ГРОДНА
Нядзеля,
14 красавіка
2024 года
 

5 красавіка 2020 года

Ад шчырага сэрца

ПАЛЬМОВАЯ НЯДЗЕЛЯ

❧✿❧
Іх Эксцэленцыям Ксяндзу Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу, Юзафу Станеўскаму і Антонію Дзям’янку, паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Кучынскаму, Яну Сарэлу, Паўлу Безляповічу, Аляксандру Сямінскаму, Алегу Канановічу, Андрэю Каўшуку, Аляксандру Мацкевічу, Віталію Дабраловічу, Валерыю Быкоўскаму, Айцу Казіміру Жылісу, усім Ксяндзам і Сёстрам Гродзенскай дыяцэзіі, Рэктару і Клерыкам Гродзенскай ВДС жадаем шчодрых Божых ласкаў і бласлаўлення ў паслузе. Няхай святло ўваскрослага Хрыста стане для Вас надзеяй на мір і падтрымкай у цяжкую хвіліну.
Апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
❧✿❧
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму, паважаным Ксяндзу Рэдактару Юрыю Марціновічу, Ксяндзам Яраславу Грынашкевічу, Валерыю Быкоўскаму, Паўлу Салабуду, Алегу Канановічу і Яну Раманоўскаму жадаем, каб уваскрослы Езус быў крыніцай радасці і спакою, бласлаўляў у душпастырскай паслузе і спадарожнічаў на шляху да святасці.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Глыбока паважаным Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму, а таксама Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму жадаю, каб уваскрослы Хрыстос дапамагаў пераадольваць усе цяжкасці і адорваў моцным здароўем, а Маці Божая нястомна апекавалася Вамі.
С. Ірэна Златкоўская, Генеральная настаяцельніца Супольнасці Сясцёр Дапаможніц Чыстцовым Душам
❧✿❧
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу, Юзафу Станеўскаму і Антонію Дзям’янку, паважанаму Ксяндзу Пятру Кубелю і ўсім святарам Гродзенскай дыяцэзіі перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай святло Хрыста асвячае Ваш шлях, а Божая міласэрнасць дадае сіл і цярплівасці.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і парафіяне з Крупава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Барташэвічу жадаем, каб уваскрослы Хрыстос адорваў добрым здароўем і напаўняў сэрца спакоем і радасцю. Цешцеся кожнай хвілінай жыцця!
Апостальства “Маргарытка” і парафіяне з Жырмунаў
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу Віктару Субелю, Сёстрам Ганне і Агнешцы, Кансэкраваным Удовам Сабіне і Зоф’і жадаем шчодрых Божых ласкаў, моцнага здароўя, душэўнага супакою, мудрасці і поспехаў. Ксяндзу Пробашчу з нагоды дня нараджэння жадаем таксама багатага плёну на ніве Пана. Няхай Анёл-ахоўнік чувае над Вамі і дапамагае годна перажываць кожны дзень.
Касцёльны камітэт, колы Жывога Ружанца, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і парафіяне з касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Сурвілішках
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Лебядзевічу і Сястры Зоф’і Смятанцы жадаем, каб Хрыстос бласлаўляў у намаганнях, а кожны сустрэты чалавек дзяліўся з Вамі сваёй дабрынёй. Ксяндзу Пробашчу ў дзень нараджэння жадаем, каб чарговы пражыты год стаў брамай, у якую ўваходзяць шчасце і здароўе, а на твары каб пасялілася ўсмешка.
Касцёльны камітэт, кола Жывога Ружанца, першакамунійныя дзеці з бацькамі і парафіяне з Жамыслаўля
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Зянону Рамейку і Юрыю Грыцко жадаем, каб святло ад уваскрасення Хрыста апраменьвала жыццё, Святы Дух удзяляў свае дары, а Найсвяцейшая Маці дадавала сіл.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і вернікі з Астрыны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Кузьмічу жадаем моцнага здароўя, сіл у душпастырскай працы і душэўнага супакою. Дзякуем за праведзеныя ў нашай парафіі рэкалекцыі, за мудрыя словы і адкрытае сэрца.
