ГРОДНА
Чацвер,
02 мая
2024 года
 

Варта ведаць (161)

Варта ведаць

☞ Прымаючы запрашэнне Прэзідэнта Рэспублікі Мальта, улад і Каталіцкага Касцёла ў краіне, Святы Айцец Францішак наведае астравы Мальта і Гоца. Ён стане 3-ім Папам, які здзейсніў візіт на Мальтыйскі архіпелаг. Першым Пантыфікам, які прыбыў на астравы, быў св. папа Ян Павел ІІ. Ён наведваў Мальту двойчы: у 1990 годзе і 2001 годзе. Папа Бенедыкт XVI быў на востраве з візітам у 2010 годзе. Апостальскае падарожжа ў Мальту папы Францішка запланавана на канец мая бягучага года.

    ☞ Прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця кард. Кэвін Фарэл прыняў прадстаўнікоў калегіі Еўрапейскай федэрацыі скаўтаў. Ён звярнуў увагу на важнасць каталіцкіх скаўцкіх арганізацый “у той час, калі сям’я змагаецца з крызісам”. На сустрэчы было падкрэслена, што ў педагагічнай працы скаўцкія арганізацыі не замяняюць бацькоў, галоўная задача – падтрымаць сем’і ў выхаванні. Сёння ў Федэрацыю скаўтаў уваходзяць арганізацыі з 21 еўрапейскай краіны, зацікаўленасць выказваюць таксама скаўты з ЗША, Канады і Мексікі.
   
   ☞ Габелены Рафаэля Санці на тэму Дзеяў Апосталаў на працягу тыдня выстаўляліся ў Сікстынскай капэле ў Ватыкане. Звычайна яны захоўваюцца ў славутай Зале VIII, вядомай як “Зала Рафаэля”. Іх экспанаванне прайшло ў межах святкавання 500-годдзя з дня смерці умбрыйскага майстра. Габелены вытканы па эскізах мастака паміж 1515 і 1519 гадамі па замове папы Льва Х для аздаблення ніжняй часткі сцен Сікстынскай капэлы. Такім чынам, наведвальнікі Ватыканскіх музеяў атрымалі магчымасць убачыць мастацкія шэдэўры ў тым асяроддзі, для якога яны былі створаны.
   
    ☞ 11 лютага найстарэйшай каталіцкай манахіні ў свеце с. Андрэі Рандон з Кангрэгацыі Сясцёр Міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поля споўнілася 116 гадоў. Яна жыве ў Доме спакойнай старасці ў Тулоне (Францыя). Манахіня таксама з’яўляецца самай старэйшай грамадзянкай краіны (з 2017 года) і Еўропы (з 2019 года). Пасля японца Кане Танака, якому 117 гадоў, с. Анрэа – другі найстарэйшы жыхар нашай планеты, чые дакументы гэта пацвярджаюць.
   
    ☞ Каталіцкі святар і спявак з Ірландыі а. Рэй Келі разглядае магчымасць прадстаўляць краіну на Еўрабачанні. Ён ужо мае песню, якую хацеў бы выканаць сёлета на конкурсе песні ў Ратэрдаме (Нідэрланды). Па словах святара, “гэта Евангелле з ноткай вестэрнавага кантры”. А. Рэй праславіўся ў 2014 годзе песеннай пропаведдзю на мелодыю “Алелюя” падчас шлюбу ў сваёй парафіі ў Олдкасле. Запіс гэтага відэа стаў хітом на YouTube. У 2018 годзе святар прыняў удзел у конкурсе “Britain’s Got Talent” (“Брытанія мае талент”) у Вялікабрытаніі. У хуткім часе выйдзе 3-ці кампакт-дыск з яго песнямі.

vaticannews.va; credo.pro; ekai.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  243

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.