ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня 2024 года |
Усвядоміць веліч асобы вялікага Папы
Шэсць гадоў таму, 27 красавіка 2014 года, у гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя адбылася важная падзея: была асвечана фігура св. Яна Паўла ІІ. Скульптуру ўсталявалі, каб ушанаваць памяць Папы, каб яна, як напамін пра абранніка Божага Провіду, была для вернікаў заклікам да спасціжэння і захавання яго вучэння.
Кс. канонік Ян Кучынскі, пробашч катэдры, узгадвае, што ідэя ўвекавечання асобы св. Яна Паўла ІІ у скульптуры ўзнікла задоўга да таго моманту, калі Пантыфік быў далучаны да ліку святых. Гродзенскія католікі спрабавалі раней рэалізаваць падобную ініцыятыву – паставіць помнік Святому Айцу каля аднаго з касцёлаў у горадзе над Нёманам, але не атрымалі на гэта дазвол з боку мясцовых улад.
“Калі мы даведаліся, што папа Ян Павел ІІ будзе кананізаваны, вырашылі паставіць яго фігуру ў касцёле, – распавядае кс. Ян. – Хацелася, каб людзі памяталі пра святога чалавека, які так шмат зрабіў для Касцёла на Гродзеншчыне, каб маліліся праз яго заступніцтва, бо рабіў вялікія справы пры жыцці. Напэўна, як святы будзе рабіць яшчэ большыя – выпрошваць у Бога патрэбныя ласкі для вернікаў, каб яны маглі пазнаць веліч Усявышняга”. †

Скульптуру св. Яна Паўла ІІ ствараў знакаміты гродзенскі кераміст і жывапісец Васіль Мартынчук. Яму дапамагалі сын Арсеній Мартынчук ды вучань Міхаіл Латышаў. “Не магу дакладна сказаць, чаму менавіта мне даверылі такую адказную працу, – разважае спадар Васіль. – Магчыма, ролю адыграла мая прафесійная спецыялізацыя, паколькі шмат вучыўся: у Ленінградскім рэстаўрацыйным мастацкім вучылішчы, дзе рыхтавалі майстроў для рэстаўрацыі выключна помнікаў культуры, у Львоўскім інстытуце дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Але не выключаю, што проста так склаліся абставіны. Хоць і ўпэўнены, што на гэтым свеце выпадковасцей не бывае”.
Спадар Васіль распавядае, што ён і падумаць не мог, што некалі давядзецца нешта ствараць для катэдральнага касцёла. Калі разважаў, ці брацца за працу над скульптурай, сумняваўся, паколькі лічыў, што выразаць фігуру такой знакавай асобы, як св. Ян Павел ІІ, – вельмі вялікая адказнасць. “Я доўга думаў, ці прымаць такі выклік, бо гэта тое самае, што кінуцца ў прастору, якой не ведаеш, – узгадвае майстар. – Але кс. Ян мяне блаславіў і канчаткова пераканаў, сказаўшы: «Бярыся за працу, усё атрымаецца!». Я і дагэтуль не магу паверыць, што выразаў тую скульптуру. Часам здаецца, што гэта быў не я, што мне проста прысніўся такі сон”.
Задача скульптара заключалася ў тым, каб арганічна ўпісаць фігуру ў інтэр’ер храма. Спачатку з гліны была выразана мадэль 1:2, дзе спадар Васіль ствараў асноўныя формы, прапорцыі, каб можна было зразумець, падыходзіць такі варыянт альбо трэба нешта змяняць. У працэсе працы святары заходзілі ў майстэрню, глядзелі на фігуру і выказвалі сваё меркаванне. Майстар, канешне, прыслухоўваўся да пажаданняў замоўцаў.
“Вы сабе не ўяўляеце, колькі розных кніг, прысвечаных Яну Паўлу ІІ, і якую колькасць яго фатаграфій я праглядзеў перад тым, як прыступіць да працы! Гэта былі цэлыя горы матэрыялу, – распавядае скульптар. – Таксама я праглядзеў велізарную колькасць відэа, каб вывучыць міміку і рысы твару Святога Айца. Нават сёння, хоць мінула столькі часу, магу сходу намаляваць яго партрэт, нікуды не падглядваючы: настолькі жывы вобраз у маёй галаве. Выразна памятаю, які ў Яна Паўла ІІ падбародак, якія скулы, як пасаджаны вочы. І ў гэтым няма нічога звышнатуральнага, бо я столькі яго вывучаў!”.
