ГРОДНА
Аўторак,
21 сакавіка
2023 года
 

Варта ведаць (164)

Варта ведаць

☞ Святы Айцец Францішак упаўнаважыў Кангрэгацыю Божага культу і дысцыпліны сакрамантаў выдаць дэкрэт з новымі інструкцыямі адносна цэлебрацыі Вялікага тыдня ў бягучым годзе. Яны прадыктаваны сітуацыяй, звязанай з пандэміяй каронавіруса. У Пальмовую нядзелю цэлебрацыя Успаміну ўваходу Пана ў Іерусалім павінна адбыцца ў сакральным будынку. Абрад абмывання ног у Вялікі чацвер падчас Імшы Вячэры Пана варта выключыць. Таксама трэба адмовіцца ад працэсіі ў канцы літургіі і пакінуць Найсвяцейшы Сакрамант у табернаклі. У гэты дзень святарам даецца выключны дазвол на цэлебрацыю св. Імшы без удзелу вернікаў. У Вялікую пятніцу адарацыя Крыжа праз пацалунак абмяжоўваецца выключна да цэлебранса. Пасхальная вігілія павінна цэлебравацца толькі ў катэдрах і парафіяльных касцёлах. Абрады, звязаныя з народнай набожнасцю, і працэсіі, якія ўзбагачаюць дні Вялікага тыдня і Пасхальнага Трыдуума, можна – у залежнасці ад ацэнкі дыяцэзіяльнага біскупа – перанесці на іншыя зручныя дні.

    ☞ Прадстаўлены 2 статыстычныя даведнікі Каталіцкага Касцёла: “Annuario Pontificio” за 2020 год і “Annuarium Statisticum Ecclesiae”, у якім апублікаваны даныя за 2018 год. З іх вынікае, што за першыя 5 гадоў пантыфікату папы Францішка (2013–2018) колькасць ахрышчаных католікаў у свеце павялічылася на 75 млн чалавек – з 1,254 млрд да 1,329 млрд. Сёння католікі складаюць крыху менш за 18% жыхароў планеты. Адносна агульнай колькасці насельніцтва іх больш за ўсё ў Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы – разам 63,7%. У Еўропе – 39,7%, у Акіяніі (разам з Аўстраліяй) – 26,3%, у Афрыцы – 19,4% і ў Азіі – 3,3%.
   
   ☞ Трохмерныя (3D) даследаванні даказваюць, што выява на Турынскай плашчаніцы змяшчае “прыкметы жыцця, якіх не можа быць, калі цела памерла”. Спецыяліст па пластычнай хірургіі з Універсітэта Навары доктар Бернард Хантаніла прадставіў у навуковым часопісе “Scientia et Fides” свае высновы: “Пасля смерці цела расслабляецца, у выніку чаго рот адкрываецца. У чалавека на Турынскай плашчаніцы мы гэтага не бачым – рот закрыты”. Сярод іншых прыкмет жыцця – адбітак сілуэта, тыповага для асобы, якая ўстае з гарызантальнага становішча.
   
    ☞ Ватыканскія музеі запрашаюць у віртуальныя туры! Прапануецца 7 маршрутаў, у якія ўваходзяць: Сіксцінская капэла, Музей Пія-Клімента, Музей К’ярамонці, Брача Нуова, Станцы Рафаэля, Капэла Нікаліна і Зала К’яраскуры. Іх можна здзейсніць на афіцыйным сайце. Ватыканскія музеі маюць таксама профіль у сацыяльнай сетцы Instagram, дзе дзеляцца фотаздымкамі вядомых і невядомых шэдэўраў з кароткімі апісаннямі.

vaticannews.va; credo.pro

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  286

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.