ГРОДНА
Панядзелак,
07 кастрычніка 2024 года |
Айцец міласэрны, а эпідэмія…
У сувязі з распаўсюджаннем пандэміі каронавіруса многія справы адышлі на другі план і здаюцца малазначнымі. Вірус забіў больш за 35 000 чалавек у свеце, што сее страх у сэрцах людзей. Веруючы чалавек пытаецца: “Дзе ва ўсім гэтым Бог? Ці эпідэмія – гэта Божая кара? Што рабіць?”.
Дзе Бог?
Бог хоча, каб кожны чалавек і ўсё чалавецтва было з Ім і не аддалялася ад Яго. У блізкасці з Найвышэйшым крыецца мір, радасць і шчасце. І калі хтосьці адыходзіць ад Яго праз грахі, Бог прагне вяртання свайго любімага дзіцяці. Як дзейнічае Бог, лепш за ўсё тлумачыць добра вядомая прыпавесць Езуса пра міласэрнага айца і блуднага сына.
Айцец дапускае адыход любімага дзіцяці, бо гэта яго добраахвотны выбар. Згаджаецца на грэшныя падзенні сына, на яго цярпенне і блуканні. Аддае частку маёмасці, хаця ведае, што той выкарыстае гэтыя дары няправільна: растраціць у распусных гулянках з блудніцамі і давядзе сябе да такога стану, калі ўсклікне: “Гіну!” (параўн. Лк 15, 17). †

Міласэрны айцец, напэўна, мог адхіліць просьбу сына як нязгодную з законам (дзіця становіцца законным спадчыннікам толькі пасля смерці бацькі) і адмовіць яму. Мог таксама паспрабаваць любой цаной утрымаць яго пры сабе. Нават старэйшы сын не разумее айца. Абвінавачвае яго ў несправядлівасці і патаканні дрэнным учынкам брата (параўн. Лк 15, 29–30). Хіба мы не назіраем тое ж самае ў сучасным свеце?
Міласэрны айцец не рабіў нічога, каб сапсаваць жыццё сыну, які абразіў яго сваімі паводзінамі. Не ставіў на яго пасткі, не насылаў злодзеяў і нягоднікаў, каб абрабавалі, не падгаворваў блудніц, каб давялі да граху. Сын сам змарнаваў сваё жыццё і зрабіў яго нязносным для сябе. Таму сёння і мы не маем права абвінавачваць Бога, прыпісваючы Яму войны, хваробы, пакуты і эпідэміі. Чалавек сам злоўжывае сваімі здольнасцямі, што ў рэзультаце выклікае цярпенне і смерць.
Чаму міласэрны айцец згаджаецца на адыход і маральную дэградацыю сына? Ці помсціць за тое, што сын недаацаніў бацькоўскі клопат і так жорстка яго абразіў? Далейшыя падзеі супярэчаць гэтаму. Калі блудны сын “быў яшчэ далёка, убачыў яго бацька ягоны і зжаліўся; і, пабегшы, кінуўся яму на шыю, і пацалаваў яго” (Лк 15, 20). Такім чынам, міласэрны айцец, які з’яўляецца вобразам Бога, не кіруецца помстай і разбуральнай нянавісцю. Ён з болем у сэрцы згаджаецца на адыход сына. Бог гаворыць пра сябе праз прарока: “Узварухнулася ўва Мне сэрца Маё і распаліўся разам жаль Мой. Полымя гневу Майго не распалю... бо Я – Бог, а не чалавек, Святы сярод цябе, таму не прыйду ў гневе” (Ос 11, 8–9).
Міласэрны айцец дапускае маральную дэградацыю і цярпенні сына толькі для таго, каб той зразумеў, што айцец сапраўды яго любіць і што знаходжанне з ім – лепшы выбар. Айцец згаджаецца на цярпенні свайго дзіцяці і на ўласныя цярпенні, каб у выніку сын пераканаўся, што дабро лепшае, чым зло, і супакоіў сваё сэрца. Так і сённяшняя цывілізацыя павінна пераканацца, што жыць у сяброўстве з Богам – найлепш для чалавека. Толькі ў гэтым святле неабходна глядзець на ўсе чалавечыя пакуты: хваробы, катаклізмы і эпідэміі. Бог, Міласэрны Айцец, з болем у сэрцы прымае людскія цярпенні, каб урэшце дачакацца вяртання сваіх любімых дзяцей, выбегчы ім насустрач і кінуцца ў абдымкі (параўн. Лк 15, 20).