Вернікі з Астрыны
❧✿❧
Паважаным Айцам Пробашчу Валерыю Шэйгерэвічу і Віталію Манцэвічу жадаем моцнага здароўя і шчодрых Божых ласкаў. Няхай Усемагутны ўзнагародзіць Вас за ўсе старанні, якія прыкладваеце, каб наблізіць нас да Бога.
Парафіяне з касцёла св. Францішка Асізскага ў Свіслачы
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Прэлату Антонію Філіпчыку, Віталію Пяткевічу, Віталію Валюку, Дзмітрыю Леўчыку, Сёстрам Мырыям, Антаніне, Ліліяне і Наталлі жадаем шчодрых Божых дароў, якія прыносіць Уваскрослы. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай любоўю.
Ружанцовае кола МБ Нястомнай Дапамогі, Францішканскі ордэн свецкіх з парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Паўлу Беланосу і Яраславу Грынашкевічу жадаем здароўя, радасці, шчасця, спакою і шматлікіх ласкаў ад трыумфуючага Збаўцы свету Езуса Хрыста праз рукі Яго Маці Марыі.
Парафіяне з Макараўцаў
❧✿❧
Дарагому сыну Ксяндзу Вячаславу Матукевічу жадаем, каб дарога, якой Ты штодзённа крочыш, была шчаслівай і бласлаўлёнай. Няхай Маці Божая няспынна апекуецца, а Божы Провід чувае над Табой.
Мама і тата
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віталію Чургану жадаем шчодрых Божых ласкаў і зычлівых людзей побач. Няхай уваскрослы Езус бласлаўляе Вас, а Святы Дух асвячае святарскі шлях.
Парафіяне, Ружанцовае кола МБ Тракельскай і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Юрацішкаў
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму і Айцу Казіміру Енджэйчаку жадаем велікоднай радасці на доўгія гады. Няхай уваскрослы Езус напаўняе Вашыя сэрцы спакоем і надзеяй.
Вернікі з в. Шэмбелеўцы
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Яну Рэйшалю і Сястры Ганне Насевіч жадаем, каб уваскрослы Езус апекаваўся Вамі і адорваў моцным здароўем, жыццё плыло ў спакоі, а паслуга прыносіла шчодры плён.
Вернікі з капліцы Ліпічна
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Руслану Мазану і Айцу Андрэю Ядкоўскаму жадаем, каб уваскрослы Езус шчодра адорваў Вас сваімі ласкамі, моцным здароўем і душэўным супакоем.
Вернікі са Станевічаў
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Здзiславу Пiкулу, Казiмiру Мураву, Алегу Жураўскаму, Аляксандру Пятровiчу, Артуру Ляшнеўскаму, а таксама Сястры Каралiне жадаем натхнення i вытрымкi ў служэнні і неабходных ласкаў ад уваскрослага Хрыста.
Парафiяне з Дзятлава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю, Сёстрам Ганне і Агнешцы, Кансэкраваным Удовам Сабіне і Зоф’і жадаем, каб праз ласку міласэрнага Бога Вы ніколі не мелі стомы, былі адораны нязгаснай энергіяй і дасканаласцю ў паслузе.
Касцёльны камітэт і вернікі з парафіі Нараджэння НПМ у Трабах
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Валерыю Спірыдону, Юрыю Канапельку і Андрэю Пышынскаму жадаем святла, якое прыносіць у жыццё ўваскрослы Хрыстос, а таксама супакою, надзеі і сіл на службе Богу і людзям.
Вернікі з капліцы Вердамічы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Канапельку жадаем моцнага здароўя, сіл, стойкасці, бласлаўлення і патрэбных ласкаў ад уваскрослага Хрыста.
Вернікі з парафіі св. Міхала Арханёла ў Поразаве
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу жадаем бласлаўлення ад уваскрослага Хрыста, нязгаснага запалу ў паслузе, стойкасці і шчодрага плёну на ніве Пана.
Вернікі з в. Гінэлі, парафія Нача
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Каноніку Юзафу Багдзевічу і Раману Вайцяховічу, а таксама дарагім Сёстрам жадаем, каб уваскрослы Хрыстос, Збаўца свету, адорваў сваімі ласкамі, а святло велікоднай раніцы напаўняла сэрцы спакоем і любоўю.
