ГРОДНА
Субота,
03 снежня
2022 года
 

СВЯТА ХРОСТУ ПАНА

Разважанні з Божым Словам

Мц 3, 13–17
Езус прыйшоў з Галілеі на Іярдан да Яна, каб атрымаць ад яго хрост. Ян жа ўстрымліваў Яго, кажучы: “Гэта мне трэба ад Цябе прымаць хрост, а Ты прыходзіш да мяне?”. Сказаў яму Езус у адказ: “Дазволь цяпер, бо так належыць нам выканаць усё, што справядліва”. Тады Ян уступіў Яму. Калі Езус ахрысціўся, адразу выйшаў з вады, і раскрыліся Яму нябёсы, і ўбачыў Духа Божага, які спускаўся, як голуб, і сыходзіў на Яго. І голас з неба прамовіў: “Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў”.

Бачны знак нябачнай ласкі
   Амаль кожны ведае, калі нарадзіўся, але не многія згадваюць, калі прынялі св. хрост. З перспектывы веры і збаўлення другая дата мае больш істотнае значэнне. Праз хрост мы нараджаемся для Бога, атрымліваем Яго ласку, вызваляемся ад першароднага граху. Праз хрост далучаемся да пасхальнай містэрыі Хрыста, г. зн. да Яго таямнічага пераходу з гэтага свету ў дом Айца. Праз хрост жа становімся членамі Яго супольнасці – Касцёла.
    Над Іярданам Хрыстос узяў на сябе грэх свету. Абмыўшыся вадой, Ён прынізіў сябе як Слуга і Баранак. Езус не патрабаваў хросту навяртання, таму што з’яўляецца Богам. Ён зрабіў гэта з любові да Айца і да стварэння. Такім чынам асвячаючы абрад, устанавіў сакрамант як бачны знак нябачнай ласкі.
    У свята Хросту Пана падзякуем бацькам і хросным за перадачу самага каштоўнага дару – веры. Разам з прынятым хростам пачалося наша сяброўства з Богам, які з’яўляецца Любоўю і надае жыццю сэнс.
● Ці ведаю дату свайго хросту?
● Як клапачуся пра годнасць Божага дзіцяці ў сабе?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.