ГРОДНА
Нядзеля,
28 красавіка
2024 года
 

3 мая 2020 года

Ад шчырага сэрца

МБ ФАЦІМСКАЙ


❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды імянін жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень, а таксама сталай апекі Маці Божай і святога заступніка. Няхай Святы Дух шчодра адорвае Вас сваімі цудоўнымі дарамі і ўзмацняе ў выкананні нялёгкай пастырскай паслугі.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды імянін жадаю здароўя, сілы, стойкасці, непахіснай веры і надзеі. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі ласкамі, а святы заступнік няспынна моліцца за Вас перад Божым тронам.
С. Ірэна Златкоўская, Генеральная настаяцельніца Супольнасці Сясцёр Дапаможніц Чыстцовым Душам
❧✿❧
Пробашчу Дзмітрыю Лабкову, Юзафу Гензу, Андрэю Врублеўскаму, Валерыю Мазюку, Віктару Бохану, Андрэю Ядкоўскаму, Эдуарду Пяцельчыцу, Вальдэмару Слоту і Змітру Чарнелю з нагоды Велікодных свят і Дня святара жадаем, каб кожны дзень жыцця і святарскай паслугі быў шчаслівы і бласлаўлёны, каб Бог адарыў доўгім жыццём у здароўі і заўсёды падтрымліваў у цяжкія моманты, а Маці Божая атуляла сваёй мацярынскай любоўю.
Францішканскі ордэн свецкіх з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
❧✿❧
Паважаным Айцам Пробашчу Дзмітрыю Лабкову, Юзафу Гензу, Андрэю Врублеўскаму, Валерыю Мазюку, Віктару Бохану, Андрэю Ядкоўскаму, Эдуарду Пяцельчыцу, Вальдэмару Слоту і Змітру Чарнелю, Сёстрам Філатэі і Агаце з нагоды Велікодных свят жадаем шчодрых ласкаў ад уваскрослага Хрыста, дароў Святога Духа, шмат сіл у рэалізацыі планаў, зычлівых людзей на жыццёвым шляху. Няхай кожны дзень Вашай паслугі будзе напоўнены радасцю і спакоем, а праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён.
Вернікі з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
❧✿❧
Паважаным Айцам Пробашчу Дзмітрыю Лабкову, Юзафу Гензу, Андрэю Врублеўскаму, Валерыю Мазюку, Віктару Бохану, Андрэю Ядкоўскаму, Эдуарду Пяцельчыцу, Вальдэмару Слоту і Змітру Чарнелю з нагоды Велікодных свят і Дня святара жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, добразычлівых людзей на жыццёвым шляху і поспехаў у душпастырскай працы. Няхай уваскрослы Хрыстос адкрывае свае далоні для Вас і шчодра бласлаўляе.
Апостальства “Маргарытка” з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Захарэўскаму з нагоды Дня святара, Велікодных свят і дня нараджэння жадаем моцнага здароўя і ўдзячнасці ад людзей. Няхай Уваскрослы будзе крыніцай радасці і спакою, а Маці Божая мае Вас у сваёй асаблівай апецы.
Вернікі з в. Моцевічы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Валянціну Хведуку з нагоды Дня святара, Велікодных свят і дня нараджэння жадаем шчодрых Божых дароў і сіл, неабходных у штодзённай святарскай паслузе. Няхай Езус адорвае сваім бласлаўленнем, а Марыя ахінае плашчом мацярынскай апекі.
Вернікі з в. Моцевічы
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Станіславу Лабану і Аляксандру Лебядзевічу з нагоды імянін жадаем Божага бласлаўлення, душэўнага супакою, усмешкі, шмат радасці і моцнага здароўя. Няхай Святы Дух дапамагае выконваць душпастырскую паслугу і ўдзяляе свае дары, а Панна Марыя атуляе мацярынскім плашчом і нястомна пра Вас клапоціцца.
Апостальства “Маргарытка” і вернікі з парафіі Беняконі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Спірыдону з нагоды дня нараджэння жадаем, каб Езус Хрыстус, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх далонях, бласлаўляў кожны Ваш дзень, Святы Дух удзяляў шчодрыя дары, а Панна Марыя стала апекавалася, каб Вы ў добрым здароўі маглі выконваць Божую волю.
Парафіяне з капліцы Вердамічы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды Імянін жадаем Божага бласлаўлення, моцнага здароўя, радасці, аптымізму, душэўнага супакою, моцнай веры, поспехаў у душпастырскай працы і шчодрых дароў Святога Духа.
