ГРОДНА
Аўторак,
22 красавіка 2025 года |
З каталіцкіх СМІ (204)

Пастырскі год св. Яна Паўла ІІ актыўна адзначаюць вернікі парафіі св. апостала Андрэя ў Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).
Ужо распачаліся катэхезы для дарослых і дзяцей, прысвечаныя жыццю і вучэнню Папы-славяніна, апекуна мясцовай святыні. Хутка пройдзе конкурс ведаў пад дэвізам бягучага Пастырскага года “Адчыніце дзверы Хрысту!” і акцыя “У кожным бачыць Хрыста”. У парафіі падрыхтаваны адмысловы каляндар, дзе на кожны месяц распісаны мерапрыемствы, прысвечаныя св. Яну Паўлу ІІ. Насычаны план можа стаць прыкладам для пераймання ў іншых парафіяльных супольнасцях, а таксама натхніць душпастыраў і вернікаў на новыя цікавыя ініцыятывы. †
Трывае малітоўны інтэнсіў у інтэнцыі маральнага аднаўлення Польшчы і палякаў.
Публічны Ружанец адгаворваецца ў розных мясцовасцях на працягу ўжо многіх месяцаў. Ініцыятыва разраслася асаблівым чынам у 2017 годзе, калі на 100-годдзе фацімскіх аб’яўленняў паўстаў праект арганізацыі 100 грамадскіх ружанцовых малітваў. У хуткім часе аказалася, што палякі ахвотна ўзяліся за малітоўную акцыю. У публічны Ружанец уключыліся ўжо тысячы асоб.
каронавіруса
Касцёл у Ганконгу (Кітай) выдаў новыя правілы, мэта якіх – прафілактыка і ахова касцёлаў і парафій ад каронавіруса.
У апублікаваным дакуменце вернікаў заклікаюць скурпулёзна прытрымлівацца правіл, каб прадухіліць – наколькі гэта магчыма – распаўсюджанне эпідэміі. Перш за ўсё, яны абавязаны насіць маскі, у тым ліку ў святынях. Не павінны ўдзельнічаць у Імшах, таксама і нядзельных, калі нейкім чынам кантактавалі з асобамі ці месцамі, якія маглі быць заражаны вірусам. Акрамя таго, забаронена ўжыванне святой вады пры ўваходзе ў касцёл, а св. Камунія можа ўдзяляцца толькі на руку. Нельга таксама ўдзяляць спецыяльнае бласлаўленне дзецям, толькі агульнае, для ўсіх. Усе прынятыя меры носяць часовы характар.< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 254 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.