ГРОДНА
Субота,
09 снежня 2023 года |
Быць падобным да Бога

Манахі, манахіні, а таксама асобы, якія жывуць у свецкіх інстытутах, – гэта простыя людзі, узятыя з нашых сем’яў і парафіяльных супольнасцей. Яны з любоўю адказалі згодай на голас Бога, робячы адважны выбар: адрачыся ў імя Айца і Сына, і Святога Духа ад радасці і клопатаў сямейнага жыцця, ад дару сужэнства, часам таксама ад прафесіі і ў шырокім сэнсе разуметай самарэалізацыі, ад усякага валодання на карысць жыцця паводле евангельскіх парад. †
Яно абумоўлена жаданнем прыпадабнення да Хрыста чыстага, усім сэрцам, усёй душою і ўсім розумам звязанага з Айцом; убогага, які валодае тым, што належыць Богу, нічога не маючы ва ўласнасці, каб быць вольным, адкрытым на Провід і міласэрным да людзей;
пакорнага, які праз поўную любові паслухмянасць заслужыў нам збаўленне.
З упэўненасцю можна прызнаць, што не чалавек выбірае Бога, а Бог выбірае і заклікае чалавека. Ведаючы нас лепш, чым мы самі, Стварыцель заўсёды прапануе найлепшае. Разам з тым, пакідае людзям вольнасць, падказваючы чула і адначасова з глыбокай павагай.
Трэба разумець, што няма “лепшага”, “горшага” ці “больш узнёслага” паклікання. Кансэкраваныя асобы былі выбраны Богам не з-за надзвычайных якасцей ці звышнатуральнай набожнасці. Запрашаючы пэўную асобу на манаскую паслугу, Пан перакананы, што такім чынам яна здолее дасягнуць падабенства з найлепшымі сярод людскіх Сыноў.
Дарагія Чытачы!
Молімся за ўсіх кансэкраваных асоб, якія служаць у нашым Касцёле, каб згодна са сваёй харызмай яны сведчылі пра любоў Бога да чалавека і ўласным жыццём узнаўлялі дух першай супольнасці вучняў Хрыста (параўн. Дз 4, 32). Молімся адзін за аднаго, каб выканалі волю Бога, бо ў ёй утоены скарб. У ёй знойдзем шчасце, нават калі наша жыццё напоўнена досведам вялікіх намаганняў і цярпення.
Найважнейшай мэтай кожнага хрысціяніна з’яўляецца святасць. Рэалізуючы асабістае пакліканне, давайце разам імкнуцца да святасці, становячыся падобнымі да Бога!

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 22 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.