ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

22 снежня 2019 года

Ад шчырага сэрца

БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ

❧✿❧
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаю здароўя, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны пражыты дзень прыносіць сілу і радасць для выканання душпастырскай працы.
С. Ірэна Златкоўская, Генеральная настаяцельніца Супольнасці Сясцёр Дапаможніц Чыстцовым Душам
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, шмат сіл і энергіі, радасных і спакойных дзён у Божай ласцы. Няхай Усемагутны бласлаўляе Вас, Маці Божая прытуляе да свайго сэрца, а Святы Дух асвячае кожны дзень душпастырскай паслугі.
Вернікі з касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў в. Галынка
❧✿❧
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму, паважаным Ксяндзу Рэдактару Юрыю Марціновічу, Ксяндзам Яраславу Грынашкевічу, Валерыю Быкоўскаму, Паўлу Салабуду, Алегу Канановічу і Яну Раманоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, бясконцай радасці з плёну сваёй працы, добразычлівых людзей на жыццёвым шляху, шчодрых Божых ласкаў і сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны бязмежнай любоўю Бога.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Салабуду з нагоды Дня нараджэння шчыра жадаем апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка, шчодрых Божых дароў і моцнага здароўя, радасці і сілы ў паслузе на карысць Богу і людзям.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Лісоўскаму з нагоды Імянін сардэчна жадаем моцнага здароўя, сіл, стойкасці, радасці, натхнення, добразычлівых людзей побач, а таксама шматлікіх Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці і дароў Святога Духа.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Вярэйкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Зянону Рамейку з нагоды Імянін жадаем здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастырскай працы, апекі Маці Божай, людской добразычлівасці і багабойных парафіян. Няхай Ваш шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а выконваемая паслуга прыносіць радасць, задавальненне і шчодры плён.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Астрыны
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Артуру Малафею і Міхалу Ластоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем мудрасці, радасці, шчасця і запалу ў паслузе. Няхай Бог, які ўказаў Вам дарогу да святарства, вядзе праз жыццё і дапамагае пераадольваць усе цяжкасці. Няхай Ваша шчырая малітва і добрае слова заўсёды дораць людзям святло і натхненне. Да віншаванняў далучаем нашу малітву, а Вашу паслугу даручаем Маці Божай.
Вернікі з парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем, каб нованароджаны Збаўца, які нясе супакой усяму свету, адарыў Вас сваімі дарамі: здароўем, радасцю і душэўным супакоем. Блаславі Вас Бог!
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам Гродзенскай дыяцэзіі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віталію Чургану з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, спакойных і ясных дзён у святарскай паслузе, душэўнага супакою, добрых людзей побач, апекі Маці Божай у кожную хвіліну і мноства ласкаў ад нованароджанага Хрыста. Дзякуем за працу ў нашай парафіі.
Ружанцовае кола НПМ Тракельскай і парафіяне з Юрацішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Шмыгіну з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года шчыра жадаем радаснага чакання і гатоўнасці прыняць Божага Сына, а таксама моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця, добразычлівых людзей навокал, Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Мы ўдзячны Вам за адданую паслугу ў нашай парафіі.
Вернікі з касцёла Звеставання НПМ у Міжэрычах
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу Каноніку Яну Рэйшалю, Сястры Ганне Насевіч, а таксама ўсім святарам, якія служылі ў нашай парафіі, з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, шчасця, радасці, аптымізму. Няхай Панна Марыя ахінае Вас сваёй пяшчотай, а Божае Дзіцятка асвячае жыццёвы шлях. Шчыра дзякуем за гады служэння ў нашай парафіі.
Вернікі з каплічкі Ліпічна
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Этэлю, Аляксандру Фядотаву, Віктару Сініцкаму, Аляксею Вянцкевічу, а таксама Сёстрам Аляксандры і Дароце з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шчасця, здароўя на доўгія гады, стойкасці і ясных дзён у паслузе. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае жыццёвы шлях, Дзіцятка Езус адорвае спакоем, любоўю і радасцю, Маці Божая нястомна апекуецца, а Святы Дух шчодра спасылае свае дары. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова, добрыя сэрцы і малітву.
“Легіён Марыі” і малітоўная група Добрага Пастыра з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Артуру Малафею з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя і радасці на ўсё жыццё. Няхай Бог бласлаўляе кожны дзень, а агонь любові і дабрыні, што палае ў Вашым сэрцы, ніколі не пагасне. Жадаем душэўнага супакою, добрых і зычлівых людзей навокал, а таксама дасягнення ўсіх мэт. Заўсёды памятаем пра Вас у малітвах.
