ГРОДНА
Чацвер,
03 кастрычніка 2024 года |
Пакліканне да кансэкраванага жыцця
Прывітанне, Маленькі Чытач! 2 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята Ахвяравання Пана. Гэты дзень таксама з’яўляецца Днём кансэкраванага жыцця. Яго ў 1997 годзе ўстанавіў св. папа Ян Павел ІІ для асаблівай малітвы за людзей, якія прысвяцілі сябе служэнню Богу і людзям.
Сёстры і браты, падобна Езусу ў Іерусалімскай святыні, ахвяруюць сябе Пану, адказваючы на пакліканне да кансэкраванага жыцця. Напэўна, можа ўзнікнуць пытанне: чым жа з’яўляецца гэтае пакліканне? Каб зразумець сутнасць дадзенага паняцця, прапаную Тваёй увазе маленькую гісторыю з жыцця. †
Зазвінеў званок на ўрок. Вучні былі здзіўленыя, убачыўшы ў класе іншую настаўніцу замест сваёй, якая ім вельмі падабалася. Гэтую старэйшую жанчыну яны шмат разоў сустракалі ў школе, але не ведалі, хто яна. На дзіва заняткі аказаліся дужа цікавымі. Зоф’я Іванаўна расказвала захапляльныя гісторыі. Вучні хацелі, каб урок працягваўся як мага даўжэй. Яны даведаліся, што настаўніца апошні год працуе ў школе, таму што сыходзіць на пенсію.
Пачуўшы гэта, Віця падняў руку.
– А колькі гадоў Вы працуеце ў школе? – спытаўся.
– Я настаўніца ўжо 40 гадоў. Нават не заўважыла, як хутка прайшоў гэты час, – адказала Зоф’я Іванаўна.
– Вы заўсёды хацелі вучыць у школе? – спытаўся хтосьці іншы з вучняў.
– Гэта добрае пытанне. Я хацела стаць настаўніцай колькі сябе памятаю, – прамовіла жанчына. – Будучы ў вашым узросце, маёй любімай забавай была гульня ў школу. Аднойчы я засталася адна дома. Матуля затрымлівалася на працы і вельмі хвалявалася за мяне. Калі яна вярнулася дадому, здзівілася таму, што ў кватэры панавала цішыня. Занепакоеная, зазірнула ў мой пакой і ўсміхнулася. Я стаяла пасярэдзіне, а на канапе ў тры рады сядзелі лялькі і плюшавыя мішкі. Яны былі маімі першымі вучнямі. Я марыла, што аднойчы буду стаяць перад сапраўдным класам у сапраўднай школе. Мара здзейснілася! І надалей здзяйсняецца зараз, на гэтым уроку. Мне вельмі падабаецца мая праца і я шчаслівая, што магу сёння сустрэцца з вашым класам.
Зазвінеў званок на перапынак. Вучні выходзілі на калідор у задуменнасці. Кожны марыў, кім стане, калі вырасце.
Жанчына з апавядання адчула пакліканне стаць настаўніцай і была вельмі шчаслівай, што рэалізавала яго ў сваім жыцці. Слова “пакліканне” складаецца з дзвюх частак: “па” і “кліканне”. Ёсць хтосьці, хто кліча, і хтосьці, хто адгукаецца на гэты заклік. Тым, хто кліча, з’яўляецца Бог. Ён заклікае кожнага з нас да таго, каб выбіралі толькі тое, што дапаможа быць лепшымі, кліча нас да святасці. У пакліканні вельмі важна пачуць Таго, хто кліча, запрашае штосці ўчыніць. Таму трэба мець адкрытае сэрца, каб адгукнуцца на той далікатны заклік.
Да некаторых людзей Бог стукаецца вельмі гучна і заклікае паспрабаваць жыць, як Ён, выконваць Яго жаданні. Гэтыя людзі не маюць уласных сем’яў, дзяцей. Іх найвялікшая задача – любіць Езуса і ўсіх навокал. Мы іх называем кансэкраванымі асобамі, братамі і сёстрамі. Яны носяць спецыяльную вопратку, якая называецца хабітам, часам крыж ці ружанец. Важнай справай такіх людзей з’яўляецца малітва, таму яны павінны больш часу прабываць у касцёле ці ў капліцы на размове з Панам. З любові
да кожнага чалавека яны пакліканы таксама дапамагаць найперш тым, хто гэтага найбольш патрабуе: дзецям, хворым, бедным, нешчаслівым і кожнаму, хто да іх звяртаецца. Кансэкраванае жыццё – гэта жыццё, цалкам прысвечанае Богу. Ён кліча манаскую сястру альбо брата і хоча, каб тыя былі Яго супрацоўнікамі. Кожны чалавек, які ахвяруе жыццё Богу, складае перад Ім сваю прысягу – шлюбы. Гэтак жа, як бацькі прысягалі вернасць адзін аднаму, калі вырашылі стаць сям’ёй, так асвечаныя людзі прысягаюць Богу чысціню (іх сэрца будзе прысвечана толькі Найвышэйшаму, на першым месцы – толькі Ён), беднасць (найбольшым скарбам для іх стане Бог, будуць думаць пра Божыя, а не пра зямныя багацці) і паслухмянасць (абяцаюць у сваім жыцці больш слухаць Бога, чым сябе, ва ўсім шукаць Яго волю).
Пану Езусу і сёння патрэбны чыстыя, адкрытыя сэрцы хлопцаў і дзяўчат, якія адгукнуцца на Яго заклік. Таму мы павінны маліцца аб новых пакліканнях да кансэкраванага жыцця. А можа, калісьці і Ты, дарагі Маленькі Чытач, пачуеш такі заклік ад Бога. Не бойся адказаць Яму “так!”. Нябесны Айцец дапамагае адкрыць багацце кансэкраванага жыцця і Ты сапраўды будзеш шчаслівым.
Заданне: памаліся разам з бацькамі за кансэкраваных асоб, каб яны верна служылі Богу, а таксама аб дары новых пакліканняў да службы Усемагутнаму; даведайся пра сясцёр ці святароў са свайго асяроддзя, якія прысвяцілі сябе Богу ў кансэкраваным жыцці, і пацікаўся аб іх пакліканні і служэнні.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 90 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.