ГРОДНА
Серада,
17 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (162)

Варта ведаць

☞ Святы Айцец Францішак ухваліў публікацыю дэкрэтаў па беатыфікацыйных і кананізацыйных працэсах. Сярод іх 3 дакументы, якія тычацца прызнання цудаў, здзейсненых праз заступніцтва: бл. Лазара – індыйскага свецкага верніка, мучаніка; бл. Марыі Франчэскі ад Езуса – італьянскай манахіні, заснавальніцы кангрэгацыі Сясцёр Капуцынак з Лаана; Слугі Божага Карла Акуціса – італьянскага свецкага верніка, вядомага дзякуючы сваім надзвычайным здольнасцям у галіне інфарматыкі (выкарыстоўваў іх для прапаведавання Евангелля на прастарох інтэрнэту).

    ☞ У Касцёле апублікавана 9 дакументаў на тэму абароны непаўналетніх. Адзін з самых важных – motu proprio папы Францішка “Vos estis lux mundi”. Ім быў уведзены абавязак стварэння ў кожнай дыяцэзіі даступнага для ўсіх спосабу паведамлення пра выпадкі злоўжыванняў. Святары і манаскія асобы абавязаны “своечасова сігналізаваць” каталіцкім уладам пра вядомыя ім злачынствы і пра магчымыя занядбанні і замоўчванні ў справах, якія датычаць такіх сітуацый. Важным крокам стала ўмацаванне свядомасці біскупаў адносна іх адказнасці ў гэтай сферы і адмена “папскай таямніцы” ў справах, звязаных з педафіліяй.
   
   ☞ Першыя каталіцкія Дні моладзі Блізкага Усходу пройдуць у Іарданіі. Такое рашэнне прынялі ўдзельнікі 70-ай генеральнай сесіі Канферэнцыі Лацінскіх Біскупаў на Блізкім Усходзе (CELRA). Правядзеннем дзён моладзі біскупы жадаюць умацаваць прывязанасць маладых католікаў з Блізкага Усходу да роднай зямлі, стымуляваць іх да больш актыўнага ўдзелу ў жыцці Касцёла і грамадства, каб зменшыць хвалю міграцыі.
   
    ☞ Звыш 8,5 мільёнаў іспанцаў у мінулым годзе прызначылі частку падаткаў на патрэбы Касцёла. Атрымалася 285 мільёнаў еўра, якія былі размеркаваны на евангелізацыйную, апякунскую, дабрачынную, адукацыйную дзейнасць і інш. Гэта найбольшая сума з 2007 года, калі была ўведзена актуальная сістэма фінансавання Касцёла. З даных епіскапата Іспаніі вынікае, што жанчыны ахвяруюцца часцей, чым мужчыны. Ахвотней прычыняюцца асобы ва ўзросце 40-60 гадоў. Каля 33% маладых людзей, малодшых за 19 гадоў, таксама падтрымліваюць мэты Касцёла.
   
    ☞ Кракаўскі фонд “Дамініканскі курс філасофіі і тэалогіі” абвясціў II Адкрыты тэалагічны конкурс пісьмовых прац на тэму: “Межы прысвячэння. Месца гераізму ў хрысціянскай этыцы”. Удзельнікамі могуць стаць усе паўналетнія асобы, якія не вывучалі тэалогію. Працы неабходна дасылаць да 30 красавіка на электронны адрас Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript . Абвяшчэнне вынікаў адбудзецца 14 чэрвеня. Больш інфармацыі і правілы ўдзелу на інтэрнэт-старонцы dsft.dominikanie.pl.

vaticannews.va; niedziala.pl; kai.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  259

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.