ГРОДНА
Пятніца,
09 снежня
2022 года
 

Натхняцца стылем жыцця вялікага Папы

Слова рэдактара

 У Божае імя мы распачалі новы год Панскі. Як людзі веры ўвайшлі ў невядомую рэчаіснасць з надзеяй і даверам, маючы святое перакананне, што Усемагутны заўсёды пра нас клапоціцца і ні на хвіліну не пакідае.
   2020 год у Касцёле ў Беларусі прысвечаны св. Яну Паўлу ІІ. Такім чынам прагнем ушанаваць юбілей 100-годдзя з дня нараджэння гэтага вялікага Папы, які ў 1991 годзе заснаваў Гродзенскую дыяцэзію і прызначыў яе першага біскупа. Дэвізам года абраны словы, прамоўленыя Святым Айцом у першы дзень яго пантыфікату: “Адчыніце дзверы Хрысту”.
   У гэты дадзены Богам час асаблівым чынам хочам натхняцца думкамі і жыццём слыннага Папы.
Варта браць з яго прыклад, выбудоўваючы свае адносіны са Стварыцелем і іншым чалавекам, з грамадствам, у якім жывём і працуем, а таксама з Касцёлам.
    Сужэнцы адкрыюць скарбніцу ведаў у навучанні Святога Айца пра сям’ю. Святароў і кансэкраваных асоб прыцягне ўзор яго празрыстага жыцця і бескарыслівай паслугі.
   Прадстаўнікі сферы навукі і культуры ўбачаць, як гарманічна спалучаць веру і розум у пошуках праўды. Моладзь будзе матывавана, каб ставіць сабе ў жыцці высокія ідэалы і нястомна да іх імкнуцца. Палітыкі навучацца шырока глядзець на грамадскія справы, каб бескарысліва клапаціцца пра супольнае дабро… Усе мы можам натхніцца святасцю Яна Паўла ІІ!
    Кожны чалавек атрымаў у дар ад Пана непаўторны шлях служэння і адказнасці. Ад нас залежыць, якім чынам “вылепліваем” аблічча гэтай зямлі, акружаючых супольнасцей і асяроддзяў. Гаворка не ідзе пра бяздумнае капіраванне слоў і ўчынкаў святога Папы, але пра творчае натхненне прыкладам яго жыцця. Св. Ян Павел ІІ мог спалучаць справы Бога са справамі людзей. Прымаў кожнага чалавека, не выключаў нікога. Не засяроджваўся на тым, што раздзяляе, але шукаў таго, што яднае, бо ўсе мы з’яўляемся Божымі дзецьмі.
   
    Дарагія Чытачы!
   Нашым абавязкам і адначасова прывілеяй з’яўляецца перадача наследдзя св. Яна Паўла ІІ наступным пакаленням. Але для гэтага трэба спачатку пазнаёміцца з ім і прышчапіць у сваёй свядомасці, штодзённай паставе, паслузе. У якасці духоўнай падтрымкі давайце прымем словы Бога, скіраваныя Маісею: “Няхай бласлаўляе цябе Пан і аберагае цябе! Няхай Пан распраменіць сваё аблічча над табою і адорыць цябе ласкай. Няхай Пан скіруе на цябе свой погляд і адорыць цябе мірам” (Ліч 6, 24–26).

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.