ГРОДНА
Нядзеля,
14 красавіка
2024 года
 

НЯДЗЕЛЯ ЎВАСКРАСЕННЯ ПАНА

Разважанні з Божым Словам

Ян 20, 1–9
У першы дзень тыдня Марыя Магдалена прыйшла да магілы раніцай, калі было яшчэ цёмна, і ўбачыла, што камень адсунуты ад магілы. І пабегла, і прыбыла да Сымона Пятра і да другога вучня, якога любіў Езус, і сказала ім: “Забралі Пана з магілы, і не ведаем, дзе паклалі Яго”. Тады выйшаў Пётр і другі вучань, і пайшлі да магілы. Пабеглі абодва разам. І другі вучань пабег наперадзе хутчэй за Пятра і прыбыў да магілы першы. Заглянуўшы, убачыў, што ляжаць палотны, аднак не ўвайшоў. Тады прыйшоў за ім Сымон Пётр і ўвайшоў у магілу, і ўбачыў палотны, якія там ляжалі, і хусту, якая была на галаве Ягонай, не з палотнамі яна ляжала, а асобна, скручаная на іншым месцы. Тады ўвайшоў і той другі вучань, што прыбег першы да магілы, і ўбачыў, і паверыў. Бо яны яшчэ не ведалі Пісання, што трэба было Яму ўваскрэснуць з мёртвых.

Убачыць і паверыць
   Падчас першай сустрэчы з Езусам апосталы Ян і Андрэй пачулі запрашэнне: “Ідзіце і ўбачыце” (Ян 1, 39). З таго часу яны і чарговыя пакліканыя верна ішлі, сузіраючы знакі, якія чыніў іх Настаўнік, і слухаючы Яго голас. Гэта быў доўгі шлях, багаты на здзіўленне і радасць, але разам з тым на незразуменне і смутак.
    Марыя Магдалена прыйшла да апосталаў Пятра і Яна і сказала, што бачыла пустую магілу. Цяпер ужо не ідуць, як пры першай сустрэчы, а бягуць, каб упэўніцца ў гэтым. Евангелле паказвае апошнюю прамую на шляху следавання за Хрыстом. Хутка смутак апосталаў пераменіцца ў радасць, бо паверылі. Адгэтуль яны стануць сведкамі ўваскрасення.
    Мы таксама ад першай сустрэчы з Езусам – ад хросту – накіроўваемся за Ім дарогай веры. Па прыкладзе Марыі Магдалены, Пятра і Яна хочам прыйсці да пустой магілы. Аднак гэтым не можа скончыцца наша свята. Мы таксама павінны ўбачыць і паверыць. Вера дасць сілу, каб імкнуцца да таго, што вышэй, да Хрыста.
● Ці сапраўды веру ва ўваскрасенне Езуса Хрыста?
● Што мне дае вера і для чаго яна патрэбна?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  262

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.