ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Вартасць цярпення

Слова рэдактара

 Ёсць разнастайныя цярпенні: звязаныя са смерцю блізкай асобы, з хваробай – уласнай ці кагосьці роднага, з драмай распаду шлюбу, з адзінотай…
   Калі чалавек пакутуе, пачынае пытацца: чаму гэта здарылася са мной? Чаму закранула маю сям’ю? Чаму Бог дазволіў гэтае цярпенне? Чаму? Пытанняў шмат, а адказаў усё менш альбо ўвогуле няма.
    Цярпенне прымушае нас задумацца, задаць сабе важныя пытанні, якія ўжо даўно не задавалі. І таму часам яно неабходна, каб не заснуць у самазадаволенасці, эгаізме.
Часта па-іншаму Бог не можа дастукацца да нас. Можам быць упэўнены, што Ён заўсёды дае такі крыж, які мы здольны несці, ставіць на такі шлях, які можам пераадолець.
   Перажываючы моцныя пакуты, чалавек часам закрываецца ад Усемагутнага, кажучы: “Бога няма”. Калі ўсе надзеі знікаюць, а любячыя людзі аказваюцца бяссільнымі, застаецца толькі Бог. Ён можа правесці церпячую асобу са смерці да жыцця, удзяліць ласку, неабходную для пераадолення слабасці, натхніць новай надзеяй. Часам трэба аказацца на дне людскога цярпення, каб пачаць звяртацца да Бога. Некаторыя менавіта ў досведзе болю адкрываюцца на Яго. Магчыма, упершыню пачынаюць размаўляць з Богам, просяць у Яго аб здароўі, замаўляюць св. Імшу, запрашаючы ў сваё жыццё.
    У муках на крыжы Хрыстос прыняў усе чалавечыя пакуты. Цярпенне кожнага з нас таксама было пераадолена. І калі яно спалучаецца з Яго Крыжом, набывае збаўчую сілу, спрыяе выратаванню свету і ўносіць духоўныя каштоўнасці ў супольнасць Касцёла. Таму св. Павел пісаў: “Цяпер я радуюся за вас у цярпеннях і дапаўняю недахоп у маім целе пакут Хрыста за Ягонае цела, якім ёсць Касцёл” (Кал 1, 24).
    Дарагія Чытачы!
   Давайце не падаць духам, калі навальваюцца цярпенні, нягоды, смутак і хваробы. Давайце ўзброімся цнотай цярплівасці, і тады любы боль і любая горыч ператворацца ў сапраўдную асалоду.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.