ГРОДНА
Чацвер,
01 снежня
2022 года
 

12 студзеня 2020 года

Ад шчырага сэрца

ХРОСТ ПАНА

❧✿❧
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу, Юзафу Станеўскаму, Антонію Дзям’янку, паважаным Ксяндзам Андрэю Роўбу, Пробашчу Пятру Кубелю і ўсім Святарам Гродзенскай дыяцэзіі з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, радасці, душэўнага супакою, верных людзей побач, шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Бог Айцец адорвае Вас сваёй моцай, Езус бласлаўляе, а Марыя аберагае ад нягод.
Парафіяне з Крупава
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу і паважанаму Ксяндзу Юрыю Марціновічу шчыра дзякуем, што раздзялілі нашу радасць з нагоды адзначэння 30-ай гадавіны з часу вяртання нашай парафіяльнай святыні. Таксама ад усяго сэрца віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года, жадаем мноства Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці і бласлаўлення ад Дзіцятка Езус.
Ружы Жывога Ружанца з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Зэльве
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Лебядзевічу і Сястры Зоф’і Смятанцы з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя на доўгія гады, Божага бласлаўлення, апекі Панны Марыі, спакойных дзён. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае шлях, а добры Бог дапамагае рэалізаваць усе намеры і адорвае шчасцем. Дзякуем за Вашы добрыя сэрцы, адданую паслугу, любоў і цярплівасць да дзяцей, клопат аб святыні.
Касцёльны камітэт, Кола Жывога Ружанца і парафіяне з Жамыслаўля і Гіравічаў
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Віктару Субелю, Сёстрам Агнешцы і Ганне, Кансэкраваным Удовам Зоф’і і Сабіне з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем бласлаўлення ад Дзіцятка Езус, толькі спакойных дзён, моцнага здароўя на доўгія гады. Няхай Збаўца аддаліць смутак і турботы, напоўніць сэрца радасцю і надзеяй на лепшае заўтра, зберажэ ад няшчасцяў. Дзякуем за шчырыя сэрцы, адданую паслугу, клопат аб святыні.
Касцёльны камітэт, Кола Жывога Ружанца МБ Балеснай з Гіравічаў, парафіяне з касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Сурвілішках
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Аляксандр Рудзевіч! З нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб Бог штодзённа адорваў Вас сваімі ласкамі, моцным здароўем, спакоем, мудрасцю і поспехамі ў душпастырскай паслузе. Няхай на твары заўсёды ззяе ўсмешка, вочы блішчаць ад радасці, а сэрца моцна б’ецца ад любові. Няхай Бэтлеемская зорка ніколі не гасне на жыццёвым шляху.
Парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Луконіцы
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Аляксандру Раманоўскаму, Прэлату Юзафу Трубовічу, Эрнэсту Мікалайчыку, Андрэу Зайко з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб у святочны вечар лепш за ўсялякі агонь у каміне, лепш святла запаленых свечак Вас грэла любоў родных і блізкіх людзей. Няхай маленькі Езус вядзе Вас па зямной сцежцы, захоўвае ад падзенняў, заўсёды падтрымлівае і дапамагае. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае ўсё жыццё.
Вернікі з парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Агелю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем Божага бласлаўлення, моцнага здароўя, душэўнага супакою, цярплівасці і шмат радасці. Няхай добры Бог пашле на Ваш шлях добрых людзей. Надалей заставайцеся такім жа ветлівым і клапатлівым. Няхай усмешка не сыходзіць з Вашага твару.
Вернікі з парафіі Унебаўзяцця НПМ, Ліда-Індустыряльны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Барысевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, поспехаў, спакою, нязгаснай надзеі і веры, шчырых людзей побач. Няхай Бог адорвае ласкамі, Панна Марыя нястомна апекуецца, а Святы Дух спасылае шчодрыя дары. Сардэчна дзякуем за прысутнасць сярод нас, клопат пра касцёл, абвяшчэнне Божага слова і катэхізацыю нашых дзяцей.
