ГРОДНА
Панядзелак,
16 верасня 2024 года |
Слова для Жыцця (206)
Папа Францішак
У гэтыя дні вялікіх пакут у грамадстве прысутнічае шмат страху. Страх пажылых самотных людзей, якія знаходзяцца ў дамах для састарэлых ці шпіталях і не ведаюць, што можа здарыцца. Страх людзей без сталай працы, якія думаюць, як пракарміць сваіх дзяцей, і бачаць, як прыходзіць голад. Страх работнікаў сацыяльна важных сфер, якія дапамагаюць функцыянаваць грамадству і могуць захварэць. Страх прысуты ў кожным з нас. Кожны з нас ведае, чаго ён баіцца. Будзем маліцца да Пана, каб дапамог захаваць давер, заставацца цярплівымі і перамагчы страх.

Фрагмент гаміліі падчас ранішняй св. Імшы ў ватыканскім Доме св. Марты, 26.03.2020
Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
Ніхто не хоча хварэць. Але няўпэўненасць парушае звычайны стыль нашага жыцця і з’яўляецца прычынай трывогі. Пандэмія каронавіруса паказала, што людзі ХХІ стагоддзя з вельмі моцна развітай навукай і медыцынай пакуль што з’яўляюцца практычна бездапаможнымі перад гэтым выклікам. Няма адпаведнай вакцыны ад каронавіруса, і невядома, як яго лячыць. У выніку тысячы памерлых, сотні тысяч хворых і ахопленых каранцінам. Чалавек, які адрынуў Бога і заняў Яго месца, яшчэ раз спазнае, што ён не бог, а толькі слабы і ўразлівы homo sapiens.
Каронавірус, які зваліўся на нас як снежны ком, і складанасць барацьбы з ім заклікаюць да паглыблення адносін з Богам. Нездарма ў выслоў’і гаворыцца, што калі трывога, то да Бога. […] Найперш неабходна вярнуцца да малітвы, якую сучасны свет выкінуў са штодзённага жыцця. Малітва з’яўляецца нашай сілай і невычэрпным рэсурсам. Дзякуючы ёй можам нанова адкрыць айцоўства Бога і ласку быцця Яго дзецьмі. Разам з салідарнасцю з хворымі і ахопленымі каранцінам, удзячнасцю працаўнікам службы аховы здароў’я і службы парадку павінны прасіць Бога, каб у сваёй міласэрнасці і Провідзе Ён абараніў нас ад няшчасцяў, якія нясе пандэмія каронавіруса. Далей павінны імкнуцца да кардынальнай перамены жыцця, бо вірус злога духа атакуе душу чалавека. Ён, як леў, кружыць з рыкам і шукае, каго пажэрці (параўн. 1 П 5, 8).
Трэба памятаць, што Бог ніколі не пакідае нас саміх. Ён заўсёды побач, таксама і цяпер, падчас гэтых нечаканых выпрабаванняў. Таму неабходна заякарыць свае сэрцы ў надзеі, якую маем у Езусе Хрысце.
Фрагмент прамовы падчас міжрэлігійнай малітвы аб прадухіленні пандэміі каронавіруса ў мінскім касцёле свсв. Сымона і Алены, 21.03.2020
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 107 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.