ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (165)

Варта ведаць

☞ Святы Айцец Францішак адкрыў дабрачынны фонд з мэтай дапамогі церпячым ад пандэміі каронавіруса. Атрыманыя сродкі будуць накіраваны на падтрымку дзейнасці шматлікіх медыцынскіх устаноў, прытулкаў, дамоў састарэлых і інш. Пантыфік заклікаў Касцёл ва ўсім свеце далучыцца да ініцыятывы і ад свайго імя зрабіў першы ўзнос памерам 750 тысяч даляраў. Ахвяраванні можна пералічыць на спецыяльны рахунак Адміністрацыі Папскіх місійных ініцыятыў (Amministrazione Pontificie Opere Missionarie): IT84F0200805075000102456047 (SWIFT UNCRITMM) з пазнакай “Fund Corona-Virus”.

    ☞ Ордэн св. Віятора ў Чыкага (ЗША) ахвяраваў 63 тысячы даляраў для ўтрымання ў гасцініцах бяздомных, якія не маюць месца для самаізаляцыі ў часы аб’яўленай пандэміі. Разам з некамерцыйнай арганізацыяй “Джорніс: Дарога дадому” яны аб’ядналіся, каб забяспечыць на 3 тыдні прытулак 90 асобам без пэўнага месца жыхарства. Арганізацыя таксама забяспечвае бяздомных прадуктамі харчавання, пастаўляе адзенне, ажыццяўляе паштовыя паслугі і аказвае першую неадкладную дапамогу.
   
   ☞ У Польшчы выяўлены рэліквіі ўханскага мучаніка св. Жана Габрыэля Пербуара (1802–1840). Яны захоўваюцца ў сейфе парафіі Унебаўзяцця НПМ і св. Мікалая ў Баляслаўцы. Аб гэтым сведчыць надпіс на шыльдачцы рэлікварыя, які датуецца 1917 годам. Адносна нядаўна ў парафіі сталі вывучаць біяграфію святога і высветлілі, што ён быў замучаны і забіты за веру ва Ухане (Кітай) – горадзе, адкуль пайшла эпідэмія каронавіруса. У сувязі з гэтым вырашана, што рэліквіі мучаніка выставяць у мясцовай святыні для ўшанавання да сканчэння пандэміі.
   
   ☞ CORONA(ANTI)VIRUS – малітоўная інтэрнэтэстафета, ініцыяваная ў Італіі. З-за адсутнасці магчымасці ўдзельнічаць у Эўхарыстыі вернікі мабілізаваліся на кругласутачнае адгаворванне ружанца. Няспынная малітва трывае ў інтэнцыі ўсіх людзей, якія так ці інакш пацярпелі ад пандэміі каронавіруса. Далучыцца да ініцыятывы можна па спасылцы recode.digital/corona-anti-virus (трэба ўпісаць сваё імя, горад і выбраць зручныя паўгадзіны для малітвы).
   
    ☞ Сталы сінод Праваслаўнай Царквы Грэцыі пастанавіў перанесці адзначэнне свят Уваскрасення Пана на 26–27 мая (у гэтым годзе Вялікдзень прыпадае на 19 красавіка). Тады павінны распачацца працэсіі вакол царквы перад урачыстымі усяночнымі пасхальнымі літургіямі. Між іншым, сінод заклікаў духавенства да захавання ўсіх распараджэнняў службы аховы здароўя і кіраўніцтва, дадаючы, што невыкананне іх “у дадзены момант не апраўдана нават у імя хрысціянскай веры”, таму што яна “вядзе да жыцця, а не да смерці”.

vaticannews.va; credo.pro; ekai.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.