Вернікі з парафіі свсв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Артуру Малафею і Міхалу Ластоўскаму жадаем, каб уваскрослы Езус адарыў моцным здароўем, цярплівасцю і ўсімі патрэбнымі ласкамі. Няхай кожны дзень жыцця будзе асвечаны прамянямі Божай любові і міласэрнасці.
Парафіяне з Гродна-Аўгустоўка
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Этэлю, Віктару Сініцкаму, Аляксандру Фядотаву, Аляксею Венцкевічу, Сёстрам Дароце і Аляксандры, а таксама арганістцы Юліі жадаем, каб радасць ад уваскрасення Збаўцы напаўняла душу спакоем і любоўю, робячы Вас шчырымі апосталамі Праўды.
Парафіяльны камітэт і вернікі з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Шмыгіну жадаем здароўя, спакою і стойкасці. Няхай уваскрослы Езус адорвае Вас сваім бласлаўленнем, а Маці Божая ахінае плашчом апекі.
Парафіяне з Міжэрычаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму жадаем шчодрых Божых ласкаў, здароўя, дароў Святога Духа і апекі Маці Божай. Дзякуем за навяртанне нашых душ і мудрыя словы.
Парафіяне з Варнянаў і Вароны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Раманоўскаму жадаем, каб прамоўленае Вамі слова надалей кранала душы людзей, рабіла іх чыстымі і добрымі. Няхай Божая міласэрнасць асвячае Ваш шлях.
Вернікі з Граўжышкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Уладзіславу Сурвілу жадаем шчодрых Божых ласкаў. Не ведайце ні бед, ні цярпення і на працягу ўсяго жыцця служыце на карысць людзям і на хвалу Божую!
Члены касцёльнага хору разам з арганістам, парафія Войстам
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму жадаем шчодрых Божых ласкаў. Няхай Хрыстос дапамагае Вам ва ўсім і ўзнагароджвае за малітву, прыклад набожнасці і дабрыню.
Працаўнікі гродзенскай катэдры
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Мар’яну Хаменю і Пятру Вішнеўскаму жадаем патрэбных сіл для выканання святарскай паслугі. Няхай Уваскрослы адорыць Вас здароўем, спакоем і мужнасцю.
Вернікі з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Шылавічах
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Станіславу Пацыну, Прэлату Вітольду Лазавіцкаму, Яўгену Ціхану, Андрэю Радзевічу, Паўлу Беланосу, Яну Раманоўскаму і ўсім Ксяндзам, якія служылі ў нашай парафіі, жадаем, каб Пан Езус дапамагаў Вам быць добрымі святарамі, Святы Дух вёў па Божых сцежках, а Марыя па-мацярынску вучыла пакоры.
Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, апостальства “Маргарытка” і вернікі з Радуні
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Яну Гавецкаму, Артуру Валчкевічу, Алегу Яновічу, Віталію Цыбульскаму, Сёстрам Ірэне, Марыі і Зоф’і жадаем нястомнага аднаўлення праз Святога Духа. Няхай з Вамі заўсёды будуць мудрасць і розум, умеласць і рада, набожнасць і боязь Божая.
Легіён Марыі і апостальства “Маргарытка” з парафіі свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму жадаем сіл у пераадоленні штодзённых цяжкасцей. Дзякуем за светлае Слова Хрыста, якое абуджае ў нас тое, што бяздзейнічае, і ажыўляючае тое, што мёртвае.
Малітоўная група МБ Кангрэгацкай
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Антонію Грэмзу і Уладзіміру Шкурынскаму жадаем, каб уваскрослы Хрыстос дапамагаў у штодзённай паслузе і быў Вашай сілай і моцай у выкананні добрых намераў.
Малітоўныя групы “Ружанец бацькоў за дзяцей”
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Ігару Анісімаву жадаем, каб уваскрослы Хрыстос адарыў Вас добрым здароўем і патрэбнымі ласкамі, а Панна Марыя вяла да святасці.
Парафіяне з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Паўлу Шанчуку, Ігнату Санюту, Віталію Чабатару, Станіславу Мацюкевічу жадаем шчодрых ласкаў ад уваскрослага Езуса, добрага здароўя і сіл, каб пераадолець усе цяжкасці на жыццёвым шляху.
Вернікі з парафіі МБ Шкаплернай у Прывалцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Алегу Дулю жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця і мноства сіл у святарскай паслузе. Няхай святы будуць радасныя і бласлаўлёныя!