Вернікі з парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Спірыдону з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем Вам моцнага здароўя, сілы і стойкасці на святарскім шляху, штодзённай радасці, душэўнага супакою, моцнай веры, непахіснай надзеі і палымянай любові. Няхай Маці Божая прытуляе Вас да сябе і дадае сіл у душпастырскай паслузе.
Вернікі з капліцы Вердамічы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года сардэчна жадаем шчодрых Божых ласкаў, доўгіх гадоў жыцця, бласлаўлення і шмат радасных хвілін. Няхай Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, Святы Дух асвячае кожны дзень святарскай паслугі, Маці Божая прытуляе да свайго сэрца, а святы Заступнік нястомна апекуецца.
Былыя парафіяне з капліцы Вердамічы
❧✿❧
Паважанаму Айцу Томашу Ксёнжкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і набліжаючагася Дня нараджэння жадаем добрага здароўя, радасці, сіл, моцы Святога Духа, дабрыні і чуласці ад людзей побач, нязгаснага запалу ў душпастырскай працы. Няхай Бэтлеемская зорка вядзе Вас найпрыгажэйшым шляхам да Пана.
Парафіяне з Азёраў
❧✿❧
Дарагому Ксяндзу Паўлу Эйсманту з нагоды Дня нараджэння, свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця, радасці, шчодрых ласкаў ад Дзіцятка Езус, апекі святога Заступніка, шмат сіл і стойкасці ў святарскай паслузе. Няхай Маці Божая апекуецца Табой у кожную хвіліну жыцця.
Любячыя бацькі і брат з сям’ёй
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Канапельку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем мноства Божых ласкаў, спакою, радасці і дастатку. Няхай у новым годзе здзяйсняюцца мары, утоеныя ў глыбіні сэрца, а міласэрны Бог узнагародзіць Вас моцным здароўем, сілай і стойкасцю ў шчырай і адданай паслузе.
Вернікі з парафіі св. Міхала Арханёла ў Поразаве
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Пробашч Ян Кучынскі! З нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб Дзіцятка Езус бласлаўляла і адорвала сваімі ласкамі кожны дзень Вашай святарскай паслугі. Дзякуем за прыклад глыбокай малітвы, мудрыя, павучальныя казанні, адданую працу і клопат аб святыні і парафіянах. Няхай міласцівы Пан заўсёды шчодра ўзнагароджвае, Святы Дух адорвае мудрасцю, Маці Божая прытуляе да свайго сэрца і дадае сіл, а Бэтлеемская зорка нястомна асвячае шлях.
Малітоўная група МБ Кангрэгацкай
❧✿❧
Паважаным Айцам Юрыю Саковічу, Ануфрыю Альховіку і Брату Сяргею Калюту з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага духоўнага і цялеснага здароўя, шчасця, мудрасці, каб чуйна і годна весці нашы душы да Бога. Няхай Дзіцятка Езус бласлаўляе Вас на плённае і доўгае служэнне, а Маці Божая атуляе плашчом мацярынскай дабрыні.
Вернікі з Карэлічаў і Варончы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Жэгарыну з нагоды Дня нараджэння, свят Божага Нараджэння і Новага года ад шчырага сэрца жадаем бласлаўлення Божага Дзіцяці і ўсіх Яго дароў. Дзякуем за ахвярную працу, добразычлівасць, трапныя словы. Няхай з Божай і людской дапамогай здзяйсняюцца ўсе Вашы планы і намеры.
Касцёльны камітэт і парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Навагрудку
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віталію Цыбульскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай заўсёды хапае сіл, запалу і цярплівасці ў душпастырскай паслузе, кожная хвіліна жыцця будзе радаснай і бласлаўлёнай, нованароджанае Дзіцятка адорвае ўсімі ласкамі, а міласэрная Маці мае ў сваёй апецы.
Касцёльны камітэт і парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Навагрудку
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем добрага здароўя, радасных дзён, шмат сіл для пераадольвання цяжкасцей, моцнай веры, нязгаснай надзеі і сапраўднай Божай любові.
