ГРОДНА
Нядзеля,
21 красавіка
2024 года
 

З каталіцкіх СМІ (208)

Прэса

catholicby2018Юбілей Філарэта
   Мітрапаліт Мінска- Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў Ганаровага Патрыяршага Экзарха Усяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта з 85-годдзем. Старшыня ККББ прысутнічаў на святочнай літургіі ў хатнім храме Беларускага Экзархата і на прыёме ў гонар юбіляра.
У віншавальным слове арцыбіскуп адзначыў: “Ваша настойлівасць, дыпламатычныя здольнасці, уменне распазнаваць знакі часу і хутка адказваць на іх прынеслі свой плён. Ваша адкрытасць для дыялогу дапамагла таксама і Каталіцкаму Касцёлу ў яго адраджэнні ў сучаснай Беларусі”. Напрыканцы іерарх падзякаваў Мітрапаліту Філарэту і пажадаў яму Божага бласлаўлення.

gosc niedzielny Хатнія аборты?
Урад Вялікабрытаніі дазволіў жанчынам здзяйсняць фармакалагічны аборт дома.
Цяпер жанчыны і дзяўчаты змогуць прымаць таблеткі для ранняга перапынення цяжарнасці самастойна. У той жа час урачы могуць прапісаць іх на адлегласці – праз відэазванок, тэлефонную канферэнцыю ці іншыя электронныя сродкі. Такі крок асудзілі ў асяроддзі абаронцаў жыцця, прыгадваючы, што гэта ставіць пад пагрозу здароўе і жыццё многіх жанчын, робячы магчымым амаль неабмежаванае ўжыванне сур’ёзнага сродка, які знішчае зачатае жыццё. На іх думку, прыхільнікі абортаў выкарыстоўваюць час крызісу, калі народ змагаецца з пандэміяй каронавіруса, каб здзейсніць ідэалагічныя змены.
wiara pl   “Дзённік” на YouTube
Кангрэгацыя Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці зрабіла даступнай радыёадаптацыю “Дзённіка” св. Фаўстыны Кавальскай. 119 частак працягласцю 8-10 хвілін можна знайсці на профілі “Фаўстына” ў сервісе YouTube.
Першапачаткова запіс быў падрыхтаваны для радыёстанцый у 1990-я гады. 3 гады таму ў яго дадалі нехапаючыя эпізоды. “Дзённік” с. Фаўстыны Кавальскай належыць да жамчужын містычнай літаратуры. Манахіня пісала яго ў 1934–1938 гадах.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  255

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.