Бацькі і дзеці 2-га года падрыхтоўкі да Першай св. Камуніі з парафіі св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму жадаем міласэрнасці і шчодрых ласкаў ад уваскрослага Хрыста. Няхай Ён дапамагае Вам трываць у веры і з яшчэ большай моцай раскрывае ў Вас патэнцыял Хрыстовага святарства.
Вернікі з Казлоўшчыны, Падвялікага і Рандзілаўшчыны
❧✿❧
Паважаным Айцам Пробашчу Антонію Пажэцкаму, Паўлу Раманчуку і Станіславу Садоўскаму жадаем, каб ласкі ўваскрослага Хрыста, шчодрыя дары Святога Духа і апека Панны Марыі сталі для Вас жыватворнай крыніцай.
Рыцарства Беззаганнай і Кола адарацыі з парафіі МБ Анёльскай у Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Шанчуку жадаем, каб уваскрослы Езус адарыў спакоем сэрца і ўзнагародзіў Вас за прысвячэнне сябе нашай парафіяльнай супольнасці.
Вернікі з парафіі Гожа
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Уладзіміру Аксенцьеву жадаем Божага бласлаўлення, здароўя, стойкасці ў душпастырскай паслузе і шчодрых ласкаў ад уваскрослага Пана.
Вернікі з в. Еўлашы, Доўгая і Багданы, парафія Лядск
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Валерыю Спірыдону, Юрыю Канапельку і Андрэю Пышынскаму жадаем шмат ласкаў ад уваскрослага Хрыста, сіл для рэалізацыі ўсіх намераў і сапраўднай радасці ад выканання святарскай паслугі.
Вернікі з парафіі Мсцібава
❧✿❧
Паважаным Айцам Пробашчу Аляксандру Махначу і Вiтольду Пяцельчыцу, Клерыку Паўлу i ўсім Айцам Пiярам жадаем, каб уваскрослы Хрыстос асвячаў сваёй ласкай Ваш жыццёвы шлях, а Маці Божая з любоўю чувала.
Вернікі з парафіі Ліда-Індустрыяльны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму жадаем, каб Збаўца свету нястомна бласлаўляў, а Маці Божая верна спадарожнічала на шляху ў Нябеснае Валадарства.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам Гродзенскай дыяцэзіі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу жадаем бласлаўлення ад Збаўцы свету. Няхай радасць напаўняе Ваша жыццё, каб надалей маглі з поспехам здзяйсняць сваю паслугу.
Вернікі з парафіі Божай Міласэрнасці ў Доцішках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яцэку Маркелю жадаем, каб уваскрослы Хрыстос бласлаўляў, напаўняў сэрца спакоем, даверам і надзеяй. Радаснага Вялікадня!
Ружы Жывога Ружанца з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Зэльве
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Уладзіславу Сурвілу жадаем патрэбнай энергіі на кожны дзень святарскай паслугі. Няхай Пан адорыць Вас здароўем і спакоем. Мы ўдзячны Вам за ўсё, што робіце для нас.
Парафіяне з Данюшава і Войстама
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Гавецкаму жадаем, каб кожны дзень жыцця быў шчодра ўзнагароджаны Божым плёнам і дарамі Святога Духа, а таксама сагрэты добрым сэрцам Найсвяцейшай Маці. Дзякуем за шчырую малітву і ахвярную працу.
Вернікі з парафіі свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Шэмету жадаем доўгіх гадоў жыцця, Божага бласлаўлення, аптымізму і добразычлівых людзей побач.
Вернікі з Адамавічаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Рышарду Пэрчаку жадаем патрэбных Божых ласкаў, моцнага здароўя на доўгія гады, шмат радасных дзён і цішыні ў сэрцы.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Дзітвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Сядлецкаму жадаем моцнага здароўя, аптымізму, апекі Маці Божай і святога заступніка на кожны дзень.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Канвелішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Юзафу Багдзевічу жадаем, каб св. Юзаф суправаджаў Вас і ўмацоўваў, Маці Божая ахінала плашчом сваёй апекі, а Езус дадаваў сілы і мужнасці, каб несці святло Евангелля.
Жыхары ст. Гудагай

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  262

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.