ГРОДНА
Чацвер,
22 лютага
2024 года
 

Як перажыць крызіс веры?

Задай пытанне

Неабходна адзначыць, што амаль кожны чалавек у нейкі момант жыцця перажывае крызіс веры. Думае, што Бог пакінуў, або не адчувае Яго прысутнасці. Але Усявышні ніколі не пакіне чалавека, гэта ён сам часам ставіць перашкоды на шляху да свайго сэрца. Можа быць, таму Гасподзь вядзе нас такімі цяжкімі дарогамі, каб Яго знайшлі. Можа быць, некаторыя грахі, якія баімся прызнаць у сабе, душаць нас? Калі далёка ад Бога, то нехта замяняе Яго? Важна прызнацца сабе, каму служым. І не спыняцца напаўдарозе. Ісці далей, пастаянна вяртаючыся да Стварыцеля праз сакраманты.
Вера – самае галоўнае для чалавека. Абавязак кожнага заключаецца ў тым, каб паступаць у згодзе са сваім сумленнем і шукаць ісціну. Калі будзем верныя гэтым прынцыпам, можам быць спакойнымі. Горш, калі не заўважылі, што губляем нешта вельмі важнае.
Наступным крокам для чалавека, які мае праблемы з верай, з’яўляецца ўсведамленне, што яна прадстаўляе сабой рашэнне, інакш – заснавана на пазнанні Бога і на сведчанні іншых людзей. Можам пазнаваць Бога, чытаючы Святое Пісанне і слухаючы людзей, прапаведаваць Божае слова, а таксама ўмацоўвацца ў сакрамантах. На мой погляд, пошук праўды заключаецца ў пошуку асобы ці абшчыны, якія з’яўляюцца надзейнымі сведкамі веры і якім можам распавесці пра нашы сумненні. Іншая магчымасць – гэта пошук адказаў на сумненні ў рэлігійнай літаратуры.
Пазнанне Бога і ўмацаванне веры патрабуе вялікіх намаганняў. Зразумела, што вера – Божы дар. Тое, што хтосьці называе сябе вернікам, азначае, што ён гэты дар прыняў. Але Бог не адмаўляе нікому ў такой ласцы, і адорвае ёю ў залежнасці ад таго, калі палічыць гэта мэтазгодным. Чалавек, чыя вера слабее, павінен маліцца аб дары веры.
Такім чынам, рэцэпт у крызісе веры зводзіцца да 4-ох пунктаў:
1. Не панікуйце.
2. Паступайце згодна са сваім сумленнем.
3. Шукайце ісціну.
4. Маліцеся аб дары веры.
Узнікае пытанне: ці можа чалавек, які верыў, але цяпер перажывае крызіс, удзельнічаць у рэлігійных практыках? Гэта вельмі важнае і складанае пытанне. Чалавек, чыё сумленне гаворыць, што ён не верыць у Бога, не можа атрымаць сакрамант. Але трэба быць вельмі асцярожнымі ў падобных меркаваннях. Вера караніцца ў нас больш глыбока, чым думаем. Можа быць так, што Святы Дух праз крызіс вядзе чалавека да сакрамантаў (перш за ўсё, да споведзі), таму што толькі праз іх прыняцце аднаўляецца вера. Хто перажывае крызіс веры, але, тым не менш, разумее, што сакраманты – гэта дапамога для веруючых людзей, павінен шукаць умацавання ў сакрамантах.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  314

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.