ГРОДНА
Чацвер,
01 снежня
2022 года
 

Варта ведаць (158)

Варта ведаць

☞ Біскупы Аўстраліі просяць вернікаў аб малітве ў сувязі з пажарамі, якія працягваюцца на кантыненце з верасня мінулага года. Знішчаны тэрыторыі 4-ох штатаў. Загінулі 25 чалавек і каля паўмільярда жывёл. Катаклізмы з’яўляюцца следствам засухі, ад якой пакутавалі аўстралійскія землі на працягу многіх месяцаў. Касцёл падтрымлівае пацярпелых і людзей, якія ўдзельнічаюць у барацьбе са смяротнай стыхіяй. У малітве і дапамозе задзейнічаны таксама і прадстаўнікі іншых хрысціянскіх супольнасцей.

    ☞ Наступная Еўрапейская сустрэча моладзі, арганізаваная экуменічнай супольнасцю Тэзэ, адбудзецца з 28 снежня 2020 года па 1 студзеня 2021 года ў Турыне (Італія). Пра гэта паведаміў брат Алаіз Лозэр падчас сёлетняй сустрэчы ў Вроцлаве (Польшча). Між іншым, прыёр супольнасці Тэзэ ўзгадаў пра наступны этап Пілігрымкі даверу – візіт з моладдзю ў Святую Зямлю ў лютым 2021 года, каб выказаць салідарнасць з людзьмі, якія імкнуцца да міру на Блізкім Усходзе.
   
   ☞ Канферэнцыя Біскупаў Бразіліі запускае анлайн-кампанію з мэтай абароны правоў работнікаў турыстычнага сектара. Гаворка ідзе пра 7 мільёнаў асоб, якія працуюць у сферы адпачынку, у тым ліку пра вадзіцеляў, перакладчыкаў, прыбіральшчыкаў, пакаёвак. Галоўным лозунгам медыя-акцыі з’яўляецца заклік: “Падчас адпускных падарожжаў звярніце ўвагу на тых, хто стаў нябачным”. Гэта адна з некалькіх ініцыятыў, распачатых у апошнія гады іерархіяй, што служаць як павышэнню павагі да супрацоўнікаў турыстычнай сферы, так і евангелізацыі.
   
    ☞ Паводле ватыканскага місійнага агенцтва “Fides”, на працягу 2019 года ў розных частках свету загінулі 29 місіянераў. Сярод забітых – 18 святароў, сталы дыякан, 2 манахі, 2 манахіні і 6 свецкіх вернікаў. У каментарыі да сумнай статыстыкі гаворыцца пра існаванне пэўнага роду “глабалізацыі насілля”. Калі раней падобныя эпізоды здараліся ў адной краіне ці адным геаграфічным абшары, то зараз гэтая з’ява стала паўсюднай. Выпадкі забойстваў каталіцкіх місіянераў мелі месца ў 10-ці краінах Афрыкі, 8-мі краінах Амерыкі, па 1-ым выпадку ў Азіі і Еўропе.
   
    ☞ Адной з самых папулярных калядак на відэахостынгу Youtube.com з’яўляецца “Mary, Did You Know?” у выкананні гурта “Pentatonix” (больш за 218 мільёнаў праглядаў). Першы альбом гурта з нагоды Божага Нараджэння выйшаў плацінавым у ЗША. Штогод калектыў выпускае новыя каверы вядомых калядных хітоў, якія не надакучваюць прыхільнікам і запэўніваюць “Pentatonix” першыя месцы ў хіт-парадзе ў святочны перыяд. Найбольш папулярнымі сучаснымі калядкамі таксама з’яўляюцца іх творы пад назвамі “Little Drummer Boy” (217 мільёнаў) і “Carol of the Bells” (147 мільёнаў).

vaticannews.va; credo.pro; ekai.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  31

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.