Парафіяне з Наваельні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шчодрых ласкаў ад Дзіцятка Езус і Божай дапамогі ва ўсіх справах. Няхай Пан узмацняе ў выкананні нялёгкай святарскай паслугі, Святы Дух асвячае кожны дзень, Маці Божая ахінае апекай, а святы Заступнік моліцца за Вас перад Божым тронам.
Парафіяне з Рандзілаўшчыны і Казлоўшчыны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Спірыдону з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем бласлаўлення ад Дзіцятка Езус, моцнага здароўя, спакою, аптымізму, радасці і стойкасці. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы, святы Заступнік дапамагае рэалізаваць намеры, а Маці Божая вядзе дарогай да святасці.
Былыя парафіяне з Рандзілаўшчыны і Казлоўшчыны
❧✿❧
Паважаным Айцам Пробашчу Антонію Пажэцкаму, Паўлу Раманчуку і Станіславу Садоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб нованароджаны Збаўца, які прыносіць спакой усяму чалавецтву, адарыў Вас моцным здароўем, радасцю, душэўным супакоем, дабрынёй і зычлівасцю людскіх сэрцаў.
Рыцарства Беззаганнай і Кола адарацыі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб Бэтлеемская зорка асвячала шлях, Дзіцятка Езус адорвала спакоем, любоўю і радасцю, Маці Божая апекавалася ў кожную хвіліну жыцця, а Святы Дух апраменьваў святлом і ўдзяляў шчодрыя дары. Жадаем шчасця, здароўя, доўгіх гадоў жыцця, а таксама зычлівых людзей побач.
Парафіяне з в. Лойкі
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Радзюку, Тадэвушу Крыштопіку, Паўлу Звяжынскаму, Паўлу Урбану, Паўлу Гардзейчыку, Паўлу Раманоўскаму і Сястры Ідаліі з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем, каб нованароджаны Пан Езус адарыў сваімі дарамі, моцным здароўем, радасцю, душэўным супакоем, дабрынёй і людской зычлівасцю, а Найсвяцейшая Панна Марыя нястомна апекавалася. Дзякуем за добрыя сэрцы і ахвярную працу на карысць нашай парафіі.
Вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Яну Гавецкаму, Артуру Валчкевічу, Алегу Яновічу, Віталію Цыбульскаму, Сёстрам Ірэне, Марыі і Зоф’і з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем любові ад Дзіцятка Езус, моцнага здароўя, нястомнай радасці, дабрыні і сонечных дзён. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае Ваш шлях, Маці Божая стала апекуецца, Святы Дух апраменьвае святлом і шчодра ўдзяляе свае дары. Няхай нашы малітвы натхняюць Вас на далейшую высакародную і ахвярную службу на карысць Богу і людзям.
Легіён Марыі, апостальства “Маргарытка” з парафіі свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Віктару Велівісу і Сястры Паўліне з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем душэўнага супакою і шмат радасці. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай паслугі, Езус заўсёды будзе Сябрам, а Марыя прытуляе да свайго сэрца. Няхай Ваша праца прыносіць шчодры плён і яднае людзей у адну Хрыстовую аўчарню.
Парафіяне з Путрышкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем добрага здароўя, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення. Няхай Святы Дух асвячае Ваш святарскі шлях, а Маці Божая дадае сіл, стойкасці і цярплівасці. Няхай кожны дзень паслугі Богу і людзям прыносіць радасць і задавальненне.
