ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

23 лютага 2020 года

Ад шчырага сэрца

ПАПЯЛЬЦОВАЯ СЕРАДА

❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, бласлаўлення і толькі радасных хвілін. Няхай Езус Хрыстус будзе правадніком на ўсіх жыццёвых шляхах, а Найсвяцейшая Панна Марыя суцяшае і адорвае супакоем. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з парафій Адамавічы і Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Казіміру Жывалеўскаму з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай дарога, якой Ты штодзённа крочыш, будзе шчаслівай і бласлаўлёнай, здароўе – моцным, а радасць – нязгаснай. Няхай Маці Божая няспынна апекуецца, а Божы Провід чувае над Табой.
Сям’я Жывалеўскіх
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, побач будуць добрыя, шчырыя людзі, гатовыя прыйсці на дапамогу, Анёл- ахоўнік заўсёды чувае над Вамі, а Маці Божая ахінае сваім мацярынскім плашчом. Жадаем душэўнага супакою, аптымізму, шчодрых Божых ласкаў на ўсе дні святарскай паслугі і здзяйснення мар.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Гнезна
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Сініцкаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні: здароўя, душэўнага супакою, поспехаў у душпастырскай паслузе, нязгаснай любові і веры, а таксама добразычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай Бог бласлаўляе Вас і ўзнагароджвае за нястомную працу і малітву.
Легіён Марыі і малітоўная група Добрага Пастыра з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды Імянін жадаем здароўя, спакою, радасці, шчодрага плёну ў кожнай справе. Няхай Вашу штодзённасць напаўняюць вера, надзея і любоў, добры Бог нястомна бласлаўляе, Панна Марыя выпрошвае патрэбныя ласкі, а св. заступнік заўсёды будзе побач. Дзякуем за ахвярную працу на карысць Богу і людзям.
З малітвай парафіяне з Адамавічаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Фядотаву з нагоды Дня нараджэння дасылаем самыя шчырыя пажаданні. Няхай Ваш шлях заўсёды асвячае Найсвяцейшая Маці, Езус трымае ля свайго сэрца і адорвае неабходнымі ласкамі, а Святы Дух будзе бясконца шчодры на свае дары. Жадаем таксама здароўя, душэўнага супакою і радасці. Мы ўдзячныя Богу за Ваша добрае сэрца і малітву.
Легіён Марыі і малітоўная група Добрага Пастыра з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, бласлаўляе на кожны дзень святарскай паслугі, а Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай заўсёды і ўсюды. Жадаем сапраўднай радасці і супакою. Дзякуем Вам за шчырую малітву і ахвярную працу.
Вернікі з парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Леону Лішыку з нагоды Імянін і Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, добрых і зычлівых людзей побач, каб праца прыносіла радасць. Няхай Пан Бог бласлаўляе кожны дзень, а Маці Божая вядзе да святасці і нястомна Вамі апекуецца.
Члены Ружанцовага кола св. Юзафа з Воўпы
❧✿❧
Паважаным Айцам Казіміру Енджэйчаку і Казіміру Мараўскаму з нагоды Імянін дасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай добры і міласэрны Бог адорвае Вас моцным здароўем, цярплівасцю, спакоем і патрэбнымі ласкамі, Маці Божая ахінае апекай і любоўю, а Святы Дух нястомна ўдзяляе свае дары і дапамагае ў святарскім служэнні. Шчырых і добразычлівых людзей побач, радасці і шчодрага плёну ад працы, нястомнасці ў службе Богу і людзям!
Сем’і Арлюкас і Юадэшка з в. Гарачкі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гардзейчыку з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчодрага плёну ў паслузе на ніве Пана, Божай дапамогі на нялёгкім святарскім шляху, а таксама штодзённай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і зычлівых людзей побач.
З павагай і малітвай вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Каўшуку з нагоды Дня нараджэння жадаем шмат Божых ласкаў, здароўя, шчасця, усмешак і радасці на кожны дзень святарскай паслугі. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя вядзе Вас найлепшым шляхам, а кожны дзень службы Богу і людзям прыносіць задавальненне і шчодры плён.
З малітвай апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
❧✿❧
У сувязі з адыходам у вечнасць паважанага Ксяндза Паўла Барысевіча перасылаем словы шчырага спачування і хрысціянскай падтрымкі сям’і памерлага.
Вернікі з Радуні
❧✿❧
У сувязі са смерцю паважанага Ксяндза Паўла Барысевіча перасылаем словы шчырага жалю і спачування родным памерлага. Няхай Пан прыме душу свайго слугі ў Нябеснае Валадарства.
Вернікі з парафіі Наваельня

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.