ГРОДНА
Субота,
12 кастрычніка
2024 года
 

Слова для Жыцця (205)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   У сэрцы кожнага чалавека, нават самага сапсаванага і далёкага ад дабра, схавана гарачае імкненне да святла. Нават калі ён знаходзіцца пад руінамі ілжы і памылак, заўсёды мае прагу праўды і дабра, якая з’яўляецца прагай Бога. Гэта Святы Дух стварае такую прагу: менавіта Ён з’яўляецца жывой вадой, якая перамяняе прах; менавіта Ён – подых Стварыцеля, які даў нам жыццё.
Фрагмент прамовы падчас “тэлевезійнай” агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 11.03.2020


Канферэнцыя Каталіцкіх Бікупаў у Беларусі   Канферэнцыя Каталіцкіх Бікупаў у Беларусі

      Вядома, усмешка ўпрыгожвае чалавека. Але яшчэ больш яго ўпрыгожваюць добрыя ўчынкі. Учынкі і жэсты, якія прыносяць палёгку і суцяшэнне, якія робяць бліжняга больш шчаслівым. Таму прыклад святых так прыцягвае нас сваёй неўвядальнай прыгажосцю. Узор сапраўднага служэння бліжняму, які бачым у праслаўленых святых, – гэта не толькі велічна, гэта таксама вельмі прыгожа.
    Калі мы больш уважліва прыглядзімся да жыцця святых, якія рабілі ўчынкі міласэрнасці, можам быць нават здзіўлены іх простым, будзённым падыходам да жыцця. Яны не шукалі для сябе славы, не імкнуліся здзейсніць нешта вялікае і гераічнае, не стараліся змяніць свет. Яны проста з любоўю клапаціліся пра сваіх бліжніх, пра патрабуючых братоў і сясцёр, выкарыстоўваючы кожную магчымасць для таго, каб рабіць ім дабро.
    Іх справы не толькі прынеслі камусьці палёгку і суцяшэнне. Яны сталі прыкладам для іншых хрысціян. Вучаць нас таму, як павінны ставіцца да братоў і сясцёр, асабліва да патрабуючых: бедных, хворых, самотных, пакрыўджаных. “Дык ідзіце і навучайце ўсе народы […]. Вучыце іх захоўваць усё, што Я загадаў вам” (параўн. Мц 28, 19–20), – кажа Езус сваім вучням, пачынаючы ад апосталаў і ва ўсе наступныя часы. Яго загад – гэта наказ любові, які мы пакліканы рэалізоўваць у штодзённых справах міласэрнасці да бліжніх.
    Аднак пры гэтым варта памятаць, што сапраўдная міласэрнасць не толькі ў тым, каб дапамагчы камусьці матэрыяльна, прысвяціць іншаму чалавеку свой час, увагу і апеку. Не менш важна стымуляваць чалавека да таго, каб ён мог палепшыць сваё жыццё з дапамогай новай працы, навучання, перамены адносін і звычак. Часта нават людзі хворыя і нямоглыя маюць вялікі нерэалізаваны патэнцыял. Трэба дапамагчы ім задзейнічаць яго для таго, каб жыццё стала больш поўным, а яны самі – рэалізаванымі і ад таго больш шчаслівымі.
Фрагмент Ліста на нядзелю “Карытас”, 15.03.2020

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  81

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.