ГРОДНА
Нядзеля,
06 кастрычніка
2024 года
 

Бог акрыляе і натхняе ісці наперад

Выплыві на глыбіню

Антон Тышко, алюмн 1 курса Гродзенскай ВДС Паходзіць з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім“Але тыя, хто спадзяецца на Пана, адновяць сілы, расправяць крылы, як арлы, пабягуць і не стомяцца, пойдуць і не знясіляцца” (Іс 40, 31). Калі я аддаю ўсё Богу ў спадзяванні на тое, што Ён дапаможа, адчуваю новыя сілы. Гэта ўздымае на духу.
Пра паліканне
    У дзяцінстве мяне непакоіў галаўны боль, я нават ляжаў у шпіталі. Гэты боль ніяк не праходзіў. Аднойчы мы з мамай паехалі ў Росіцу, дзе сустрэліся з а. Чэславам Курэчкам, які мяне хрысціў. Святар памаліўся, каб галаўны боль зышоў. І сапраўды, пасля гэтага выпадку ён мяне больш не турбаваў.
    Праз некаторы час я пачаў адчуваць голас Бога. Нястомна задаваўся пытаннем: “Куды Ён мяне кліча?”. Шмат разважаў і прыйшоў да высновы, што павінен ахвяраваць сябе Пану і пайсці тым шляхам, які для мяне падрыхтаваў любячы Айцец.
Пасля таго, як стаў міністрантам, пачаў часцей бываць на Імшы. Мне вельмі падабалася знаходзіцца каля алтара Пана. Удзельнічаў у моладзевых сустрэчах, хадзіў у пілігрымкі. У 9 класе ўжо дакладна ведаў, што буду паступаць у семінарыю. На працягу наступных 3-ох гадоў рыхтаваўся да адказнага кроку, у чым вельмі дапагалі пробашч маёй парафіі кс. Мікалай Ціхановіч і вікарый кс. Іван Кароткін. Сёння бязмежна ім за гэта ўдзячны!
   
   Пра семінарыю
    Семінарыя – гэта тое месца, дзе маладыя хлопцы рыхтуюцца да важнай місіі, да святарства. Неўзабаве яны стануць пастырамі. Для гэтага праходзяць фармацыю: не толькі духоўную і інтэлектуальную, але і чалавечую, бо галоўнае ў чалавеку, асабліва ў тым, за кім ідуць людзі, – менавіта чалавечнасць.
    Вельмі важна знаходзіць час на адарацыю, малітву, вучыцца засяроджвацца на Божым голасе, які раздаецца ў сэрцы. Менавіта таму часам трэба пабыць у цішыні: Бог прыходзіць не праз віхор, агонь ці ваду, але ў лагодным павеве ветру.
   
   
    Пра цяжкасці
    Семінарысты таксама, як і кожны чалавек, перажываюць моманты крызісу. Гэта не штосьці дрэннае, хутчэй неабходнае. Пан дае такі час, каб узрастаць духоўна. Ён неабходны, каб пасля ты зразумеў, што не адзін, што можаш звярнуцца да кагосьці з братоў або да духоўнага айца. Калі становішся ў пакоры перад Богам на калені, калі просіш Яго быць побач, дапамагчы ў цяжкія хвіліны, абавязкова будзеш выслуханы. Гэта адкрывае цябе на больш глыбокія адносіны са Створцам.
   
    Пра святарства
    Святар пакліканы дапамагчы іншым знайсці шлях да збаўлення. Ён з’яўляецца пасрэднікам паміж людзьмі і Богам. У сакрамантах дзейнічае не сваёй сілай, але ласкай Святога Духа, падараванай Панам Езусам пасля Яго ўваскрасення (Ян 20, 22–23). Стаўшы на святарскі шлях, я разумею, што павінен аддана служыць Богу, дапамагаць бліжнім пазнаваць Яго і распазнаваць дарогу да збаўлення, а таксама адорваць людзей надзеяй і несці ім радасць.
   
    Думаю, што…
    Час, у якім мы жывём, вельмі неспакойны. Ён імкліва змяняецца – непрадказальны. За апошняе стагоддзе многае змянілася. З’явіўся інтэрнэт, дзе праводзім шмат вольнага часу. Вядома, гэта спрасціла нам жыццё: робім там пакупкі, працуем, камунікуем і многае іншае. Аднак не павінен знікнуць рэальны дыялог! Часам здараецца так, што маладыя людзі знаходзяцца ў адным пакоі і вядуць віртуальную перапіску. Калі ў нас не будзе жывога дыялогу з бліжнім, не навучымся размаўляць і з Богам.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  87

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.