ГРОДНА
Субота,
04 лютага
2023 года
 

Падрыхтаваць сябе да ласкі

Лісты чытачоў

У 2013 годзе мы з мужам узялі шлюб. Вельмі хацелі мець дзяцей, але ўрачы паставілі дыягназ “бясплоддзе”. На працягу 5-ці гадоў я прымала гарманальныя прэпараты, шматлікія іншыя лекі... А потым кінула. Мы звярнуліся да Бога з просьбай адарыць наша сужэнства ласкай.
У лістападзе 2018 года з мужам упершыню трапілі на рэкалекцыі з малітвай аб дары патомства ў Росі, якія праводзіў кс. канонік Чэслаў Паўлюкевіч. Плён быў відавочны: нашы адносіны адчувальна змяніліся, мы сталі бліжэй адзін да аднаго. Шчаслівыя, з нецярплівасцю чакалі наступных рэкалекцый.
У лютым 2019 года зноў паехалі ў Рось. Рэкалекцыі з малітвай аб ацаленні праводзіў кс. Віктар Ханько. Мы з мужам былі ў споведзі, асабіста размаўлялі са святаром. На вуснах застыла пытанне: “Не маем дзяцей… Як быць?”. Кс. Віктар адразу заўважыў, што вялізная адказнасць палягае на мужчыну. Неабходна адмовіцца ад нечага ў часе Вялікага посту, ахвяруючыся на карысць сваёй інтэнцыі.
    З Папяльцовай серады мы перасталі есці мяса, мучное, салодкае. Штодня гатавалі рыбу, гародніну, кашы, бульбу. Наведвалі святыню па нядзелях і ў святы, прымалі св. Камунію, удзельнічалі ў велікапосных набажэнствах. Просячы аб дары патомства для нас, малілася цётка мужа Ганна Якушава. Штодзень ранкам перад працай яна прыходзіла ў касцёл і ахвяравала св. Камунію за тое, каб у нас усё атрымалася. Вельмі ўдзячныя цётцы за заступніцкую малітву!
    У сакавіку яшчэ раз прыязджалі ў Рось на рэкалекцыі кс. Яна Рэчэка. Вельмі шмат з іх вынесла для сябе. Атрымала супакой у душы пасля смерці бацькі, падпусціла затоеныя боль і крыўду на яго. У канцы рэкалекцый аблівалася слязьмі: асэнсавала мінулае, у сэрцы прасіла прабачэння ў таты. Ведаю, ён прабачыў… У канцы месяца ездзіла ў Парэчча, удзельнічала ў Крыжовым шляху. Несла крыж на 13-ай стацыі “Езуса здымаюць з крыжа”… На наступны дзень убачыла сон, нібы падвозілі кс. Віктара, і ён сказаў, што ў нас з мужам будзе двое дзяцей.
    19 красавіка я адчула лёгкае галавакружэнне ў касцёле. 20 красавіка зрабіла тэст на цяжарнасць – дзве палоскі! Я даведалася аб гэтым напярэдадні Вялікадня! 25 красавіка здала аналіз на ХГЧ. Вынік ашаламіў – 5 тыдняў! Хвала Пану!
   23 снежня 2019 года нарадзілася наша дачка Валерыя. Мы бацькі… Нястомна дзякуем Богу за такую вялікую ласку. Яго міласэрнасць бязмежная!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  331

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.