Вернікі з парафіі св. Міхала ў Гнезне
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Чэслаў Паўлюкевіч! З нагоды Дня нараджэння жадаем, каб як душпастыр Вы імкнуліся да мэты і нястомна адкрывалі дар і сэнс паклікання. Няхай здароўе і энергія не пакідаюць Вас доўгія гады, а задавальненне ад плёну сваёй працы дазваляе ставіць новыя мэты. Жадаем Божага бласлаўлення, дароў Святога Духа і шчодрых Божых ласкаў. Няхай апека Пана вядзе Вас добрай дарогай, а Яго святло асвячае змрок. Жадаем спазнаваць толькі зычлівасць і любоў ад кожнага сустрэтага чалавека. Няхай Бог нястомна Вас умацоўвае сваёй ласкай і спакоем.
Парафіяне з Росі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Этэлю з нагоды Дня нараджэння жадаем здароўя, радасці і душэўнага супакою. Няхай шлях, абраны для Вас Богам, заўсёды будзе асвечаны Найсвяцейшай Маці, Езус трымае Вас ля свайго сэрца і адорвае бласлаўленнем ды патрэбнымі ласкамі, а Святы Дух будзе шчодры на свае дары. Мы ўдзячны Богу за Ваша добрае сэрца і малітву.
“Легіён Марыі” і малітоўная група Добрага Пастыра з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Казлоўскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя на доўгія гады ў пачэснай службе Богу і людзям. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены спакоем, вочы ззяюць ад шчасця, а з твару не сыходзіць усмешка.
Парафіяне з капліцы ў Масалянах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды свят Божага Нараджэння сардэчна жадаем моцнага здароўя і зычлівых людзей побач. Няхай Бог Вас бласлаўляе, а найсвяцейшая Маці мае ў сваёй апецы.
Парафіяне са Студзенікаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Ігару Анісімаву з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб маленькі Езус прытуліў Вас да свайго сэрца і блаславіў, Бэтлеемская зорка вяла найлепшай дарогай да Пана, Найсвяцейшая Маці ахінала апекай, а Святы Дух апраменьваў сваім святлом. Дзякуем за любоў і цярплівасць да нас, адданую паслугу, абвяшчэнне Божага слова і добрае сэрца.
Парафіяне з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме
❧✿❧
Паважаным Айцам Дзмітрыю Лабкову, Юзафу Гензу, Станіславу Станеўскаму, Вальдэмару Слоце, Андрэю Врублеўскаму, Андрэю Ядкоўскаму, Валерыю Мазюку, Віктару Бохану, Эдуарду Пяцельчыцу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем Божага бласлаўлення і моцнага здароўя. Няхай Дзіцятка Езус аднаўляе Вашу веру, Святы Дух дапамагае ўбачыць плён сваёй працы, а Маці Божая абараняе ад зла.
Апостальства “Маргарытка” з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
❧✿❧
Паважаным Айцам Пробашчу Дзмітрыю Лабкову, Юзафу Гензу, Андрэю Врублеўскаму, Віктару Бохану, Эдуарду Пяцельчыцу, Валерыю Мазюку, Андрэю Ядкоўскаму, Станіславу Станеўскаму і Вальдэмару Слоце з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, сілы на кожны дзень паслугі, людской зычлівасці і бласлаўлення ад Дзіцятка Езус. Няхай Святая Сям’я апекуецца супольнасцю рэдэмптарыстаў, а любоў Бога ўмацоўвае Вас і чувае над Вамі.
Парафіяне з касцёла Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення на кожны дзень. Няхай Святая Сям’я мае Вас у сваёй апецы, а Святы Дух асвячае шлях і заўсёды будзе побач, удзяляючы патрэбныя дары.
Вернікі з в. Шэмбелеўцы
❧✿❧
Паважаным Айцам Пробашчу Дзмітрыю Лабкову, Юзафу Гензу, Андрэю Врублеўскаму, Віктару Бохану, Эдуарду Пяцельчыцу, Валерыю Мазюку, Андрэю Ядкоўскаму, Станіславу Станеўскаму і Вальдэмару Слоце з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем добрага здароўя, шчасця, радасці, надзеі, стойкасці ў душпастырскай працы і бласлаўлення ад Дзіцятка Езус. Няхай Найсвяцейшая Маці абараняе Вас ад злога, а Бэтлеемская зорка асвячае шлях да Пана.
