ГРОДНА
Серада,
06 снежня 2023 года |
Абавязак і прывілея

Несумненна, многія з нас усведамляюць вялікі доўг удзячнасці, які маем перад св. Янам Паўлам II. Святы Айцец жыў у часы 2-юх таталітарных сістэм – нацызму і камунізму – якія тапталі чалавечую годнасць і сям’ю. Ён у значнай ступені спрыяў адраджэнню Касцёла ў сучаснай Беларусі: заснаваў нашу дыяцэзію, прызначыў першага біскупа. †
Святы Папа вяртаў годнасць сям’і, якая служыць сустрэчы чалавека з чалавекам і чалавека з Богам. Бачыў у ёй першае і натуральнае асяроддзе евангелізацыі і катэхізацыі, таму што бацькі не толькі даюць дзіцяці жыццё, але і абавязаны нарадзіць яго да веры.
Вучэнне Яна Паўла ІІ уключала сапраўдны клопат пра чалавека. Святы Айцец адказваў на выклікі часу і вёў нястомную барацьбу за людзей. Ён таксама рашуча выказваўся на тэму эўтаназіі, узброеных канфліктаў, тэрарызму – усіх тых праблем, дзе рызыцы падвяргаліся чалавечая годнасць і жыццё.
Напярэдадні вялікага юбілею вернікі пакліканы нанова разглядзець свет каштоўнасцей, якімі св. Ян Павел II жыў кожны дзень. Варта прасякнуцца яго чуласцю да лёсу іншай, асабліва згубленай, беднай, церпячай і патрабуючай салідарнай дапамогі асобы. Варта адкрыць святога Папу як чалавека малітвы, зачаравацца яго любоўю да Касцёла.
Нам таксама неабходна глыбока прыняць да сэрца яго знамянальныя словы: “Не бойцеся! Адчыніце, адчыніце насцеж дзверы Хрысту!”. Няхай гэты заклік нясе святло надзеі для ўсяго чалавецтва, якое жыве ў нявызначанасці заўтрашняга дня з-за пануючай пандэміі. Няхай гэты заклік набярэ асаблівага значэння сёння, калі крытэрыі і нормы хрысціянскай тоеснасці так пахіснуліся. Пастаянна нарастаючы тэмп змен паглыбляе замяшанне і няўпэўненасць людзей, робіць іх духоўна аслабленымі і згубленымі ў лабірынце сучаснага свету. Таму так ва на адкрыць сваё сэрца на Бога, які адорвае ласкай, дакранаючыся да нашага сёння і заўтра.
Дарагія Чытачы!
Няхай наследдзе св. Яна Паўла ІІ надалей жыве ў нас. Памятайма, што маем абавязак, але таксама прывілею, каб з моцай сведчыць пра тое, што ён дэманстраваў усім сваім жыццём і навучаннем.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 26 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.