Былыя парафіяне з Зэльвы: сем’і Трубей і Раманчук з Гродна
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу Аляксандру Баклажцу, а таксама Сёстрам Марыне Сакач, Аўгустыне Белагрывай, Дароце Белагрывай, Аляксандры Сташкевіч і Кацярыне Саўко з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, шчасця, дасягнення мэт, радасці і надзеі на кожны дзень жыцця.
Сям’я Саўко з Вейшычаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шчасця, радасці, моцнага здароўя на доўгія гады, шчодрых Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці і бласлаўлення ад Дзіцятка Езус. Дзякуем Вам за прыгожыя павучальныя казанні і за тое, што Вы з намі, за клопат пра нас і святыню.
Парафіянкі з гродзенскай катэдры
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Зянону Рамейку і Юрыю Грыцко з нагоды свят Божага Нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бэтлеемская зорка, якая ўзыходзіць у змроку, прынясе Вам шчасце і мноства поспехаў у новым годзе. Няхай нованароджанае Божае Дзіця бласлаўляе і адорвае сваімі ласкамі і моцным здароўем на доўгія гады. Ад усяго сэрца дзякуем за ахвярную паслугу ў нашым касцёле, за прысутнасць сярод нас, клопат пра святыню і парафіян.
Парафіяне і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Астрыны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем бласлаўлення Дзіцятка Езус, спакойнай душпастырскай працы, добрых людзей на жыццёвай дарозе і як мага больш сонечных дзён.
Вернікі з парафіі Божай Міласэрнасці ў Доцішках
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Этэлю, Віктару Сініцкаму, Аляксандру Фядотаву, Аляксею Вянцкевічу, Сёстрам Дароце і Аляксандры, а таксама Арганістцы Ганне з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем шчасця, здароўя, доўгіх гадоў жыцця, а таксама зычлівых людзей побач. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас спакоем, радасцю і любоўю, Найсвяцейшая Панна Марыя атуляе мацярынскай апекай, а Святы Дух апраменьвае святлом кожны Ваш дзень.
Касцёльны камітэт і вернікі з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Каноніку Здзіславу Вэдэру, Пробашчу Алегу Жураўскаму, Артуру Ляшнеўскаму, Алегу Каралёву, Аляксандру Мятліцкаму, Казіміру Мараўскаму, Віктару Захарэўскаму, Юзафу Багдзевічу, Уладзіславу Сурвілу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаю здароўя, поспехаў, зычлівых людзей побач, плённай святарскай паслугі і моцы Святога Духа. Няхай Бэтлеемская зорка вядзе найпрыгажэйшай дарогай да Пана.
Аліцыя Воранава са Смаргоні
❧✿❧
Шаноўным Сёстрам Марыі Стасевіч, Аляксандры Арэшка, Мар’яне Алешчык, Філатэі Ціхановіч, Агаце Смольскай, Клары Волчэк, Ірыне Барцэвіч, Вераніцы Блізнюк, Юліі Клевец і Валянціне Кот з нагоды свят Божага Нараджэння жадаю шчодрых дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, непахіснай надзеі, моцнага здароўя, мудрасці і душэўнага супакою. Будзьце сапраўднай зброяй у руках Хрыста і пры дапамозе Слова навяртайце людзей да Бога. Няхай кожны дзень прыносіць сілы і радасць для здзяйснення Вашай паслугі.
Аліцыя Воранава са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб Бог бласлаўляў святарскі шлях, Святы Дух асвячаў яго, а Маці Божая апекавалася Вамі. Няхай кожны дзень будзе шчаслівы, паслуга прыносіць задавальненне і добры плён, спакой і надзея напаўняюць сэрца, а ўсмешка і прыхільнасць да людзей стануць натхняльнай сілай для ўсіх, хто побач.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Капцёўкі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Балтрукевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Імянін жадаем душэўнага супакою, усмешкі на твары, задавальнення ад святарскай паслугі. Няхай Бог адорвае здароўем на доўгія гады жыцця, мудрасцю, сілай і цярплівасцю, а таксама дапамагае ва ўсіх справах. Нам вельмі прыемна бачыць, што дзякуючы Вам наша святыня становіцца яшчэ больш прывабнай і ўтульнай.
Парафіяне фарнага касцёла ў Навагрудку
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, доўгіх святарскіх гадоў. Няхай Езус Хрыстус і Яго Найсвяцейшая Маці заўсёды Вамі апекуюц- ца, ахінаюць цеплынёй сваіх сэрцаў, а побач будуць зычлівыя людзі. Дзякуем за малітву, навуку, добрыя словы. Няхай з Вашага твару ніколі не знікае ўсмешка.
