ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Як лепш пазнаць сваё дзіця?

Дапамагчы добрай радай

Кс. Павел Салабуда, псіхолаг
Большасць бацькоў упэўнены, што менавіта яны лепш за ўсё ведаюць сваіх дзяцей. Такое перакананне трывае да моманту, пакуль дзеці не здзівяць іх. Часцей за ўсё тады ад дарослых можна пачуць словы кшталту “мы не чакалі ад цябе такога”.
    Некаторыя бацькі прызнаюць, што ўсё ж не так добра ведаюць сваіх дзяцей. Прычына часцей за ўсё ў тым, што яны не выкарыстоўваюць штодзённыя нагоды, каб пабыць з дзіцём, паразмаўляць з ім, даведацца, аб чым думае і г. д. Хацелася б прыгадаць некалькі важных парад для бацькоў, каб іх адносіны з дзецьмі не былі падобны на руціну.
1. Змяніце пункт гледжання. Паспрабуйце паглядзець на сваё дзіця як на цікавага чалавека. Замест банальных пытанняў тыпу “што было ў школе?” ці “што хочаш на вячэру?”, пачніце цікавіцца, якія мае погляды, што адчувае, што думае на важныя тэмы. Тады дзіця адкрываецца на пэўныя рэчы інакш. Уважліва назірайце за ім у розных жыццёвых сітуацыях.
    2. Вядзіце цікавыя размовы. Важна ўважліва слухаць дзіця і адказваць на ўсе яго пытанні. Не абавязкова весці доўгія гутаркі, не варта расказваць даўжэй, чым малое хоча слухаць. Часцей за ўсё праз некалькі дзён дзіця само вернецца да гэтай размовы. Варта таксама гутарыць з дзіцём у розных абставінах: напрыклад, падчас веласіпеднай паездкі або лежачы ў ложку, каб пазбегнуць пастаянных схем размоў, напрыклад, падчас дарогі ў школу.
    3. Арганізуйце гульню ў пытанні. Добрай магчымасцю пагутарыць з’яўляецца задаванне адзін аднаму цікавых пытанняў. Так, хутчэй даведаецеся, чаго хоча дзіця, калі прапанаваць яму ўявіць, што злавіла залатую рыбку, і папрасіць расказаць ёй пра сваю мару. Альбо таксама можна спытацца, якая ваша звычка яму больш за ўсё не падабаецца і да т. п. Калі дзіця малое і любіць маляваць, можаце абмяняцца малюнкамі і расказаць пра тое, хто што намаляваў.
    4. Гаварыце дзіцяці пра сваю любоў да яго. Гэта самая важная і вельмі складаная задача. Не ўсе ўмеюць гэта рабіць. Недастаткова сказаць дзіцяці “маё любімае”, варта стварыць уласную мову любові з дзіцём. Размовы пра любоў будуюць унікальную сувязь. Дзіця праз гады часта з радасцю вяртаецца да слоў з сямейнага “шыфру”.
   
    Карыстайцеся любой магчымасцю, каб пазнаць сваё дзіця. Маліцеся за яго і прасіце ў Бога неабходных ласкаў. Калі паспрабуеце бліжэй пазнаёміцца з дзіцём, будзеце чэрпаць яшчэ больш радасці з бацькоўства, а многія складанасці, звязаныя з выхаваннем, адпадуць самі па сабе.
    Пытанні можна дасылаць на электронны адрас Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.