ГРОДНА
Серада,
21 лютага
2024 года
 

Як Касцёл ставіцца да тантра-джйоціш?

Задай пытанне

Вучэнне тантра-джйоціш – гэта традыцыйная дысцыпліна індыйскай культуры, або ведычная астралогія і астраномія (заснаваныя на святых кнігах Ведаў). Касцёл ставіцца з пашанай да вызнаўцаў іншых рэлігій, але забараняе католікам займацца падобнымі рэчамі. Чаму? Астралогія ўвогуле супярэчыць біблійнаму навучанню, прынамсі ў двух пытаннях, бо падтрымлівае веру ў штосьці іншае, а не ў Бога, а таксама з’яўляецца формай праслаўлення. Такія практыкі разыходзяцца з хрысціянскай верай.
Немагчыма акрэсліць Божую волю дзякуючы гараскопам. Мы як хрысціяне павінны чытаць Біблію і маліцца да Стварыцеля, каб напоўніцца мудрасцю. Карыстанне такога кшталту рэчамі з’яўляецца парушэннем Божых спосабаў “камунікацыі” са сваімі дзецьмі. Тут ёсць вялікая небяспека таго, што пэўныя жэсты і практыкаванні самі па сабе выступаюць ідалапаклонствам і адкрываюць сэрца чалавека на дзеянне злога духа ў яго жыцці.
Натуральна, што індуісцкія фундаменталісты выкарыстоўваюць розныя практыкі веры ў мэтах правядзення ідэалагічнай экспансіі, каб умацаваць свой рэлігійны ўплыў, асабліва ў еўрапейскіх краінах. Сучаснаму чалавеку, верагодна, лягчэй прыняць экзатычныя звычаі і рытуалы, чым Евангелле, якое заклікае да навяртання.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  315

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.