ГРОДНА
Нядзеля,
10 лістапада 2024 года |
VII ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ
Ян 17, 1–11a
Езус узняў вочы свае да неба і сказаў: “Ойча, прыйшла гадзіна. Услаў Сына свайго, каб і Сын Твой уславіў Цябе. Ты даў Яму ўладу над усякім целам, каб Ён даў жыццё вечнае ўсім, каго Ты даў Яму. А вечнае жыццё ў тым, каб спазналі Цябе, адзінага праўдзівага Бога, і таго, каго Ты паслаў, Езуса Хрыста. Я ўславіў Цябе на зямлі, выканаўшы справу, якую Ты даручыў Мне зрабіць. А цяпер Ты, Ойча, услаў Мяне ў сабе хвалою, якую меў Я ў Цябе перад існаваннем свету. Я абвясціў імя Тваё людзям, якіх Ты даў Мне са свету. Яны былі Тваімі і Ты даў Мне іх, і яны захавалі слова Тваё. Цяпер яны пазналі, што ўсё, што Ты даў Мне, ад Цябе паходзіць. Бо словы, якія Ты даў Мне, Я даў ім, і яны прынялі іх і сапраўды пазналі, што Я выйшаў ад Цябе, і паверылі, што Ты паслаў Мяне. Я за іх прашу. Не за ўвесь свет прашу, але за тых, каго Ты даў Мне, бо яны Твае. І ўсё Маё – гэта Тваё, і Тваё – гэта Маё, і Я ўславіўся ў іх. Я ўжо не ў свеце, але яны яшчэ ў свеце, а Я іду да Цябе”. †
Рашыцца на ахвяру
Езус Хрыстус заслужыў вечнае жыццё для кожнага чалавека: грэшніка і святога, верніка і няверуючага, для таго, хто любіць Яго, і таго, хто ненавідзіць. Ён памёр за ўсіх і ўсім адчыніў брамы Неба.
Няма такога чалавека, на якога не сышла б ласка збаўлення з Хрыстовага Крыжа. Гэтую ласку спазнаў нават злодзей, які пакаяўся на крыжы і якому сам Езус абяцаў: “Сёння будзеш са Мной у раі” (Лк 23, 43). У словах Хрыста ўтоена надзея для ўсіх людзей, што няма такога граху, які не будзе прабачаны.
Вялікае жаданне Езуса – каб кожны чалавек быў збаўлены і мог атрымаць шчаслівую вечнасць, якая будзе заключацца ў пазнаванні Пана Бога і Яго – Таго, каго Бог паслаў (параўн. Ян 17, 3). Каб здабыць гэтую радасць, варта працаваць ужо тут, на зямлі. Варта цярпець ахвяры і прысвячаць сябе іншым людзям, калі за ўсё гэта Езус абяцае такую вялікую ўзнагароду. Без ахвяры няма перамогі.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 52 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.