ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

9 лютага 2020 года

Ад шчырага сэрца

НПМ З ЛУРДА

❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Віктару Велівісу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, поспехаў у душпастырскай працы, душэўнага супакою і добразычлівых людзей побач. Няхай Езус Хрыстус адорвае Вас усімі ласкамі, Анёлахоўнік дадае сіл, Маці Божая ахінае сваёй мацярынскай пяшчотай, а Святы Дух вядзе праз усё жыццё.
Парафіяне з Путрышкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Стэцкевічу з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, шмат радасці ў нялёгкай душпастырскай паслузе, сіл для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Дзякуем Вам за тое, што абвяшчаеце Божую навуку, што ў Яго Імя нам прабачаеце, што ўдзяляеце Яго Цела, а таксама за духоўнае кіраўніцтва, парады і настаўленні. Няхай Хрыстос у любові прытуліць Вас да свайго сэрца, святы Юзаф і Найсвяцейшая Панна Марыя дапамагаюць ва ўсіх штодзённых справах, а мы падтрымаем у малітве. Няхай Ваша мудрасць, дабрыня і клопат пра дарослых, моладзь і дзяцей заўсёды будуць для кожнага з нас прыкладам жыцця, а любоў і супакой застаюцца назаўжды ў Вашым сэрцы.
Парафіяне з касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Бердаўцы
❧✿❧
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка. Няхай усё жыццё будзе напоўнена святлом і любоўю, Збаўца вядзе цудоўным святарскім шляхам, а побач будуць толькі зычлівыя людзі. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Новай Руды
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Дня нараджэння складаем шчырыя віншаванні. Здароўя моцнага жадаем, Малітву ў Неба пасылаем, Каб сілу духа Бог Вам даў, Цярплівасць да людзей паслаў. Хай Марыя дарагая Плашчом любові ахінае. Няхай цяжкасці не страшаць, Пан мілуе, цешыць, лашчыць. Вы прабачце грэшных нас, Што пакрыўдзілі падчас. Хай за гэта добры Бог Зберажэ Вас ад трывог.
Касцёльны камітэт і вернікі з парафіі Дуды
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Валянціну Хведуку з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, стойкасці і нястомнага запалу ў выкананні святарскай паслугі. Няхай Найсвяцейшая Маці разам са сваім Сынам заўсёды маюць Вас у сваёй апецы і спадарожнічаюць на працягу ўсяго жыцця, каб заўсёды з вялікай радасцю служылі Богу і людзям.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Беліцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Валянцiну Хведуку з нагоды Iмянiн перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай у гэты радасны дзень міласэрны Езус прытуліць Цябе да свайго Найсвяцейшага Сэрца, адорыць моцным здароўем, бласлаўленнем і ўсімі неабходнымі ласкамі на доўгія гады. Жадаем сталай апекі святога Заступніка і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Тваё жыццё будзе напоўнена святлом, радасцю і моцнай, непахіснай верай, а ўсе пастаўленыя мэты рэалізуюцца з Божай дапамогай.
Родныя
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Міхалу Стэцкевічу з нагоды Дня нараджэння жадаем Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай на кожны дзень, моцнага здароўя на доўгія гады, радасці і цярплівасці ў нялёгкай святарскай паслузе. Ад усяго сэрца дзякуем за дабрыню і адкрытасць.
З малітвай і павагай вернікі з парафіі св. Казіміра, Першамайск-Нецеч
❧✿❧
Паважанай Сястры Агаце Смольскай з нагоды Імянін складаю сардэчныя пажаданні: здароўя, поспехаў і апекі святой Заступніцы. Няхай Ваш шлях служэння Богу будзе шчаслівы, доўгі і плённы, а Усемагутны ўзнагародзіць за тое, што дазваляеце людзям з верай, надзеяй і любоўю ісці праз жыццё.
З памяццю ў малітве Аліцыя Воранава са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: радасці, моцнага здароўя, добразычлівасці ад людзей, нязгаснага запалу веры, сіл і нястомнасці ў святарскай паслузе. Няхай усе непрыемнасці, якія сустракаюцца на Вашым шляху, ніколі не знеахвочваюць, а толькі ўзмацняюць і вядуць да святасці.
Сям’я Заяц
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Імянін жадаем здароўя, шчасця, поспехаў, радасці на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, апекі Маці Божай і святога Заступніка. Няхай Пан Бог адорыць Вас патрэбнымі ласкамі.
Былыя парафіяне з в. Навіянка
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Віктару Велівісу з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, шмат сілы для рэалізацыі планаў, стойкасці, душэўнага супакою, сапраўднай радасці, аптымізму і нязгаснага запалу ў службе Богу і людзям, Божага бласлаўлення на кожны дзень, клапатлівай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Заступніка, а таксама шчодрых ласкаў ад міласэрнага Пана.
З павагай і ўдзячнасцю вернікі з парафіі ў Грандзічах
❧✿❧
Дарагому Сыну Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Дня нараджэння жадаем Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай, моцнага здароўя, сілы, цярплівасці на душпастырскім шляху. Кроч ім мужна і верна, поўны Божай мудрасці і святога запалу. Няхай кожны дзень праходзіць у радасці і спакоі, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі.
Мама і тата
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Пузыну і ўсім яго родным у сувязі са смерцю бацькі перасылаем словы шчырага жалю і спачування. Няхай Бог дадае моцы, каб перажыць цяжар страты. Яднаемся з Вамі ў малітве аб супакоі для яго душы, раздзяляючы боль і смутак.
Вернікі з парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.