Парафіяне з касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў в. Галынка
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Уладзіміру Гуляю, Віталію Сідорку, Дзянісу Бразінскаму, Станіславу Краўчанку, Эрнэсту Мікалайчыку, Дыяканам Томашу Мікалайчыку і Андрэю Струкелю, а таксама дарагім Сёстрам Галіне і Назарыі з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем Божага бласлаўлення, сіл, стойкасці, душэўнага супакою на доўгія гады. Няхай Святы Дух асвятляе Вашы сэрцы і розум, а Найсвяцейшая Панна Марыя нястомна апекуецца.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Ліды-Фары
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Уладзіміру Аксенцьеву з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб нованароджаны Езус Хрыстус адорваў сваімі ласкамі і дадаваў сіл у святарскай паслузе. Няхай полымя Божай любові ў Вашым сэрцы ўзмацняецца, а Бэтлеемская зорка ніколі не гасне над жыццёвым шляхам. Жадаем моцнага здароўя, аптымізму, радасці, шчодрых дароў Святога Духа, нястомнай апекі Маці Божай. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова і прыклад шчырай веры.
Вернікі з вёсак Еўлашы, Багданы, Доўгая парафіі Лядск
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Прэлату Антонію Філіпчыку, Віталію Пяткевічу, Дзмітрыю Леўчыку, Віталію Валюку, а таксама Сёстрам Мірыям, Антаніне, Ліліяне і Наталлі з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем шмат радасці і дабрыні, моцнага здароўя, плёну з паслугі, Божага бласлаўлення, шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай апекі Панны Марыі. Дзякуем за чуласць, шчырасць, зычлівасць і за тое, што нястомна моліцеся за нас.
Ружанцовае Кола МБ Нястомнай Дапамогі, Францішканскі ордэн свецкіх з парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Яну Рэйшалю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, шчасця і бласлаўлення ад Дзіцятка Езус. Няхай Святы Дух дапамагае Вам ва ўсіх справах, Маці Божая вядзе найлепшымі сцежкамі праз жыццё, праца прыносіць шчодры плён, а добры Бог ва ўсім бласлаўляе. Няхай кожны дзень новага года будзе радасны і прыемны. Дзякуем за адданую паслугу ў нашай парафіі і за ўсё, што Вы для нас робіце.
Парафіяне з Жалудка
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Паўлу Беланосу, Прэлату Яраславу Грынашкевічу, Юрыю Марціновічу з нагоды свят Божага Нараджэння складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог узнагародзіць Вас моцным здароўем, стойкасцю, сілай і нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Богу і людзям, Найсявцейшая Маці апекуецца на працягу ўсяго жыцця, атуляе сваім плашчом і адорвае цяплом свайго сэрца, а Святы Дух асвячае дарогу. Дзякуем за Вашы малітвы, зычлівасць, усмешку, працавітасць і добрасардэчнасць.
Парафіяне з Макараўцаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, радасці, доўгіх гадоў жыцця, аптымізму і поспехаў у штодзённай паслузе. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божым бласлаўленнем, побач будуць зычлівыя людзі, а Слова, якое засяваеш у сэрцах вернікаў, прыносіць шчодры плён.
Бацькі
❧✿❧
Паважаным Айцам Пробашчу Аляксандру Махначу і Вiтольду Пяцельчыцу, клерыку Паўлу i ўсім Айцам пiярам з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджанае Дзіцятка Езус адорвае Вас сваімі ласкамі, напаўняе супакоем, радасцю, любоўю і бласлаўляе кожны дзень паслугі, а Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды апекуецца. Няхай святло Святога Духа, якое ззяе ў Вашых сэрцах, ніколі не гасне, дадае сіл і натхнення, а Бэтлеемская зорка паказвае прыгожы шлях да Пана.
Вернікі з парафіі Ліда-Індустрыяльны
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Яўгену Учкуронісу, Сястры Магдаліне Кулай і Закрыстыяніну Сяргею Кікілічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, шчасця, стойкасці ў паслузе, шчодрых Божых ласкаў і апекі Панны Марыі. Няхай Вашыя сэрцы заўсёды будуць адкрыты для людзей, Дзіцятка Езус дае сіл, мудрасці і цярплівасці, Святы Дух умацоўвае веру, а святло Бэтлеемскай зоркі белай стужкай цягнецца праз усё Ваша жыццё. Дарагі Ксёндз Пробашч! Дзякуем Вам за тое, што знаходзіцеся побач з намі ў радасці, трывозе і журбе, што з’яўляецеся нашай парадай і падтрымкай. Няхай Усемагутны ўзнагародзіць Вас за тое, што дапамагаеце людзям ісці праз жыццё з верай, надзеяй і любоўю да Пана Бога!