Францішканскі ордэн свецкіх з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Пузыну, Аляксандру Пятровічу, Яну Варанецкаму і Юрыю Садоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, сіл і стойкасці на святарскім шляху. Няхай жыццё будзе асветлена прамянямі Бэтлеемскай зоркі, Бог бласлаўляе, а Панна Марыя апекуецца Вамі. Дзякуем за малітву, навучанне і сардэчнасць.
Вернікі з парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Станіславу Пацыну, Яўгену Ціхану, Прэлату Вітольду Лазавіцкаму, Яну Раманоўскаму, Андрэю Радзевічу і Паўлу Беланосу, а таксама ўсім Святарам, якія служылі ў нашай парафіі, з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем бласлаўлення ад Дзіцятка Езус, дароў Святога Духа, здароўя і сіл у святарскай паслузе і зычлівых людзей побач. Няхай Бэтлеемская зорка вядзе Вас найпрыгажэйшай сцежкай, а Маці Божая мае ў сваёй апецы.
Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, апостальства “Маргарытка” і вернікі з Радуні
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Валерыю Спірыдону, Мар’яну Хаменю, Генрыху Жукоўскаму, Юрыю Канапельку і Андрэю Пышынскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем доўгіх гадоў жыцця, добрага здароўя, шчасця, Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень. Няхай Святы Дух вядзе Вас Божымі сцежкамі, а Пан Езус удзяляе свае ласкі. Дзякуем за цярплівасць і радасць, якой нас адорваеце.
Вернікі з капліцы ў Бортніках парафіі Мсцібава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб прыход на свет Хрыста прынёс з сабой радасць, спакой, надзею і любоў ад усіх людзей. Няхай Пан Бог бласлаўляе і дапамагае Вам перамагчы ўсе цяжкасці, а Святы Дух пранікае ўглыб сэрца і напаўняе Вашы дні сваімі дарамі.
Вернікі з в. Гінэлі парафіі Нача
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб Дзіцятка Езус асвячала шлях, кожны дзень быў шчаслівы і бласлаўлёны, сэрца поўнілася радасцю і надзеяй, Святая Сям’я адорвала моцным здароўем, цярплівасцю і пакорай, а Святы Дух – мудрасцю і спакоем.
Вернікі з в. Шэмбелеўцы
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Яну Сарэлу, Алегу Яновічу, Леону Лішыку і Віктару Мыслюку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем добрага здароўя, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова, шмат радасных хвілін на кожны дзень і доўгіх гадоў жыцця, каб маглі служыць Богу і людзям. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас сваімі ласкамі і бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Маці вядзе да святасці і нястомна Вамі апекуецца.
Члены Ружанцовага кола св. Юзафа з Воўпы
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Юрый Барташэвіч! З нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб Вас заўсёды акружалі прамяні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Найсвяцейшай Маці. Няхай Езус валадарыць у Вашым сэрцы і адорвае сваімі ласкамі. Дзякуем за Вашу мудрасць і добрае сэрца.
Апостальства “Маргарытка” і вернікі парафіі Жырмуны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Рудзевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, шматлікіх Божых ласкаў, добрых людзей побач, заўсёды гатовых дапамагчы, а таксама сіл у душпастырскай паслузе. Няхай Маці Божая стала Вамі апекуецца, а Бог адорвае бласлаўленнем.
Вернікі з в. Старае Сяло
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Каноніку Юзафу Багдзевічу, Раману Вайцяховічу, а таксама нашым Сёстрам з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, радасці, сіл і стойкасці ў паслузе, спакою ў душы і сэрцы, здзяйснення ўсіх мар. Няхай нованароджаны Езус асвячае кожны Ваш дзень, а Марыя трымае ў сваёй апецы.
