ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Барацьба за жыццё

Слова рэдактара

 Гісторыя занатуе першыя месяцы 2020 года як балючы досвед, які перажывала чалавецтва. Увесь свет змагаецца з эпідэміялагічнай пагрозай, звязанай з распаўсюджваннем каранавіруса…
   Да нас штодня даходзіць інфармацыя аб колькасці заражаных, а таксама смутныя звесткі пра чарговых загінулых. Сярод людзей пануе паўсюдная паніка і хаос. Некаторыя краіны закрываюць свае межы, адмяняюць шматлюдныя набажэнствы ў касцёлах. Мы становімся сведкамі таго, як нябачны вірус можа дэзарганізаваць дзейнасць магутных супольнасцей. Яны становяцца бездапаможнымі, як дзеці!
На нашых вачах перад маленькім вірусам у кароне падаюць ніц ад страху нават вялікія гэтага свету, тыя самыя, якія яшчэ хвіліну таму былі гатовы змагацца з Богам і Яго законам Любові. Перажываемы час уносіць шмат блытаніны. Мы яшчэ не ведаем, якімі будуць наступствы гэтага новага вопыту. Не ведаем, што чакае заўтра. Ведаем толькі тое, што мы слабыя, кволыя, бездапаможныя...
    У часе Вялікага посту, які сапраўды ў гэтым годзе стаў асаблівым, варта падпарадкавацца Божай волі з вялікім пачуццём даверу да нашага Айца. Як моцна неабходна спадзявацца на Пана, таму што Ён не з’яўляецца бацькам страху! Хутчэй за ўсё, Ён хоча даць нам знак новай сілы і новага жыцця, калі засведчым пра свой давер.
    Асаблівым чынам у гэты перыяд велікапоснага пакаяння мы павінны ўсведамляць свае грахі, таму што “не цвікі Цябе прыбілі, а мой грэх; Цябе пакрыўдзілі не людзі, а мой грэх...”. Драма сучаснага чалавека заключаецца ў тым, што ён не хоча шкадаваць за грахі, бо не адчувае, што знаходзіцца пад іх уплывам. Між тым, не прызнаючы сябе грэшнікам, немагчыма знайсці шлях да міласэрнага сэрца Бога. Божая міласэрнасць – самая значная прыкмета Стварыцеля і Збаўцы, як запісала ў сваім “Дзённіку” с. Фаўстына, – праяўляецца ў прабачэнні грахоў.
    Перад абліччам гэтага досведу мы ўсе павінны нанова звярнуцца да Бога. Павінны таксама захаваць веру, бо Бог вышэй за вірус. “Калi Бог за нас, хто ж супраць нас?” (Рым 8, 31). Няхай кожны займаецца сваёй справай: спецыялісты шукаюць адпаведнае медыцынскае рашэнне, а мы трывайма ў малітве. Малітва – аснова нашай веры, якая дазваляе перажыць цяжкія часы.
    Будзьма моцнымі ў веры! Бог дае нам час асаблівых рэкалекцый, адпраўляемых часта вельмі асабіста, у глыбіні сэрца. Гэта час для малітвы, посту і міласціны. Давайце выкарыстаем яго плён на карысць уласнай душы, дзеля духоўнага дабра сваёй сям’і, просячы ў Бога міласці для нас і ўсяго свету.
   
    Дарагія Чытачы!
   Хутка будзем адзначаць Дзень святасці жыцця. Яго мэта – выклікаць адчувальнасць да сэнсу і каштоўнасці чалавечага жыцця на кожным этапе і звярнуць увагу на неабходнасць асаблівага клопату пра яго.
    Сёння старанная малітва вельмі патрэбна таксама для таго, каб нарэшце скончыліся ў нашай краіне і ў многіх іншых краінах свету забойствы ненароджаных дзяцей, успрымаемыя як спосаб пазбаўлення ад праблем. Такім чынам, мы ўсе разам пакліканы ўстаць на абарону здароўя і жыцця кожнай жанчыны і кожнага мужчыны, як і кожнага дзіцяці, ад зачацця да натуральнай смерці!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.