ГРОДНА
Серада,
19 сакавіка 2025 года |
Адчыніце дзверы Хрысту

Папскі год пройдзе пад дэвізам “Адчыніце дзверы Хрысту”. Гэтыя словы св. Ян Павел ІІ прамовіў 22 кастрычніка 1978 года падчас св. Імшы на распачацце сваёй амаль 27-гадовай дзейнасці на Святым Прастоле. Што тычыцца значэння пантыфікату папы Яна Паўла II для нашай краіны, то менавіта ён паспрыяў адраджэнню касцёльных структур у Беларусі. З асобай Святога Айца звязана эпахальная падзея: 25 ліпеня 1989 года папа Ян Павел ІІ прызначыў кс. Тадэвуша Кандрусевіча Апостальскім адміністратарам для католікаў у Беларусі, а восенню таго ж года ўдзяліў яму біскупскую сакру ў базіліцы св. Пятра ў Рыме (Італія). Таксама Пантыфік прызначыў першага ў гісторыі нашай краіны кардынала Казіміра Свёнтка. †
13 красавіка 1991 года Святы Айцец заснаваў Гродзенскую дыяцэзію. У Буле “Qui Operam” папа Ян Павел ІІ адзначыў: “На вечную памяць перадаём гэтую справу, каб у Саюзе Савецкіх Рэспублік быў адноўлены Каталіцкі Касцёл для духоўнай карысці супольнасці католікаў лацінскага абраду, што пражываюць у Гродзенскай акрузе ў Рэспубліцы Беларусь як частцы Федэрацыйнай дзяржавы, і выдаём Апостальскі ліст...”.
Адначасова з Булай аб заснаванні Гродзенскай дыяцэзіі 13 красавіка 1991 года Святы Айцец Ян Павел II падпісаў таксама Булу аб абранні і абвяшчэнні “ўлюбёнага сына Аляксандра Кашкевіча з духавенства Віленскай архідыяцэзіі, пробашча парафіі Святога Духа ў Вільні, Біскупам Гродзенскім Лацінскім”. Катэдрай дыяцэзіяльнага біскупа і “маці касцёлаў” дыяцэзіі стаў касцёл св. Францішка Ксаверыя.
Вялікі Пантыфік вельмі любіў Беларусь і заўсёды памятаў у сваіх малітвах пра наш Касцёл, з цеплынёю вітаў яго іерархаў у Ватыкане падчас розных сустрэч і мерапрыемстваў, а таксама перадаваў сваё пастырскае бласлаўленне вернікам. Так, звяртаючыся да беларускіх біскупаў, якія прыбылі ў Ватыкан з візітам ad limina Apostolorum у 2003 годзе, Святы Айцец сказаў: “Даручаю ўсіх апецы Найсвяцейшай Панны Марыі. Прашу Яе быць заступніцай для вас, вялебныя і любыя браты, і вашых бліжэйшых памочнікаў – святароў, манахаў і манахінь, семінарыстаў і свецкіх асоб, якія актыўна займаюцца апостальскай дзейнасцю, і ўсёй каталіцкай грамады, што жыве ў Беларусі. Няхай на ўсіх і на кожнага прасцягне Яна разам са святымі Заступнікамі вашай зямлі, сваю матчыну апеку. А я запэўніваю вас у штодзённай малітве і благаслаўляю ўсім сэрцам”.
У традыцыйных пасланнях “urbi et orbi” на Божае Нараджэнне і Вялікдзень папа Ян Павел ІІ першым з Пантыфікаў прамовіў па-беларуску. На вялікі жаль, не мелі такога шчасця, каб прывітаць яго на сваёй зямлі, але нам усё роўна ёсць за што дзякаваць Богу і праслаўляць Яго веліч праз асобу св. Яна Паўла ІІ. Сёння вялікі Папа дапамагае вернікам на дарозе да дасканаласці і святасці праз сваё заступніцтва і пакінутую спадчыну, вучыць гарэць Божым святлом і любоўю, да якой усе разам і пакліканы.
|

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 288 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.