Блудны сын, калі ўсклікнуў “Гіну!”, прыйшоў да высновы, што айцец дапаможа яму лепш за ўсё. Мог бы выбраць іншы выхад з сітуацыі, не прыніжаючы сябе перад бацькам. Мог бы папрасіць крэдыт, каб самому нанова здабыць маёмасць. Мог пачаць жабраваць ці нават прадаць сябе ў рабства, каб пазбегнуць галоднай смерці. У рэшце рэшт, мог нават памерці ў сваёй упартасці, абвінаваціўшы ва ўсім айца. Аднак ён вырашыў вярнуцца, хоць гэта было звязана з прыніжэннем.
Адыход сённяшніх “блудных сыноў” вельмі далёкі і пераўзыходзіць усе меры. Здаецца, што некаторым падабаецца знаходзіць усё новыя і новыя спосабы абразіць Бога – Міласэрнага Айца: педафілія і разбэшчванне дзяцей, эўтаназія (дабіванне старых і пакутуючых людзей), гомасексуалізм, змена полу, гендэрная ідэалогія, ідалапаклонства... Усе гэтыя г. зв. грахі, якія наклікаюць Божую помсту, нібы паставілі перад сабой мэту непасрэдна раніць Божае сэрца. Не дзіўна, што сённяшняя “цывілізацыя смерці” можа знішчыць сябе сама.
Ці з’яўляецца пандэмія каронавіруса Божай карай?
Звернем увагу, што Святое Пісанне, як і Касцёл, ніколі не гаворыць пра Божую кару адарвана ад навяртання чалавека і Божай міласэрнасці. Калі казаць пра пакаранне як пра дзеянне Пана, поўнае нянавісці да чалавека, якое мае на мэце канчатковае яго знішчэнне, гэта не згаджаецца з Бібліяй і вучэннем Касцёла. Божая кара ў біблійнай мове і тэалогіі Касцёла раўназначна словам “Божы палец”, “Божы дакор”, “Божая перасцярога”, “Божая педагогіка”. Толькі ў спалучэнні з навяртаннем чалавека і Божым прабачэннем можна казаць пра “Божую кару”. “Бог ёсць любоў” (1 Ян 4, 8), – сцвярджае Святое Пісанне, таму Усемагутны не ўмее і не можа кіравацца нянавісцю.
У адпаведнасці з Бібліяй, святыя Касцёла сцвярджаюць, што пад “Божыя кары” звычайна падпадаюць добрыя людзі, якія, у адпаведнасці з іх учынкамі, пакліканы да вечнага жыцця. “Каго Я люблю, тых дакараю і выхоўваю” (Ап 3, 19), – кажа Бог. Тыя ж, хто адвярнуўся ад Яго, у большасці выпадкаў ужо не караюцца ў зямным жыцці, таму што іх чакае пакаранне вечнага аддалення. “Бо няма ім цярпенняў [...] і разам з людзьмі яны ўціску не знаюць. Таму іхняя пыха, як нашыйнік, абклала іх” (параўн. Пс 73 (72), 4–6).
У вучэнні Касцёла і святых зямныя пакаранні лічацца ласкай, паколькі яны даюць магчымасць удзельнічаць у збаўчай ахвяры Хрыста, каб адпакутаваць за грахі і пазбегнуць чыстца. “Цяпер я радуюся за вас у цярпеннях і дапаўняю недахоп у маім целе пакут Хрыста за Ягонае цела, якім ёсць Касцёл” (Кал 1, 24), – напісаў св. Павел. “Пане, тут карай, тут сячы, тут бі, адно каб на вякі прабачыў”, – прасіў св. Аўгусцін.
Чалавек, які верыць у любоў Бога, не баіцца выкарыстоўваць біблійныя словы, памятаючы, што за ўсім стаіць бацькоўская любоў Міласэрнага Айца, які ўсё прыводзіць да дабра, нават праз пакуты. Няма неабходнасці штучна пазбягаць выражэнняў з Бібліі, баючыся выкарыстоўваць словы “Божая кара”, таму што гэта прывядзе нас у тупік. Куды больш карысна зразумець, што Біблія і Касцёл маюць на ўвазе пад такімі словамі.
