ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (167)

Варта ведаць

☞ У Вадавіцах (Польшча) распачалася дыяцэзіяльная фаза беатыфікацыйнага працэсу Слуг Божых Караля і Эміліі Вайтылаў, бацькоў св. Яна Паўла ІІ. Пастулятар працэсу кс. прэлат Славамір Одэр адзначыў, што іх постаці добра вядомыя ў Польшчы і многіх іншых краінах, таму першы крок да будучай беатыфікацыі – радасная навіна для шматлікіх вернікаў ва ўсім свеце. Урачыстую св. Імшу з гэтай нагоды ў мясцовым касцёле ўзначаліў арцыбіскуп Марэк Ендрашэўскі, Мітрапаліт Кракаўскі.

    ☞ У Пакістане зафіксаваны абуральныя выпадкі парушэння свабоды веравызнання. Некаторыя асобы выкарыстоўваюць крызіс, выкліканы пандэміяй каранавіруса, каб “перацягнуць” людзей у сваю рэлігію шляхам шантажу: прапануюць прадуктовую дапамогу ў абмен на пераход у іслам. У грамадстве таксама назіраюцца гвалтоўныя звароты маладых жанчын індуісцкага і хрысціянскага веравызнання ў іслам праз прымусовыя шлюбы з мусульманамі. Такім чынам яны ратуюць сваё жыццё і сям’ю ў крызісны перыяд.
   
   ☞ Генеральны сакратар Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці папярэдзіў, што барацьба з пандэміяй каранавіруса не павінна быць апраўданнем для падарвання рэлігійнай свабоды у Еўропе. У спецыяльнай заяве кс. Мануэль Барыёс Прыета нагадаў, што аднаўленне набажэнстваў у святынях павінна праводзіцца грамадзянскімі органамі ў дыялогу з касцёльнымі інстытутамі, выкарыстоўваючы ясныя, а не адвольныя правілы. Паведамленне Камісіі – рэакцыя на сітуацыю ў Італіі і Францыі, дзе ўзніклі вялікія цяжкасці ў аднаўленні цэлебрацыі літургіі з удзелам вернікаў, хоць іншыя санітарныя абмежаванні, уведзеныя падчас пандэміі, ужо значна аслаблены.
   
   ☞ Пастаянны назіральнік Святога Пасада пры ААН у Жэневе (Швейцарыя) падчас асамблеі Сусветнай арганізацыі па інтэлектуальнай уласнасці заклікаў да этычнасці тэхналагічнага прагрэсу. Арцыбіскуп Іван Юркавіч выказаў спадзяванне, што распрацаваны даследчы інструмент “Patentscope” для вывучэння віруса Covid-19 стане ключавым у распаўсюджванні інфармацыі, патрэбнай для сусветнай барацьбы з пандэміяй. Іерарх падкрэсліў, што агульнай мэтай павінна заставацца забеспячэнне развіцця тэхналогій з тым, каб яны выкарыстоўваліся згодна з маральнымі нормамі на карысць чалавецтва і навакольнага асяроддзя.
   
    ☞ У маі партал Aleteia.org прапануе топ-10 лепшых фільмаў пра Маці Божую: “Марыя, Маці Езуса” (1999), “Марыя з Назарэта” (2012), “Юзаф і Марыя” (2016), “Нараджэнне” (2006), “Пад Тваёй абаронай” (1933), “Mary’s land. Зямля Марыі” (2013), “Маці Божая з Гвадэлупы / Цуд Гвадэлупы” (2006), “Поўная ласкі” (2015), “Чорная Мадонна з Сэнт-Луіс” (2001), “Маці Божая Пустынная” (1999).

vaticannews.va; credo.pro; aleteia.org

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.