Апостальства “ Маргарытка” і вернікі з парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Здзіславу Пiкулу, Казiмiру Мураву, Алегу Жураўскаму, Сястры Каралiне з нагоды свят Божага Нараджэння i Новага года жадаем, каб Бэтлеемская зорка асвячала Ваш шлях, Божае Дзiцятка адорвала супакоем, любоўю i радасцю, Панна Марыя апекавалася ў кожную хвiлiну жыцця, а Святы Дух шчодра спасылаў свае дары. Жадаем шчасця, здароўя, доўгiх гадоў жыцця, спакойных дзён у святарскай паслузе і добразычлiвых людзей побач.
Парафiяне з Дзятлава
❧✿❧
Паважанай Сястры Луцыі з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, аптымізму, надзеі, здароўя, душэўнага супакою, моцы і нястомнай апекі Маці Божай. Памятаем пра Вас у сваіх малітвах і дзякуем за тое, што Вы з намі і служыце нам усім сваім сэрцам!
Парафіяне з Ліпнішкаў
❧✿❧
Любімым Бацькам Марыі-Станіславе і Антонію Пясэцкім у 90-ую гадавіну з дня нараджэння жадаем добрага здароўя, спакою ў сэрцы, шчодрых Божых ласкаў. 90 гадоў гадзіннік біў, усяк у жыцці бывала… Ты, добры Божа, дадай сіл, каб жыццё іх далей трывала. Мінала столькі розных дат і столькі начэй неспакойных. Хоць часам вецер у твар задзьмуваў, трываеце з моцай Божай. Дарагія Бацькі, дзякуем Вам за жыццё, якое далі нам, за любоў у сэрцы, за мацярынскія слёзы, што так краналі, за заклапочаны, стомлены бацькаў твар і цяпло роднага дома.
Дзеці, унукі, праўнукі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Паўлюкевічу з нагоды Дня нараджэння, свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шчасця, здароўя, энергіі і натхнення Святога Духа ў паслузе ў новай парафіі, а таксама добрых парафіян. Няхай Дзіцятка Езус падтрымлівае ў жыцці, а Панна Марыя атуляе апекай. Памятаем у малітве і спадзяёмся на сустрэчу з Вамі ў нашай святыні.
Касцёльны камітэт і вернікі з Граўжышкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Раманоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем узрастаць у цнотах, атрыманых з Божай ласкі, шмат сіл і мудрасці ў цяжкія хвіліны, рэалізацыі ўсіх планаў і задум, моцнага здароўя, душэўнага супакою. Дзякуем за тое, што запальваеце ў нашых сэрцах агонь любові да Бога, за мудрыя парады, казанні, спагадлівасць, жаданне паказваць людзям дарогу да Пана, за катэхізацыю нашых дзяцей і ўнукаў. Мы ўдзячныя за ласку сустрэчы з Вамі.
Вернікі з Граўжышкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Антонію Казлоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем шчодрых ласкаў ад Божага Дзіцяці на кожны дзень жыцця. Мы ўдзячны Пану, што Вы разам з намі, за клопат пра нас і наш касцёл, за Ваша слова, любоў, дабрыню, вялікае сэрца. Няхай Бог узнагародзіць Вас, а Марыя мае ў сваёй нястомнай апецы.
Вернікі з в. Малінавая
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года сардэчна жадаем, каб нованароджаны Збаўца адорваў сваімі ласкамі, Маці Божая заўсёды апекавалася, а Святы Дух спасылаў шчодрыя дары. Дзякуем за добрае сэрца, за тое, што вучыце любіць Бога і бліжняга, аказваеце падтрымку і надалей дорыце свой час, клопат і веды.
Парафіяне з Варнянаў і Вароны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю, Сёстрам Ганне і Агнешцы, Кансэкраваным Удовам Зоф’і і Сабіне з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб нованароджаны Збаўца адорваў здароўем і радасцю, Яго Маці апекавалася Вамі і ахоўвала кожны дзень, а Бетлеемская зорка асвятляла жыццё і несла супакой у сэрца. Шчыра дзякуем за адданую працу, цярплівасць, клопат пра святыню і людзей, за добрае сэрца і за тое, што Вы з намі і для нас.
