ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

22 сакавіка 2020 года

Ад шчырага сэрца

ЗВЕСТАВАННЕ ПАНА

❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін жадаем доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, душэўнага супакою, сапраўднай радасці, аптымізму і нязгаснага запалу ў служэнні Богу і людзям. Няхай Маці Божая і святы заступнік старанна Табой апекуюцца, а міласэрны Бог адорвае мноствам шчодрых ласкаў.
Любячая мама з сям’ёй
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін сардэчна жадаем, каб жыццё праходзіла без турбот і часта сонейка ўсміхалася. Няхай добрае здароўе спрыяе Вам на працягу доўгіх гадоў, а Маці Божая захоўвае ад смутку.
Апостальства “Маргарытка” і вернікі з Беняконяў
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін жадаем, каб Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды апекавалася Вамі, а высакароднае пакліканне прыносіла радасць і задавальненне ад выбару такога складанага і адказнага жыццёвага шляху. Праз заступніцтва св. Юзафа выпрошваем для Вас шчодрага плёну ў пастырскай паслузе, спакойных і ясных дзён, а таксама Божага бласлаўлення.
Вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін жадаем здароўя, шчасця, стойкасці ў пастырскай паслузе, шмат сонечных дзён і добрых людзей побач. Няхай усемагутны Бог адорыць шчодрымі ласкамі, а святы заступнік і Найсвяцейшая Панна Марыя няспынна Вамі апекуюцца.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Севасцьяновічу з нагоды Дня нараджэння жадаем, каб добры Бог адорваў Вас мноствам сіл, здароўя і цярплівасці для рэалізацыі планаў, Святы Дух спадарожнічаў і асвячаў жыццёвы шлях доўгія гады, а Маці Божая абдымала і ахінала цеплынёй свайго сэрца. Вы для нас прыклад, жыццёвы арыенцір. Ваша любоў да Бога, імкненне дайсці да кожнага з падтрымкай і з пасланнем Евангелля, шчырае жаданне сведчыць пра Усемагутнага словамі і ўчынкамі дапамагаюць нам рэалізаваць Божую волю, быць з Панам, ісці наперад і змяняць сваё жыццё. Мы ўдзячны за Ваш высілак пры рамонце касцёла. У малітве дзякуем Пану за тое, што Вы з намі, і просім аб святасці для Вас.
Вернікі з парафіі св. Мікалая ў Міры
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, поспехаў у нялёгкай душпастырскай паслузе, сіл для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай усемагутны Бог узнагародзіць вытрымкай і радасцю, а св. Юзаф і Найсвяцейшая Панна Марыя дапамогуць у штодзённых справах. Дзякуем за тое, што Вы з намі і для нас.
Вернікі з парафіі Трабы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Збігневу Драгулу з нагоды Імянін жадаем душэўнага супакою, радасці, сіл, моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у рэалізацыі ўсіх планаў і намераў, добразычлівых людзей побач. Няхай Бог блаславіць кожны момант жыцця, Марыя адорыць сваёй ласкай і апекай, а Анёл-ахоўнік засцерагае ад усякага зла.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Старых Васілішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Юзафу Ганчыцу з нагоды Імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў, здароўя і радасці на кожны дзень. Няхай Езус бласлаўляе на далейшыя гады працы на карысць Богу і людзям, а міласэрны Пан узнагароджвае за адданую паслугу. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ліды
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Юзафу Трубовічу з нагоды Імянін жадаем, каб святы заступнік апекаваўся Вамі кожны дзень, Пан Бог спасылаў шчодрыя дары, а Найсвяцейшая Маці ахінала плашчом мацярынскай апекі. Няхай жыццё праходзіць у радасці, а святарская паслуга прыносіць багаты плён на ніве Пана. Дзякуем Вам за кожнае слова, за прысутнасць, а найперш – за прыгожы прыклад святара.
Маладыя сужэнствы з дзецьмі і святары, якія паходзяць з парафіі Гродна-Паўднёвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Юзафу Трубовічу з нагоды Імянін жадаем душэўнага супакою, аптымізму, шчырых і добразычлівых людзей побач. Няхай дарога, якой Вы штодзённа крочыце, будзе шчаслівай і бласлаўлёнай, здароўе – моцным, а радасць – нязгаснай. Няхай Ваш святы заступнік заўсёды чувае над Вамі. Дзякуем за шчырую малітву і ахвярную працу.
