуацыі, калі сапраўды немагчыма зрабіць усё у буднія дні, бо, напрыклад, дзеці ці ўнукі не могуць прыехаць да мамы і таты або бабулі і дзядулі ў іншы дзень, а яны самі хворыя ці ўжо не маюць сілы працаваць. У такім выпадку можна лічыць, што праца па гаспадарцы ў нядзелю – гэта неабходнасць (няма іншых магчымасцей, напрыклад, не хапае сродкаў, каб наняць кагосьці на працягу тыдня або няма каго наняць). Аднак нельга апраўдаць парушэнне ІІІ Божай запаведзі, калі хтосьці адкладваў некаторыя заняткі менавіта на нядзелю, хоць можа было зрабіць гэта ў будні дзень. Трэба паспавядацца, каб з чыстым сэрцам прыняць св. Камунію.
    Варта памятаць і пра тое, што грахом з’яўляецца не толькі неабавязковая праца ў нядзелю, але і лянота наогул. Узнікае таксама пытанне пра неабходнасць і мэтазгоднасць утрымання гаспадаркі чалавекам, які сам не ў стане за ёю глядзець. У асобных выпадках такі стан рэчаў можна лічыць грахом супраць бацькоў і супраць дзяцей.
    Такім чынам, трэба пазбягаць працы ў нядзелю; і калі хтосьці пры магчымасці дапамагаць бацькам па буднях спецыяльна адкладвае заняткі па гаспадарцы на нядзелю, то павінен з гэтага спавядацца. Калі ж інакш не атрымліваецца, а працу неабходна выканаць дзеля любові родных, то гэта не будзе цяжкім грахом.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.