Калі мадэль з гліны была гатова, яе ў пробным варыянце адлілі з гіпсу. Вынік быў задавальняючы, і аўтар пачаў выразаць вялікую скульптуру па тым жа сцэнарыі. Атрымалася велічная фігура белага колеру, якая ў вышыню дасягае 237 сантыметраў. Каб усталяваць важкую скульптуру ў святыні, давялося збіраць яе па частках з ювелірнай дакладнасцю непасрэдна на месцы. Пры дапамозе будаўнічых рыштаванняў гіпсавую постаць Папы ўзгрувасцілі ў бакавую наву.
Пробашч катэдры адзначае, што вельмі хацелася змясціць фігуру святога бліжэй да алтара. Але там, на вялікі жаль, уся прастора ўжо занята, таму выбралі правую бакавую наву каля капліцы адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту. “Лічу, нам удалося ўсё добра скампанаваць, паколькі побач знаходзіцца алтар Маці Божай Ружанцовай, дзе захоўваюцца рэліквіі св. Яна Паўла ІІ”, – тлумачыць святар.
Скульптар прызнаецца, што калі прайшоў пэўны час пасля асвячэння фігуры, ён прыйшоў да думкі, што, магчыма, хацеў бы крыху змяніць сваю працу: дадаць дынамікі прынамсі нейкім складкам на вопратцы, хоць усе іншыя скульптуры ў катэдры статычныя, і ім не ўласцівы барочны стыль, дзе адзенне нібы лунае пад уздзеяннем ветру.
Таксама спадар Васіль дзеліцца, што былі людзі, якія думалі, нібы зараз ён пачне хадзіць па касцёлах і прапаноўваць свае паслугі – адліваць такія ж скульптуры, выкарыстоўваючы формы, якія засталіся ад папярэдняй працы. “Вядома, калі б да мяне звярнуліся з адпаведнай просьбай, абавязкова зрабіў бы. Але ісці і прапаноўваць дзеля таго, каб зарабіць грошай, я не магу. Больш чым упэўнены, што ва ўсёй гэтай гісторыі ёсць нешта глыбокае, што, магчыма, перавышае наша разуменне.
Чалавек, апанаваны жаданнем атрымаць матэрыяльную выгаду ці прызнанне і поспех, не можа ўмешвацца ў Божыя планы. І не ад таго, што страшна, а ад таго, што сэрца не падказвае, – разважае майстар. – Я шмат зрабіў для храмаў: распісваў з бласлаўлення святароў іканастасы ў праваслаўных цэрквах, таксама выконваў розныя працы ў касцёлах. Але рабіў гэта толькі тады, калі мяне хтосьці знаходзіў у майстэрні і пераконваў, што гэта патрэбна. Сам ніколі не прапанаваў свае паслугі”.
Хоць па веравызнанні спадар Васіль праваслаўны, яму вельмі даспадобы Касцёл. “У працэсе працы я вывучыў каталіцкія каноны, ведаю назвы, якія не кожнаму верніку знаёмыя, – адзначае. – І гэта маё сэрца не адштурхоўвае, таму што ўсё дзеля чагосьці высокага і добрага, дзеля таго, каб чалавек трохі змяніўся, усвядоміў вечныя каштоўнасці і паняцці. Сакральная тэматыка мне вельмі блізкая, бо ў ёй сабрана ўсё, што прыносіць нам карысць, дазваляе адчуць хоць некалькіхвілінную палёгку. Дакладна ведаю, што такія творы, як Мадонна з Дзіцём, вобраз Езуса, сюжэты Старога і Новага запавету, вельмі патрэбныя людзям”.
Той факт, што давялося ствараць фігуру св. Яна Паўла ІІ, спадар Васіль лічыць Божай воляй. “Я вельмі шмат зрабіў у скульптуры, жывапісе, графіцы і прыкладным мастацтве, але гэта, напэўна, мая ключавая праца, якой вельмі ганаруся, – сцвярджае аўтар. – Спадзяюся, што фігура вялікага Папы і Чалавека не толькі абуджае пэўны эстэтычна-эмацыянальны настрой у храме, але з’яўляецца запрашэннем, каб глыбей пазнаёміцца з асобай, навучаннем Пантыфіка, далучыцца да той духоўнай спадчыны, якую ён пасля сябе пакінуў”.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.