Вернікі з парафіі свсв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
❧✿❧
Паважанаму Айцу Віталію Манцэвічу з нагоды Дня нараджэння сардэчна жадаем шчодрых Божых ласкаў. Няхай Найсвяцейшая Маці заўсёды Вамі апекуецца, Пан вядзе праз жыццё, а Святы Дух удзяляе шчодрыя дары і асвячае святарскі шлях.
Вернікі з касцёла св. Францішка з Асізі ў Свіслачы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шчодрых Божых ласкаў і бласлаўлення ад Дзіцятка Езус. Няхай святая ноч заззяе бляскам надыходу Караля над вякамі, увесь новы год будзе напоўнены спакоем і міласэрнасцю, а Бэтлеемская зорка асвячае святарскі шлях.
Вернікі з парафіі Дуды
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Казлоўскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, нястомнай апекі Маці Божай і Анёла-ахоўніка, стойкасці на святарскім шляху і людской дабрыні. Шчыра дзякуем за абвяшчэнне Божага слова, ахвярную працу, цярплівасць, дабрыню і веліч сэрца.
Парафіяне з Малой Бераставіцы
❧✿❧
Паважаным Айцам Валерыю Шэйгерэвічу і Віталію Манцэвічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем Божых ласкаў, здароўя, радасці на кожны дзень. Няхай Дзіцятка Езус адорвае спакоем і міласэрнасцю ды асвячае святарскі шлях. Сардэчна дзякуем за паслугу ў нашай парафіі.
Вернікі з касцёла св. Францішка з Асізі ў Свіслачы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рушніцкаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем бласлаўлення ад Дзіцятка Езус, здароўя, шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Панна Марыя ахіне Вас мацярынскай любоўю і апекай, а наша малітва дадасць патрэбных сіл. Мы шчаслівыя, што Вы з намі. Дзякуем за паслугу ў парафіі, цярплівасць да нас, мудрыя павучанні, дабрыню і сціпласць, клопат пра людзей і чулае сэрца.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Каробчыцаў і навакольных вёсак
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Генрыху Яблоньскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, няспыннай апекі Панны Марыі, нязгаснага запалу ў службе Богу і людзям, радасных і спакойных дзён. Мы ўдзячны Вам за добрае сэрца, абвяшчэнне Божага слова і за адкрытасць на кожнага.
Парафіяне з Забалаці
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Алегу Жураўскаму, Каноніку Здзіславу Вэдэру, Артуру Ляшнеўскаму, Сёстрам Ірыне Барцэвіч, Вераніцы Блізнюк, Валянціне Кот, Юліі Клявец з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, штодзённай радасці, здзяйснення мар і зычлівых людзей побач. Няхай спакой, як Бэтлеемская зорка, заззяе ў сэрцах і напоўніць іх дабрынёй, Маці Божая ахіне сваёй любоўю і апекай, а Езус блаславіць і шчодра адорыць сваімі ласкамі.
Парафіяне са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды свят Божага Нараджэння, Новага года і Імянін жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, людской добразычлівасці. Няхай нованароджаны Божы Сын узмацняе Вас у пакліканні, а кожны дзень жыцця будзе напоўнены шчасцем і радасцю.
Парафіяне з касцёла св. АндрэяБаболі ў в. Казловічы і рэлігійная супольнасць Святой Сям’і з Верцялішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Алегу Дулю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем душэўнага супакою, радасці, верных людзей побач, шчодрых дароў Святога Духа і Божых ласкаў. Няхай Дзіцятка Езус блаславіць Вас на далейшыя гады паслугі, а Божая Маці вядзе найпрыгажэйшай дарогай жыцця.
Парафіяне і Ружанцовае кола з касцёла св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шчодрых Божых ласкаў. Няхай Марыя прытуляе Вас да свайго сэрца, Святы Дух надалей вядзе па цудоўнай дарозе жыцця, а Дзіцятка Езус бласлаўляе на далейшыя гады паслугі і заўсёды будзе прыкладам бязмежнай любові і безумоўнага прабачэння.