У 1582–1634 гадах мелі месца аб’яўленні Маці Божай у Кіта ў Эквадоры. Гэтыя аб’яўленні, хоць і прызнаны Касцёлам, мала вядомыя. Яны датычылі таксама нас – людзей ХХ–ХХІ стагоддзяў. Візіянерка, с. Мар’яна з Кангрэгацыі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, убачыла Езуса, які паміраў, як на Галгофе. “Ля падножжа крыжа стаяла Марыя, а таксама св. Ян і Марыя Магдалена. Адчуўшы віну, Мар’яна кінулася крыжам на зямлю і ўсклікнула: «Пане, я ў гэтым вінаватая! Пакарай мяне і даруй свайму люду». На гэта Анёл-ахоўнік сказаў: «Не! Гэта не ты вінаватая. Устань, бо Бог хоча адкрыць табе вялікую таямніцу». Убачыўшы слёзы Марыі, Мар’яна спыталася: «Пані наша, ці я прычына Твайго смутку?». «Не, гэта не ты, а злачынны свет».
У той момант, калі пачалася агонія Езуса, с. Мар’яна пачула голас Бога Айца, які сказаў: «Гэтая кара будзе для ХХ і ХХІ стагоддзя!». Раптам над галавой паміраючага Хрыста з’явіліся тры мячы з надпісамі: «Пакараю ерась», «Пакараю бязбожнасць», «Пакараю распуснасць» – і яна зразумела, што гэта будзе адбывацца ў ХХ і ХХІ стагоддзях. Маці Божая спыталася: «Дачка Мая, ці хацела б ты прынесці сябе ў ахвяру за людзей той эпохі?».
«Так!» – адказала Мар’яна, і раптам гэтыя тры мячы з-над галавы паміраючага Хрыста ўдарылі яе ў сэрца... «У тыя часы паўсюднага спусташэння распуснасцю, – казала Маці Божая, – будуць пераважаць нячыстасць, бязбожнасць і святатацтва, а тыя, хто павінен гучна клеймаваць гэты стан, будуць маўчаць! Ведай аб тым, любімая дачка, што калі ў ХХ і ХХІ стагоддзі тваё імя будзе вядома, многія не павераць, кажучы, што такая набожнасць не падабаецца Богу. Але вялікія пакуты Маіх дачок і твае цяперашнія пакуты будуць як меладычны канцэрт пакоры і пакаяння, захаваны для Майго Найсвяцейшага Сына і для Мяне»” (“Маці Божая Шчаслівай Падзеі”, Франка Адэса).
Што ў гэтай сітуацыі рабіць? На чым засяродзіцца?
У нас ёсць рэкамендацыі Святога Айца і біскупаў, а таксама наказы дзяржаўных улад і службы аховы здароўя, дзякуючы якім можам не дапусціць распаўсюджанне пандэміі. Трэба іх выконваць, каб не захварэць і не заразіць іншых. Кожны з нас павінен сур’ёзна ставіцца да гэтай сітуацыі.
У сувязі са складаным становішчам, вернікам неабходна засяродзіцца на сваіх адносінах з Богам. Мы ж не можам выключыць Бога з нашай барацьбы за здароўе і жыццё, не можам звесці ўсё выключна да натуральных сродкаў, якімі з’яўляюцца лекі і ежа. Не можам надаць нашай рэлігійнасці “дадатковае” ці “касметычнае” вымярэнне, ад якога ў выпадку небяспекі можна проста адмовіцца, як адмаўляюцца ад кінатэатра, дыскатэкі ці футбольнага матча.
У святле прыпавесці Езуса пра міласэрнага айца і цяперашніх падзей у свеце неабходна засяродзіцца на перайманні паставы блуднага сына, які вяртаецца да айца і падае ў яго абдымкі.
Многім з нас патрэбна сапраўднае навяртанне і шчырая, а можа, нават генеральная споведзь (споведзь з усяго жыцця). Давайце зробім гэта, пакуль ёсць такая магчымасць. Пакінем непатрэбныя сваркі, дыскусіі і ўзаемныя абвінавачванні, а засяродзімся на ўзнагароджанні Бога за грахі і на малітве, просячы аб літасці да нас і аб заканчэнні аб’яўленай пандэміі.

|

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 86 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.