ГРОДНА
Аўторак,
21 сакавіка
2023 года
 

Вялікдзень у цені эпідэміі

Слова рэдактара

 У апошнія дні складваецца ўражанне, што свет застыў. Свет, які ганарыцца шматлікімі дасягненнямі, засаромеўся бяссілля супраць пандэміі каронавіруса. Здавалася, што ўсё залежыць ад нас, што маем уладу над усім навокал... Хапіла літаральна некалькіх дзён – і ўжо не ведаем, што рабіць.
   Хтосьці аднойчы сказаў, што гэта не час дрэнны, а людзі ствараюць моду эпохі. Таму якімі будзем мы, такім будзе і наш час. Недастаткова перачакаць складаны момант. Ад таго, якія мы цяпер, будзе залежаць тое, якімі станем потым.
Менавіта таму гэты новы, нечаканы досвед, які закрануў увесь свет і ўсе яго сферы, з’яўляецца часам пакоры. Эпідэмія, якая праходзіць праз свет, Еўропу і нашу краіну, вучыць даверу Богу ўсіх: як вернікаў, так і няверуючых.
    У нашых сэрцах і супольнасцях узнікаюць невядомыя дагэтуль страхі адносна будучыні –сваёй і сваіх блізкіх. Але Бог ніколі не адварочваецца ад нас! Ніколі не парушае запавету вернай і трывалай любові з чалавекам, хаця мы так часта абыякавыя і няверныя.
    У сітуацыі, у якой цяперашняе цярпенне выяўляе столькі халоднасці з боку людзей, мы закліканы звярнуцца да Бога і маліць аб Яго міласэрнасці. Будзем упэўнены, што Ён выслухае нас і блаславіць дарамі любові, прабачэння і міру.
    Неабходна аб’ядноўваць свае цярпенні з Мукай і Смерцю Хрыста і такім чынам, як гаворыць св. Павел, дапаўняць недахоп пакут Хрыста за Яго цела, якім ёсць Касцёл (параўн. Кал. 1, 24). У Бібліі сказана: “Збаўленне справядлівых паходзіць ад Пана, Ён цвярдыня іхняя ў час уціску” (Пс 37 (36), 39). У Хрысце Бог цалкам адкрыў нам праўду, выказаную ў малітве псалміста: “Міласэрнасць і вернасць сустрэнуцца разам, справядлівасць і спакой пацалуюцца” (Пс 85 (84), 11).
    Набліжаюцца самыя важныя дні на працягу ўсяго літургічнага года: Вялікі чацвер, Вялікая пятніца, Вялікая субота... Трымаймася! Няма такога Вялікага посту, пасля якога не настаў бы Вялікдзень, такіх Песень жальбы, пасля якіх не спявалася б “Алелюя”! І гэтак жа, як мы з надзеяй чакаем велікоднай раніцы, будзем таксама спадзявацца, што прыйдзе выратаванне для свету, што нарэшце настануць спакой і бяспека.
   
    Дарагія Чытачы!
   Просьма ўваскрослага Пана, Пераможцу смерці, пекла і д’ябла, даць нам ласку прасвятлення, каб у гэтай складанай сітуацыі знайшлі дарогу да Бога і да блізкіх людзей. Няхай кожнага ў такі няпросты час умацоўвае вера, асвячальная ласка, малітва і прысутнасць Бога. Жадаю, каб надыходзячыя святы, якія сёлета будуць перажывацца ў цені небяспечнай пагрозы, нягледзячы ні на што, былі мірнымі і бласлаўлёнымі!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  286

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.