ГРОДНА
Нядзеля,
06 кастрычніка
2024 года
 

Слова для Жыцця (204)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Вялікі пост – гэта час, каб выйсці на пустыню… Час, які трэба прысвяціць здаровай экалогіі душы, навядзенню парадку ў ёй. Мы імкнёмся да тысяч розных рэчаў, якія здаюцца нам важнымі, а на самой справе такімі не з’яўляюцца. […] Пасціць – значыць быць здольнымі адмаўляцца ад пустога, непатрэбнага, імкнуцца да важнага. Пасціць – не значыць сесці на дыету, але цягнуцца да істотнага, шукаць прыгажосці ў больш простым жыцці. Увойдзем у пустыню разам з Езусам, і зможам выйсці з яе, смакуючы Пасху, сілу Божай любові, якая абнаўляе жыццё. З намі адбудзецца тое ж, што і з пустынямі, якія вясной пачынаюць квітнець, нечакана даючы “з нічога” прарасці пупышкам і раслінам. Будзем з адвагай ісці за Езусам: з Ім нашы пустыні расквітнеюць.
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 26.02.2020


kondrusiewicz2   Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

      Пост – своеасаблівы трэнінг для душы, які нясе надзею, што калі хтосьці можа абмежаваць сябе ў добрай рэчы, то здолее адмовіцца ад недазволеных і дрэнных прапаноў. Маецца на ўвазе панаванне над сабой і падпарадкаванне цела духу. […] Таму мы павінны глядзець на пост не як на “дыету”, што ў некаторыя дні не ямо мяса, але як на магчымасць навучыцца прынцыпам цнатлівага жыцця: сказаць “не”, калі нельга, і сказаць “так”, калі трэба. Гэта азначае не пускаць усё на самацёк, а кантраляваць сябе.
Фрагмент Пастырскага паслання на Вялікі пост 2020


biskup   Кс. бп Аляксандр Кашкевіч

      “У час Вялікага посту мы павінны маліцца, павінны намагацца маліцца больш; шукаць час і месца для малітвы. Менавіта малітва, перш за ўсё, пасадзейнічае таму, каб пазбавіцца абыякавасці, стаць чулымі да спраў Бога і душы. Малітва выхоўвае таксама наша сумленне, а Вялікі пост з’яўляецца часам асабліва спрыяльным да абуджэння і выхавання сумлення. Касцёл нагадвае акурат у гэты перыяд пра моцную неабходнасць сакраментальнай споведзі, каб мы ўсе маглі перажываць уваскрасенне Хрыста не толькі ў літургіі, але таксама ва ўласнай душы” (Ян Павел ІІ, 1979 г.). Няхай гэтыя словы вялікага Пантыфіка дапамогуць нам плённа перажыць час велікапоснага пакаяння і навяртання!
Фрагмент Пастырскага ліста на І Нядзелю Вялікага посту 2020

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  87

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.