Суполка “Маці ў малітве” з парафіі св. Яна Паўла ІІ ў Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Здзіславу Пікулу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, Божага бласлаўлення, аптымізму, надзеі і веры. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае Ваш шлях, дорыць спакой і радасць, Дзіцятка Езус апраменьвае сваім святлом, а Найсвяцейшая Маці атуляе плашчом любові. Дзякуем за служэнне ў нашай парафіі, адданую працу ў справе аднаўлення святыні, за дабрыню і павагу да нас, ветлівасць і зразуменне.
Касцёльны камітэт і парафіяне касцёла Унебаўзяцця НПМ з Дзятлава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, шчасця, доўгіх гадоў жыцця, зычлівых людзей побач, Божага бласлаўлення, а таксама дароў Святога Духа. Няхай Дзіцятка Езус разам з Марыяй апекуецца Вамі ў нялёгкай святарскай паслузе, а новы год прынясе радасць ласкі Пана, паколькі для Яго і людзей Вы не шкадуеце сваіх сіл. Дзякуем за Божае слова, павучальныя казанні і прыемную ўсмешку.
Вернікі з в. Самнанішкі парафіі Нача
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Каноніку Здзіславу Вэдэру, Пробашчу Алегу Жураўскаму і Артуру Ляшнеўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем шчодрых ласкаў ад нованароджанага Хрыста. Як Бэтлеемская зорка асвяціла зямлю з прыходам Дзіцятка Езус, так любоў Бога Айца няхай ззяе нязгасным святлом у Вашым жыцці!
Члены суполкі “Маці ў малітве” і апостальства “Маргарытка” са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яўгену Учкуронісу з нагоды Імянін жадаем добрага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, радасці, нязгаснага запалу ў душпастырскай працы. Няхай Панна Марыя апекуецца Вамі, Святы Дух дапамагае ў рэалізацыі планаў, Хрыстос будзе Сябрам, а служэнне Богу і людзям прыносіць радасць і шчодры плён. Дзякуем за паслугу ў нашай парафіі і цудоўны прыклад веры.
Апостальства “Маргарытка”, Легіён Марыі і вернікі з парафіі св. Яна Паўла II у Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, радасці, душэўнага супакою, цярплівасці, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, моцы Святога Духа, шчырых і зычлівых людзей побач.
Яна, Валерый, Вераніка
❧✿❧
Паважаным Айцам Пробашчу Андрэю Агелю, Віталію Слуку, Віталію Сярко, Яну Асіповічу, Вітольду Пяцельчыцу і Аляксандру Махначу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем Божага бласлаўлення, дароў Святога Духа, апекі Маці Божай, дапамогі святых Заступнікаў, плённай працы на ніве Пана, моцнага здароўя, мудрасці і трываласці. Няхай Дзіцятка Езус асвячае Ваш святарскі шлях. Дзякуем за прыклад, набожнасць і навукі, за любоў да людзей і клопат пра святыню.
Ружанцовае кола св. Максімільяна з касцёла св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, глыбокай веры, надзеі і любові, радасці і спакою ў сэрцы. Няхай Бэтлеемская зорка ўказвае шлях да Пана, а Езус бласлаўляе і шчодра адорвае сваімі ласкамі.
Парафіяне з Мастоў
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Антонію Абухоўскаму, Юрыю Свіслоцкаму, Юрыю Павайбу, Юрыю Марціновічу, Сёстрам Гарэцці, Эўхарыі, Паўле, Серафіме і Юліце з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, аптымізму, моцнай веры і нязгаснай любові да Бога і бліжніх. Няхай Пан бласлаўляе Вас кожны дзень, а Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай.
Касцёльная рада і сям’я Касцюшкаў
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Алегу Яновічу і Яну Сарэлу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб Дзіцятка Езус адорвала здароўем, сілай і спакоем, Найсвяцейшая Маці трымала ў сваёй апецы, а Бэтлеемская зорка асвячала святарскі шлях.
