ГРОДНА
Пятніца,
09 снежня
2022 года
 

II ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

Ян 1, 29–34
Ян убачыў Езуса, які ішоў да яго, і сказаў: “Вось Ягнё Божае, якое бярэ на сябе грэх свету. Гэта той, пра якога я казаў: «Пасля мяне ідзе Муж, які апярэдзіў мяне, бо Ён быў раней за мяне. І я не ведаў Яго, але для таго прыйшоў я хрысціць вадою, каб Ён аб’явіўся Ізраэлю»”. І сведчыў Ян, кажучы: “Я бачыў Духа, які сыходзіў з неба, як голуб, і спачываў на Ім. Я не ведаў Яго, але той, хто паслаў мяне хрысціць вадою, сказаў мне: «Над кім убачыш Духа, які сыходзіць і застаецца на Ім, той ёсць тым, хто хрысціць Святым Духам». І я бачыў і засведчыў, што Ён Божы Сын”.

Абранасць нараджае радасць і цярпенне
   У жыцці спазнаём штосьці, што акрэсліваецца як абранасць. Пра чалавека, які знайшоў сябе ў прафесіі, звычайна гаворым, што ён урач, настаўнік, пажарны і г. д. “па прызванні”. З павагай і захапленнем назіраем за ўсімі тымі людзьмі, якія выдатна рэалізуюць сваё пакліканне – выконваюць даручаныя ім задачы з любоўю і адданасцю.
    Герой сённяшняга Евангелля Ян Хрысціцель дасканала ўсведамляе сваё пакліканне: павінен падрыхтаваць тагачасных людзей, каб адкрылі ў асобе Езуса Месію. Заклікае іх да навяртання, хрысцячы вадой. Ведае, што за ім прыйдзе Хрыстос, які будзе хрысціць моцай Святога Духа, даючы поўнае прабачэнне грахоў. Прарок рэалізуе сваю місію старанна і мужна. Не ўпадае ў роспач, калі трапляе ў вязніцу, не паддаецца страху, калі аказваецца пад пагрозай смерці.
    Кожны чалавек пакліканы Панам, каб выканаць пэўную задачу, якая павінна прывесці яго да святасці. І не важна, грамадская гэта функцыя ці асабістая, “у цішыні дома”. Важна адкрыць Божую волю і рэалізоўваць яе ва ўласным жыцці. Толькі такія паводзіны прыносяць сапраўдную радасць. Аднак памятайма, што абранасць неаднойчы з’яўляецца таксама цярпеннем. Будзьма гатовыя па прыкладзе Яна Хрысціцеля пераносіць іх годна і аддана.
● Ці адкрыў я сваё пакліканне?
● Як рэалізую Божую волю ў штодзённым жыцці? з блізкімі асобамі?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.