ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (203)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   “Шчаслівыя засмучаныя, бо яны будуць суцешаны” (Мц 5, 4)… Я часта казаў пра дар слёз і яго каштоўнасць. Ці магчыма любіць холадна? Ці магчыма любіць у сілу абавязку? Вядома, што не. Існуюць засмучаныя, якіх трэба суцешыць. Але ёсць таксама і суцешаныя, якіх трэба засмуціць, абудзіць. Гэта людзі, якія маюць каменнае сэрца і развучыліся плакаць. Трэба абудзіць тых, каго не кранае боль іншых…
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 12.02.2020


kondrusiewicz2   Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

      Ужо тры дзесяцігоддзі кансэкраваныя асобы ахвярна служаць Касцёлу ў Беларусі. Іх мы бачым у парафіях і дабрачынных арганізацыях. Без іх цяжка было б уявіць працэс катэхі- зацыі і выхавання маладых людзей. Шмат увагі яны ўдзя- ляюць пастырству сям’і, раз- віццю каталіцкіх СМІ і г. д. Прысутнасць кансэкраваных асоб з’яўляецца правідэнцы- яльнай і вельмі важнай у наш час. Знаходзячыся ў ама- ральным балоце, свет патрабуе сведкаў, якія жывуць паводле евангельскіх парад. Быць сведкам нялёгка. Сведак вельмі часта з’яўляецца знакам папракання. Але адначасова таксама святлом свету і соллю зямлі (параўн. Мц 5, 13–16), бо ў духоўную цемру ўносіць боскае святло і соль маральных каштоўнасцей. Сведак з’яўляецца знакам паўстання многіх з грахоўна- га рабства, бо яго прыклад дапамагае вярнуць страча- ную надзею.
Фрамгент гаміліі падчас св. Імшы з нагоды Агульна- беларускага дня кансэкра- ванага жыцця ў гродзенскай катэдры, 10.02.2020


biskup   Кс. бп Аляксандр Кашкевіч

      Адзначэнне Дня хворых нагадвае нам аб тым, якім вялікім дарам для ўсяго Касцёла з’яўляецца таямніца крыжа, у якой асаблівым чынам удзельнічаюць хворыя асобы. Кожная хвароба – гэта ўскладанне на сябе крыжа Езуса Хрыста, імкненне за Збаў- цам па цярністым шляху, ад- значаным смуткам, цярпеннем, слязамі… Калі чытаем Евангелле, бачым, з якой любоўю і клопатам Пан Езус схіляўся над церпячымі: кульгавымі, зня- вечанымі, пракажонымі, убогімі, зняволенымі грахом ці іншым злом. Пан Езус нікога не адштурхоўвае, нікім не пагарджае, на кожнага глядзіць з любоўю, бо ніхто з лю- дзей Яму не абыякавы. Больш таго, у таямніцы сваёй мукі і смерці Хрыстос сам стаў слабым, пагарджаным, прыніжаным, а таму асабіста дасведчыў, што такое цярпенне.
Фрагмент гаміліі падчас св. Імшы з нагоды Сусветнага дня хворых у касцёле ў Сапоцкіне, 11.02.2020

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.