Марыя Вішнеўская і Марына Скорб з парафіі Воўпа
❧✿❧
Паважаныя Ксяндзы Тадэвуш Качан і Дзмітрый Сядлецкі! З нагоды свят Божага Нараджэння, дзякуючы за паслугу і адданасць, жадаем, каб Хрыстос узбагаціў Вашы сэрцы сваёю ласкай, адарыў здароўм і бласлаўленнем. Хай Бог любоўю душы напоўніць, Святы Дух у жыцці сваю ролю споўніць, А Езус маленькі, на свет народжаны, Раскалыхае ўсе шчасця званы.
Парафіяне з Канвелішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яцэку Маркелю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя на доўгія гады. Няхай кожны дзень прыносіць сілы і радасць для здзяйснення паслугі, Езус адорвае патрэбнымі ласкамі, а Маці Божая нястомна апекуецца Вамі.
Ружы Жывога Ружанца парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Зэльве
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Шанчуку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, поспехаў, верных людзей побач, бласлаўлення ад Дзіцятка Езус і нястомнай апекі Панны Марыі. Дзякуем за прыклад глыбокай малітвы, мудрыя і павучальныя казанні, духоўную апеку і навучанне, якое пакідае след у нашых сэрцах. Няхай Ваш шлях будзе доўгі, шчаслівы і плённы, а Усемагутны ўзнагародзіць за тое, што дапамагаеце людзям ісці праз жыццё з верай, надзеяй і любоўю.
Парафіяне з Гожы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Стволу з нагоды Дня нараджэння жадаем добрага здароўя, нястомнасці ў абвяшчэнні Евангелля, нязгаснага запалу веры і любові ў сэрцы, моцы і цярплівасці на святарскім шляху, а таксама радасці і душэўнага супакою.
Касцёльная рада з парафіі Рэпля
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, радасці, а таксама Божага бласлаўлення на кожны дзень. Дзякуем за абвяшчэнне Евангелля, цудоўны прыклад веры і мудрасці. Няхай Найсвяцейшая Маці заўсёды Вамі апекуецца. Служыце ў нашай парафіі як мага даўжэй!
Вернікі з Дварца
❧✿❧
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года сардэчна жадаем добрага здароўя, цярплівасці, стойкасці ў святарскай працы, шмат ласкаў ад Дзіцятка Езус і нястомнай апекі Маці Божай.
Сям’я Заяц
❧✿❧
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем доўгіх гадоў жыцця і зычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай Божае Дзіця адорвае патрэбнымі ласкамі і асвячае кожны Ваш дзень.
Сем’і Кавальчук і Скелбас з Селіванаўцаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем добрага здароўя, Божых ласкаў на доўгія гады і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай Бог бласлаўляе і ўзнагароджвае за Вашу дабрыню і зычлівае сэрца.
Сям’я Пілюткевіч з Лойкаў
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Алегу Яновічу, Яну Сарэлу і Віктару Мыслюку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя на доўгія гады, плённай працы на Божый ніве, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай смутак Вас абмінае, і жыццё заўсёды плыве ў радасці.
Вернікі з парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Воўпе
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, спакойных і ясных дзён у святарскай паслузе. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае жыццёвы шлях, Дзіцятка Езус адорвае спакоем, Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі, а Святы Дух спасылае свае дары. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова, малітвы і клопат пра нашу святыню. Дзякуем, за тое, што Вы з намі і для нас.
Парафіне з Раготна
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Лішко з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, поспехаў у душпастырскай працы. Няхай Дзіцятка Езус бласлаўляе кожную хвіліну жыцця, Маці Божая аберагае ад нягод, а Бэтлеемская зорка асвячае шлях да Пана. Цёця Марыя з сям’ёй

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  31

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.