Вернікі з парафіі Божай Міласэрнасці ў Доцішках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Захарэўскаму з нагоды дня нараджэння жадаем шчодрых Божых ласкаў, моцнага здароўя і душэўнага супакою. Няхай Анёл-ахоўнік нястомна чувае над Вамі.
Сям’я Якелі
❧✿❧
Паважанаму Айцу Станіславу Садоўскаму з нагоды імянін і 60-годдзя з дня нараджэння жадаем шчодрых Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, дароў Святога Духа, шмат сіл і здароўя ў рэалізацыі намераў, а таксама зычлівых людзей на святарскім шляху.
Парафіяне з Поразава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды імянін жадаем патрэбных Божых ласкаў, нястомнай апекі Панны Марыі, шмат сіл, цярплівасці, нязгаснага запалу ў душпастырскай паслузе і моцнага здароўя. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за ўсе намаганні, якія прыкладваеце, каб наблізіць нас да Пана.
Ружанцовае кола з парафіі Суботнікі
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Юрый Бяганскі! З нагоды імянін жадаем, каб як душпастыр Вы імкнуліся да мэты і нястомна адкрывалі дар і сэнс свайго паклікання, а таксама паказвалі людзям скарб Божых таямніц. Няхай Пан адорвае Вас здароўем і дазваляе як мага больш плённа служыць будаванню Божага Валадарства на зямлі, а святы апякун няхай заступаецца за Вас перад Божым тронам!
Вернікі з парафіі Наведвання НПМ у Тракелях
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Баклажцу з нагоды імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў і толькі радасных хвілін! Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Марыя прытуляе да свайго сэрца.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Крамяніцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Сушынскаму з нагоды імянін жадаем душэўнага супакою, радасці, моцнага здароўя, рэалізацыі ўсіх планаў і добразычлівых людзей побач. Няхай Бог блаславіць кожны момант жыцця, а Анёл-ахоўнік абараняе ад усякага зла.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Германішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Станіславу Лабану з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, цярплівасці ў святарскай паслузе, штодзённай радасці і нязгаснага запалу веры. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны Божай любоўю і міласэрнасцю.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Беняконяў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Станіславу Пытэлю з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, аптымізму, нязгаснага запалу веры, надзеі і любові. Няхай Пан Бог заўсёды Вас бласлаўляе, а Найсвяцейшая Маці і святы заступнік нястомна апекуюцца.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Васілішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Спірыдону з нагоды дня нараджэння і 8-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем добрага здароўя, душэўнага супакою, аптымізму, мноства Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці, а таксама шмат сіл, мудрасці і стойкасці, каб крочыць выбраным шляхам.
Вернікі з парафіі Мсцібава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Алегу Кудэрку з нагоды імянін жадаем, каб здароўе ніколі не падводзіла, усмешка заўсёды гасціла на твары, мары здзяйсняліся, а побач былі толькі добразычлівыя людзі. Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю, шчасцем, верай, любоўю і надзеяй.
Парафіяне з Гродна-Аўгустоўка
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Раманоўскаму з нагоды імянін жадаем няспыннай апекі святога заступніка, моцнай веры, падтрымкі ад Бога і людзей, а таксама здзяйснення ўсіх намераў. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за веру, любоў і павагу да людзей, а Панна Марыя вядзе найпрыгажэйшым шляхам да святасці. Дзякуем за шчырую малітву і дабрыню.
Парафіяне і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з касцёла Беззаганнага Зачаця НПМ, Гродна-Паўднёвы

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  248

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.