Парафіяне з касцёла Нараджэння НПМ у Трабах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, шчасця, поспехаў. Няхай міласэрны Бог аберагае, Бэтлеемская зорка асвячае святарскі шлях, напаўняе спакоем сэрца і душу, а Дзіцятка Езус і Яго Найсвяцейшая Маці нястомна бласлаўляюць.
Былыя парафіяне з Навіянкі
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Дзмітрыю Несцеру, Віктару Савіцкаму і Юрыю Марціновічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, радасных дзён, людской зычлівасці, бласлаўлення Дзіцятка Езус, апекі Маці Божай. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае святарскі шлях.
Ружанцовае кола і вернікі з в. Вінцукі
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Руслану Мазану і Айцу Андрэю Ядкоўскаму жадаем радасных і шчаслівых свят Божага Нараджэння і Новага года! Няхай Бэтлеемская зорка заўсёды асвячае Ваш святарскі шлях, здароўе будзе моцным, радасць – штодзённай, а вера – непахіснай. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя атуляе Вас мацярынскім плашчом любові, а Святы Дух адорвае мудрасцю і поспехам. Няхай у новым годзе рэалізуюцца ўсе добрыя планы і намеры. Дзякуем за ахвярную працу ў нашай святыні, за дабрыню і клопат пра кожнага з нас.
Парафіяне і Ружанцовае кола са Станевічаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Спірыдону з нагоды свят Божага Нараджэння ад усяго сэрца жадаем, каб Езус Хрыстус напаўняў сэрца сапраўдным спакоем і радасцю, умацоўваў і шчодра адорваў сваімі ласкамі ў надыходзячым новым годзе. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божым бласлаўленнем і апекай Святой Сям’і.
Вернікі з парафіі Мсцібава
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Юрыю Канапельку і Андрэю Пышынскаму з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем добрага здароўя, душэўнага супакою, сапраўднай радасці, задавальнення ад выконваемай паслугі, а таксама поспехаў і бласлаўлення ад Дзіцятка Езус на кожны дзень новага года.
Вернікі з парафіі Мсцібава
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Пробашч Віталій Чурган! З нагоды свят Нараджэння Хрыста ад усёй душы жадаем Божага бласлаўлення, штодзённай дапамогі Маці Божай у Вашай нялёгкай працы і ва ўсіх добрых справах, здароўя, цярплівасці і душэўнага супакою. Няхай агеньчык веры, надзеі і любові сагравае Вас.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Юрацішкаў
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Юрыю Бяганскаму, Дыякану Дзмітрыю Мальцу і ўсім Святарам, якія абвяшчалі Божае слова і выконвалі душпастырскую паслугу ў нашай святыні, з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб Езус Хрыстус нястомна нараджаўся ў Вашых сэрцах, адорваў унутраным спакоем, радасцю і мужнасцю. Няхай моц веры дапаможа Вам пазбавіцца ад страху, перамагчы боязь перад невядомасцю заўтра і заўсёды давяраць Богу. Няхай кожны словам і ўчынкам зможа вызнаць: “Веру ў Божага Сына”. Бласлаўлёных свят Божага Нараджэння, здароўя і шчодрых ласкаў на кожны дзень новага 2020 года!
Парафіяне з Тракеляў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Сарэлу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, здзяйснення мар, спакойных дзён. Няхай жыццё будзе сонечным, радасным і шчаслівым. Няхай добры Бог асвеціць сваёй ласкай Ваш зямны шлях, а Маці Божая ахіне плашчом мацярынскай апекі.
Станіслава Сідаровіч і Люцыя Лабэцкая з Воўпы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Алегу Яновічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб жыццё было напоўнена толькі добрымі падзеямі, а на выбраным шляху, дзякуючы апецы Маці Божай, заўсёды панаваў моцны дух міласэрнасці і любові.
Кола Жывога Ружанца МБ Нястомнай Дапамогі з Воўпы
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу Каноніку Віктару Велівісу і Сястры Паўліне з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем самыя сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень, нястомнай апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа і добразычлівых людзей побач. Няхай здароўе, радасць і спакой ніколі Вас не пакідаюць.
Вернікі з парафіі св. Роха ў Грандзічах

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.