Вернікі з парафіі Беззаганага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Аляксандр Рудзевіч! З нагоды Дня нараджэння жадаем Вам здароўя, радасці, аптымізму, душэўнага супакою, мужнасці і задавальнення ад святарскай паслугі. Няхай кожная хвіліна будзе напоўнена любоўю, а на твары заўсёды госціць усмешка. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя вядзе Вас найлепшай дарогай да святасці, а міласэрны Езус апраменьвае сваім святлом кожны Ваш дзень.
Парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Луконіцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Юзафу Багдзевічу з нагоды Імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень. Няхай Ваша жыццё будзе шчаслівым і бласлаўлёным, побач заўсёды будуць добразычлівыя людзі, а ў сэрцы жыве радасць і надзея. Няхай здароўе заўсёды спрыяе, а моц ніколі не пакідае, Езус падтрымлівае ў кожнай справе, а святы заступнік нястомна чувае над Вамі.
Вернікі з парафіі свсв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Віктар Ханько! З нагоды Дня нараджэння жадаем Вам спакою, здароўя, дабрыні, Божай дапамогі ў паслузе, гармоніі ў душы. Няхай Пан узнагародзіць шчодрымі ласкамі і адорыць даўгалеццем. Віншуем Вас з Днём нараджэння! Святла Вам, міру і здароўя. Абраўшы Госпаду служэнне, Заўсёды Вы напагатове. Не дапускаеце разладу Нават у думках парафіян. Ад душы мы Вам жадаем Шчасця цэлы акіян!
Парафіяне з Мастоў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Гавецкаму з нагоды Дня нараджэння жадаем спакою, радасці ў душы, задавальнення ад працы з вернікамі. Няхай рытм Вашага святарскага сэрца б’ецца рытмам любові Сэрца Езуса. Няхай святы заступнік абараняе ў кожную хвіліну жыцця, добры Бог адорвае бацькоўскім бласлаўленнем, Святы Дух асвячае дарогу, па якой ідзём разам з Вамі, Маці Божая ахінае цяплом свайго сэрца, а Анёл-ахоўнік пляце Вам вянок з белых руж.
Легіён Марыі, апостальства “Маргарытка” з касцёла свсв. Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Айцу Вiтольду Пяцельчыцу з нагоды Дня нараджэння жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця, душэўнага супакою, усмешкі, шмат радасці і здароўя. Няхай Святы Дух дапамагае Вам выконваць душпастырскую паслугу і ўдзяляе свае дары, а Панна Марыя ахінае мацярынскім плашчом і апекуецца заўсёды і ўсюды.
Вернікі з парафіі Ліда-Індустрыяльны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Гавецкаму з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, радасці, дабрабыту. Няхай Маці Божая ахінае Вас сваёй апекай, Пан Езус бароніць ад няшчасцяў, а Святы Дух шчодра адорвае ўсімі патрэбнымі ласкамі.
Вернікі з вёсак Вігушкі, Галімшчына, Сакавічы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, поспехаў у душпастырскай паслузе, радасці, стойкасці на кожны дзень, душэўнага супакою, доўгіх гадоў жыцця. Няхай кожны Ваш дзень будзе асветлены прамянямі Божай міласэрнасці, а Найсвяцейшая Панна Марыя атуляе сваёй любоўю.
Былыя парафіяне, касцёльны хор з Вішнева
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, сіл, цярплівасці ў выкананні штодзённых душпастырскіх абавязкаў. Няхай кожны дзень будзе багаты на спакой і Божае бласлаўленне. Дзякуем за тое, што Вы з намі і для нас!
Члены Ружанцовых колаў з парафіі Суботнікі
❧✿❧
Паважанаму Ксядзу Аляксандру Рудзевічу з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, плённай душпастырскай паслугі, душэўнага супакою, зычлівых людзей побач. Няхай Езус адорвае шчодрымі ласкамі, Анёл-ахоўнік дае сілы, Маці Божая ахінае сваёй мацярынскай апекай, а Святы Дух вядзе праз жыццё.
Вернікі з Дзярэчына
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Рудзевічу з нагоды Дня нараджэння і надыходзячых Велікодных свят жадаем Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай, добрага здароўя, зычлівых парафіян, дароў Святога Духа, стойкасці ў пакліканні і шчодрых Божых ласкаў.
Мама, брам Дзмітрый і брат Генрых з сям’ёй
❧✿❧
Паважанай Арганістцы Спадарыні Тэрэзе з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, штодзённай радасці, Божага бласлаўлення на кожны дзень і апекі Панны Марыі. Няхай Усемагутны ўзнагародзіць Вас за цудоўны спеў і адданую паслугу.
Вернікі з в. Плоскаўцы і парафіі Селіванаўцы

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.