ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

8 сакавіка 2020 года

Ад шчырага сэрца

СВ. ЮЗАФ, АБРАННІК НПМ

❧✿❧
Паважанаму Айцу Пробашчу Валерыю Шэйгерэвiчу з нагоды Дня нараджэння сардэчна жадаем здзяйснення мар i шчаслiвай святарскай паслугi. Няхай Вас заўсёды асвятляюць прамянi Божай мiласэрнасцi, здароўе будзе моцным, а радасць – штодзённай. Шчыра дзякуем за ўдзяленне Божага бласлаўлення нашым сем’ям у час душпастырскіх вiзiтаў. З удзячнасцю парафiяне з касцёла св. Францiшка
Асiзскага ў Свiслачы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Алегу Кудэрку з нагоды Дня нараджэння складаем букет сардэчных пажаданняў. Няхай кожны Ваш дзень праходзіць у радасці, сілы і запал да абвяшчэння Божага слова ніколі не пакідаюць, а побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя лю- дзі. Няхай Пан штодзённа адорвае Вас сваімі шчодрымі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці і святы Заступнік нястомна апекуюцца.
Вернікі з парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: шчодрых Божых ласкаў, нястомнай апекі Маці Божай, мноства сіл, цярплівасці, нястомнага запалу ў душпастырскай паслузе і моцнага здароўя. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за ўсе намаганні, клопат і працу, якія Вы прыкладваеце, каб наблізіць нас да Пана.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Селіванаўцаў
❧✿❧
Паважанаму Айцу Казіміру Мураву з нагоды Імянін сардэчна жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, цярплівасці, мужнасці, добрых і спагадлівых вернікаў. Няхай Бог дадае Вам моцы, Святы Дух надзяляе мудрасцю і спакоем, Езус служыць прыкладам на святарскім шляху, а Маці Божая заўсёды аберагае.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Жупранаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Казiмiру Мураву з нагоды Iмянiн перасылаем найлепшыя пажаданнi: моцнага здароўя, доўгiх гадоў жыцця, душэўнага супакою, радасцi, шчодрага плёну ў святарскай паслузе, шмат Божых ласкаў і дароў Святога Духа. Няхай Ваш Анёл-ахоўнiк заўсёды будзе побач, а Мацi Божая вядзе найпрыгажэйшай сцежкай сярод верных і добрых людзей. Шчасцi Божа!
Былыя парафiяне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Раману Ялоўчыку з нагоды Імянін жадаем усіх патрэбных ласкаў ад Пана і дароў Святога Духа. Няхай здароўе і энергія спадарожнічаюць Вам на працягу доўгіх гадоў жыцця, прыносячы задавальненне і радасць ад таго, чаго ўдалося дасягнуць.
З малітвай вернікі з парафіі св. Міхала Арханёла ў Гнезне
❧✿❧
Паважаным Айцам Казіміру Енджэйчаку і Казіміру Мараўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай міласэрны Бог узнагародзіць Вас моцным здароўем, сілай і нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Яму і людзям. Жадаем душэўнага супакою, цішыні ў сэрцы, мноства прыгожых, спакойных і бласлаўлёных дзён.
Сям’я Бондзюш, в. Монькаўцы
❧✿❧
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады, плённай душпастырскай працы, душэўнага супакою, зычлівых людзей побач. Няхай Езус Хрыстус адорвае Вас шчодрымі ласкамі, Анёл-ахоўнік дадае сіл, Маці Божая ахінае сваёй мацярынскай апекай, а Святы Дух вядзе праз жыццё.
З малітвай Валерый, Вераніка, Яна
❧✿❧
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін ад усяго сэрца прагнем скласці сардэчныя пажаданні. Няхай усемагутны Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, а Найсвяцейшая Панна Марыя нястомна апекуецца. Няхай здароўе будзе моцным, радасць – штодзённай, сілы – бясконцымі, а сэрца няхай надалей застаецца адкрытым на Бога і людзей.
Вернікі з в. Ятвезь, парафія Селіванаўцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Рудзевічу з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, стойкасці і нястомнага запалу ў выкананні святарскай паслугі. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя разам са сваім Сынам заўсёды маюць Вас у сваёй апецы і спадарожнічаюць на працягу ўсяго жыцця, каб Вы з вялікай радасцю служылі Богу і людзям.
Парафіяне з в. Старое Сяло
❧✿❧
Паважанаму Айцу Валерыю Шэйгерэвічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Бог штодзённа адорвае Вас сваімі ласкамі: моцным здароўем, душэўным супакоем, мудрасцю і поспехам у душпастырскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы Заступнік нястомна Вамі апекуюцца, а Анёл-ахоўнік чувае і дапамагае годна перажываць кожны дзень. Няхай побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі, а Ваша праца на Божай ніве прыносіць шчодры плён.
Вернікі з Поразава
❧✿❧
Паважаным Айцам Казіміру Енджэйчаку і Казіміру Мараўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя віншаванні. Жадаем Вам ісці па жыцці з даверам і надзеяй да Бога, а ўсё, што робіце, здзяйсняць з юначым запалам. Жадаем мноства Божых ласкаў на кожны дзень, дароў Святога Духа, моцнага здароўя, душэўнага супакою, усмешкі і радасці. Няхай прыклад Вашай шчырай службы Богу будзе ўзорам для шматлікіх пакліканняў.
Парафіяне з Нямнова
❧✿❧
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчасця і радасці, заўсёды добрых і зычлівых людзей побач, апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка, а таксама шчодрых дароў Святога Духа і Божага бласлаўлення на кожны дзень.
Вернікі з в. Асташа
❧✿❧
Паважанаму Айцу Казіміру Мараўскаму з нагоды Імянін перасылаем букет шчырых пажаданняў. Няхай Святы Дух няспынна пабуджае несці пасланне Добрай Навіны, Найсвяцейшая Панна Марыя – Маці святароў – ахінае плашчом сваёй апекі, а Пан Бог бласлаўляе Вашу святарскую паслугу.
Удзячныя жыхары ст. Гудагай
❧✿❧
Паважанаму Айцу Казіміру Мараўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем дароў Святога Духа, адвагі і вернасці ў нясенні Хрыста сучаснаму свету, здароўя і патрэбных ласкаў ад Пана Бога. Дзякуем Вам за клопат пра нашу святыню, шчырую малітву і айцоўскае сэрца.
Парафіяне
❧✿❧
Складаем словы шчырага жалю і спачування ўсім родным у сувязі са смерцю Ксяндза Паўла Барысевіча. Яднаемся з Вамі ў малітве, дзелячы боль і смутак. Няхай міласэрны Бог дадасць сіл, каб вынесці цяжар страты блізкай асобы, і як мага хутчэй прыме душу памерлага ў сваё Валадарства.
Вернікі з парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.